Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кушнарэнка: 1-ы этап фарміравання энергарынку СД пачнецца ў 2025-м

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкНа электрападстанцыі, архіўнае фота
На электрападстанцыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2024
Падпісацца
Правілы аб’яднанага рынку электрычнай энергіі ўжо распрацаваны і праходзяць працэдуру ўзгаднення.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Рэалізацыя першага этапу па фармаванні адзінага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы пачнецца ў 2025 годзе, заявіў журналістам міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнарэнка, перадае Sputnik.
Ён паведаміў, што сёння прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпішуць дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы.
Гэта, на думку міністра, важны стратэгічны дакумэнт, які закладвае прававыя асновы для стварэньня гэтага рынку.
"Рынак будзе фарміравацца паэтапна з улікам паралельнай работы энергасістэм з іх тэхналагічнымі і арганізацыйнымі асаблівасцямі. Рынак будзе функцыянаваць на аснове правіл, гэтыя правілы ўжо распрацаваны і праходзяць працэдуру ўзгаднення. Я думаю, што ў першай палове наступнага года гэтыя правілы аб’яднанага рынку электрычнай энергіі будуць узгоднены", - праінфармаваў кіраўнік ведамства.
Кушнарэнка падкрэсліў, што галоўны прынцып гэтых правіл функцыянавання адзінага рынку заключаюцца ў раўнапраўі і ўзаемнай выгадзе.
"На першым этапе фарміравання рынку плануецца, што ўсе ўзаемаадносіны будуць узводзіцца праз упаўнаважаных сеткавых аператараў, яны будуць вызначаны і з беларускага, і з расійскага бакоў. Першы этап пачне рэалізоўвацца ў 2025 годзе", - адзначыў ён.
Што да канчатковай мэты, то яна, паводле слоў міністра, была прапісана ў Дагаворы аб стварэнні СД у 1999 годзе.
"Гэта фарміраванне і запуск газавага і электраэнергетычнага рынку. Такім чынам з’явяцца ўсе падставы для сумленнай канкурэнцыі, якая ў выніку павінна адбіцца і на тарыфах, як для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, так і для насельніцтва", - дадаў кіраўнік профільнага ведамства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Праца электрыка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Мезенцаў: стварэнне адзінага рынку электраэнергіі дазволіць ураўнаваць тарыфы
Стужка навiн
0