Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: 9 мая на Краснай плошчы разам адзначым Дзень Перамогі

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2024
Падпісацца
Расійскі лідар у сваю чаргу сказаў, што будзе рад бачыць свайго беларускага калегу ў Маскве на святкаванні 80-годдзя Перамогі.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разам са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным адзначыць Дзень Перамогі ў 2025 годзе на Краснай плошчы ў Маскве.
Такую заяву беларускі лідар зрабіў у Мінску падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое праходзіць у пятніцу.
"У маі 2025 года беларусы і расіяне з іншымі народамі былога СССР разам, хто раздзяляе нашы каштоўнасці, адзначаць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта найважнейшая памятная дата для нашых людзей, звязаных агульнай гісторыяй, блізкіх духоўна і культурна", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што 9 мая 2025 года беларусы і расіяне, як і 80 гадоў таму, успомняць ахвяр той страшнай вайны і адзначаць гадавіну важнай гістарычнай перамогі савецкага народа над фашызмам.
У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас свайго выступлення на пасяджэнні ВДС адзначыў, што рад будзе бачыць свайго беларускага калегу ў Маскве на святкаванні 80-годдзя Перамогі.
"Мы чакаем Аляксандра Рыгоравіча на юбілейных урачыстасцях у Маскве 9 мая", - сказаў Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Родина-мать зовет!, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Форум, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, пройдзе ў Валгаградзе
Стужка навiн
0