https://bel.sputnik.by/20241206/laro-zayav-ab-tym-shto-krym-mog-by-zastatstsa-ukranskm-1091665929.html
Лаўроў заявіў аб тым, што Крым мог бы застацца украінскім
Лаўроў заявіў аб тым, што Крым мог бы застацца украінскім
Sputnik Беларусь
Паводле слоў кіраўніка МЗС, Расія была шчыра зацікаўлена ў спыненні канфлікту ў Данбасе, які пачаўся пасля дзяржперавароту. 06.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-06T11:19+0300
2024-12-06T11:19+0300
2024-12-06T11:34+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
сяргей лаўроў
мзс рф
інтэрв'ю
такер карлсан
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058604646_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_5254cfd74b6051833f78a0911b5b1d0d.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Крым быў бы ў складзе Украіны, калі б не дзяржаўны пераварот ва Украіне ў 2014 годзе, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.Лаўроў лічыць гэта відавочным. Але, паводле яго слоў, гэта пагадненне тады выканана не было. Замест гэтага быў арганізаваны дзяржаўны пераварот.Пры гэтым расійскі бок быў шчыра зацікаўлены ў спыненні канфлікту ў Данбасе, які пачаўся пасля дзяржперавароту. Для гэтага было патрэбна, каб Мінскія дамоўленасці былі выкананы ў поўным аб’ёме, але іх сабатаваў урад, створаны пасля дзяржперавароту."Было дамоўлена, што гэты ўрад павінен уступіць у прамы дыялог з людзьмі, якія не прынялі дзяржпераварот, і садзейнічаць развіццю эканамічных адносін з гэтай часткай Украіны", - адзначыў кіраўнік дыпламатычнага ведамства.Аднак, паводле яго слоў, нічога з гэтага не было выканана, а кіеўскі рэжым заявіў, што ніколі не будзе размаўляць з гэтымі людзьмі прама.Уз’яднанне з РасіяйРэферэндум, па выніках якога за ўваходжанне Крыма ў склад Расіі прагаласавалі 96,77% крымчан і 95,6% жыхароў Севастопаля, прайшоў 16 сакавіка 2014 года.18 сакавіка 2014 года ў Георгіеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца быў падпісаны дагавор аб уваходжанні Рэспублікі Крым і Севастопаля ў склад Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241206/mzs-ras-maskva-byla-gatova-raspratsavats-dagavor-z-kevam-na-yago-pryntsypakh-1091664153.html
расія
украіна
крым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058604646_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_0fb569dcc0a746b012958aa4601dedbb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, сяргей лаўроў, мзс рф, інтэрв'ю, такер карлсан, палітыка, грамадства, крым
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, сяргей лаўроў, мзс рф, інтэрв'ю, такер карлсан, палітыка, грамадства, крым
Лаўроў заявіў аб тым, што Крым мог бы застацца украінскім
11:19 06.12.2024 (абноўлена: 11:34 06.12.2024) Паводле слоў кіраўніка МЗС, Расія была шчыра зацікаўлена ў спыненні канфлікту ў Данбасе, які пачаўся пасля дзяржперавароту.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Крым быў бы ў складзе Украіны, калі б не дзяржаўны пераварот ва Украіне ў 2014 годзе, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Калі б не дзяржпераварот у лютым 2014 года і калі б пагадненне, дасягнутае напярэдадні паміж былым прэзідэнтам Віктарам Януковічам і апазіцыяй, было рэалізавана, Украіна была б да гэтага часу адзіная і Крым быў бы ў яе складзе" - сказаў дыпламат у інтэрв’ю журналісту Такеру Карлсану.
Лаўроў лічыць гэта відавочным. Але, паводле яго слоў, гэта пагадненне тады выканана не было. Замест гэтага быў арганізаваны дзяржаўны пераварот.
Пры гэтым расійскі бок быў шчыра зацікаўлены ў спыненні канфлікту ў Данбасе, які пачаўся пасля дзяржперавароту. Для гэтага было патрэбна, каб Мінскія дамоўленасці былі выкананы ў поўным аб’ёме, але іх сабатаваў урад, створаны пасля дзяржперавароту.
"Было дамоўлена, што гэты ўрад павінен уступіць у прамы дыялог з людзьмі, якія не прынялі дзяржпераварот, і садзейнічаць развіццю эканамічных адносін з гэтай часткай Украіны", - адзначыў кіраўнік дыпламатычнага ведамства.
Аднак, паводле яго слоў, нічога з гэтага не было выканана, а кіеўскі рэжым заявіў, што ніколі не будзе размаўляць з гэтымі людзьмі прама.
Рэферэндум, па выніках якога за ўваходжанне Крыма ў склад Расіі прагаласавалі 96,77% крымчан і 95,6% жыхароў Севастопаля, прайшоў 16 сакавіка 2014 года.
18 сакавіка 2014 года ў Георгіеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца быў падпісаны дагавор аб уваходжанні Рэспублікі Крым і Севастопаля ў склад Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"