https://bel.sputnik.by/20241205/novyya-fakty-masavaga-znshchennya-lyudzey-u-gady-vav-ustanoleny--maglve-1091633118.html
Новыя факты масавага знішчэння людзей у гады ВАВ устаноўлены ў Магілёве
Новыя факты масавага знішчэння людзей у гады ВАВ устаноўлены ў Магілёве
Sputnik Беларусь
Факты выяўлены ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якую вядзе Генпракуратура Беларусі. 05.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-05T11:44+0300
2024-12-05T11:44+0300
2024-12-05T11:50+0300
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
генацыд
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
крымінальная справа
генеральная пракуратура беларусі
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077762444_0:39:886:537_1920x0_80_0_0_e09d7d63082c5902c089a6275c0f50db.jpg
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Эксперты-крыміналісты ўстанавілі, што ў раней невядомых пахаваннях часоў ВАВ у Магілёве знаходзяцца астанкі больш як 300 мірных грамадзян, сярод якіх жанчыны і дзеці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці Людміла Яверкіна.У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе вайскоўцы 52-га пошукавага спецбатальёна УС Беларусі праводзілі пошукавыя работы ў лясным масіве па вуліцы Раўчакова ў Магілёве. Тады і былі знойдзены астанкі забітых людзей.Паводле яе слоў, даўнасць пахавання астанкаў складае больш за 70 гадоў, на некаторых чарапах забітых людзей ёсць адтуліны ад куль.Яверкіна таксама адзначыла, што выяўленне месца масавага пахавання стала вынікам працы з архіўнымі дакументамі, пасля чаго былі пачаты пошукавыя мерапрыемствы.Гаворачы аб тым, якія дакументы былі вывучаны, прадстаўнік УДКСЭ ўдакладніла, што гэта акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у якіх сабрана інфармацыя аб масавых забойствах мірных грамадзян у раёне Казіміраўкі, Пашкова і Палыковічаў у часы нямецкай акупацыі.Раскопкі ў лясным масіве па вуліцы Раўчакова ў Магілёве праводзіліся на працягу двух месяцаў. Узнятыя астанкі былі дастаўлены экспертам-крыміналістам для даследавання.З надыходам зімовага надвор’я раскопкі на месцы масавага пахавання былі прыпынены, вясной 2025 года яны будуць адноўлены.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241121/zabval--vshnvym-sadze-sud-nad-katam-khatyn-smoskm-1091308576.html
беларусь
магілёў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077762444_157:0:873:537_1920x0_80_0_0_f571dd074af1a8a934642f370dd5a541.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, генацыд, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , крымінальная справа, генеральная пракуратура беларусі, бяспека, гісторыя, магілёў
вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, генацыд, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , крымінальная справа, генеральная пракуратура беларусі, бяспека, гісторыя, магілёў
Новыя факты масавага знішчэння людзей у гады ВАВ устаноўлены ў Магілёве
11:44 05.12.2024 (абноўлена: 11:50 05.12.2024) Факты выяўлены ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якую вядзе Генпракуратура Беларусі.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Эксперты-крыміналісты ўстанавілі, што ў раней невядомых пахаваннях часоў ВАВ у Магілёве знаходзяцца астанкі больш як 300 мірных грамадзян, сярод якіх жанчыны і дзеці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці Людміла Яверкіна.
У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе вайскоўцы 52-га пошукавага спецбатальёна УС Беларусі праводзілі пошукавыя работы ў лясным масіве па вуліцы Раўчакова ў Магілёве. Тады і былі знойдзены астанкі забітых людзей.
"У пахаваннях знойдзены астанкі не менш як 304 чалавек, з іх – адно дзіця, узрост якога 6-8 гадоў, а таксама не менш як 134 жанчыны", - сказала Яверкіна.
Паводле яе слоў, даўнасць пахавання астанкаў складае больш за 70 гадоў, на некаторых чарапах забітых людзей ёсць адтуліны ад куль.
Яверкіна таксама адзначыла, што выяўленне месца масавага пахавання стала вынікам працы з архіўнымі дакументамі, пасля чаго былі пачаты пошукавыя мерапрыемствы.
Гаворачы аб тым, якія дакументы былі вывучаны, прадстаўнік УДКСЭ ўдакладніла, што гэта акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у якіх сабрана інфармацыя аб масавых забойствах мірных грамадзян у раёне Казіміраўкі, Пашкова і Палыковічаў у часы нямецкай акупацыі.
Раскопкі ў лясным масіве па вуліцы Раўчакова ў Магілёве праводзіліся на працягу двух месяцаў. Узнятыя астанкі былі дастаўлены экспертам-крыміналістам для даследавання.
З надыходам зімовага надвор’я раскопкі на месцы масавага пахавання былі прыпынены, вясной 2025 года яны будуць адноўлены.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"