https://bel.sputnik.by/20241206/lukashenka--putsn-padvyal-vynk-pasyadzhennya-vds-1091686801.html
Лукашэнка і Пуцін падвялі вынікі пасяджэння ВДС
Лукашэнка і Пуцін падвялі вынікі пасяджэння ВДС
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падвялі вынікі сённяшняга пасяджэння ВДС на сумеснай прэс-канферэнцыі. Падрабязнасці глядзіце... 06.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-06T17:28+0300
2024-12-06T17:28+0300
2024-12-06T17:48+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
відэа
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
вышэйшы дзяржаўны савет
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/06/1091685853_0:0:3600:2026_1920x0_80_0_0_7d78d3cd12a689d7b9a9a5ccbc30f5c0.jpg
Сёння ў беларускай сталіцы адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, прымеркаванае да 25-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні СД.У рамках мерапрыемства лідары Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агучылі асноўныя моманты саюзнага будаўніцтва.Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў падпісалі шэраг дакументаў. У прыватнасці, падпісаны міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, зацверджана пастанова аб канцэпцыі бяспекі СД.Таксама сёння лідарамі дзвюх краін падпісаны міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі, Дэкрэт ВДС СД аб адзіных правілах у галіне абароны праў спажыўцоў. Акрамя таго, зацверджана рэзалюцыя аб камфортных тарыфах сувязі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.У канцы мерапрыемства кіраўнік беларускай дзяржавы публічна звярнуўся да расійскага лідара з просьбай размясціць на тэрыторыі рэспублікі сістэмы "Орешник" і атрымаў сцвярджальны адказ.Уладзімір Пуцін адзначыў, што гэтыя найноўшыя ракетныя комплексы могуць быць размешчаны ў Беларусі ў другой палове будучага года. Ён таксама ўдакладніў, што "Орешник" будзе ўваходзіць у комплекс ракетных войск стратэгічнага прызначэння РФ, але вызначэнне цэлей будзе за Мінскам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/06/1091685853_342:0:3073:2048_1920x0_80_0_0_834e1ee2bd7b51f617bf9ba58306d862.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, відэа, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, вышэйшы дзяржаўны савет, палітыка, у беларусі, беларусь, видео
саюзная дзяржава, відэа, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, вышэйшы дзяржаўны савет, палітыка, у беларусі, беларусь, видео
Лукашэнка і Пуцін падвялі вынікі пасяджэння ВДС
17:28 06.12.2024 (абноўлена: 17:48 06.12.2024) Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падвялі вынікі сённяшняга пасяджэння ВДС на сумеснай прэс-канферэнцыі. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Сёння ў беларускай сталіцы адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, прымеркаванае да 25-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні СД.
У рамках мерапрыемства лідары Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агучылі асноўныя моманты саюзнага будаўніцтва.
Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў падпісалі шэраг дакументаў. У прыватнасці, падпісаны міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, зацверджана пастанова аб канцэпцыі бяспекі СД.
Таксама сёння лідарамі дзвюх краін падпісаны міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі, Дэкрэт ВДС СД аб адзіных правілах у галіне абароны праў спажыўцоў. Акрамя таго, зацверджана рэзалюцыя аб камфортных тарыфах сувязі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
У канцы мерапрыемства кіраўнік беларускай дзяржавы публічна звярнуўся да расійскага лідара з просьбай размясціць на тэрыторыі рэспублікі сістэмы "Орешник" і атрымаў сцвярджальны адказ.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што гэтыя найноўшыя ракетныя комплексы могуць быць размешчаны ў Беларусі ў другой палове будучага года. Ён таксама ўдакладніў, што "Орешник" будзе ўваходзіць у комплекс ракетных войск стратэгічнага прызначэння РФ, але вызначэнне цэлей будзе за Мінскам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"