https://bel.sputnik.by/20241206/lukashenka-papras-putsna-razmyaststs-oreshnik-na-terytory-belarus-1091684533.html
Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць "Орешник" на тэрыторыі Беларусі
Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць "Орешник" на тэрыторыі Беларусі
Sputnik Беларусь
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць ракетны комплекс "Орешник" на... 06.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-06T16:57+0300
2024-12-06T16:57+0300
2024-12-06T18:24+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
навіны
аляксандр лукашэнка
"орешник"
бяспека
уладзімір пуцін
узбраенні
палітыка
вышэйшы дзяржаўны савет
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/04/1087764981_0:0:2853:1606_1920x0_80_0_0_3bd4bd551a0cc5481fc0486b38c50a3f.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць ракетны комплекс "Орешник" на тэрыторыі рэспублікі, перадае карэспандэнт Sputnik.Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы з удзелам прэзідэнтам Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння ВДС беларускі лідар звярнуўся да расійскага калегі з гэтай просьбай.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўні ўдар "Орешником" па цэлях ва Украіне падзейнічаў на былых партнёраў, а цяпер сапернікаў Беларусі і Расіі."І не палічыце гэта за нейкае нахабства, я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення, і перш за ўсё "Орешник", былі размешчаны на тэрыторыі Беларусі", - заявіў Лукашэнка пасля падпісання дакументаў, звяртаючыся да свайго расійскага калегі.Гэта сур’ёзна супакоіла б некаторыя розумы, якія ўжо гатовы ваяваць супраць Беларусі, а таксама і супраць Расіі на тэрыторыі Беларусі, сказаў Лукашэнка.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі значна ўзмацніла б абарону Саюзнай дзяржавы, і перш за ўсё тэрыторыі Беларусі.Расійскі лідар у адказ на просьбу Лукашэнка сказаў, што "Орешник" могуць размясціць у Беларусі ўжо ў 2025 годзе. Комплексы, паводле слоў Пуціна, будуць паступаць на ўзбраенне расійскай арміі і паралельна пастаўляцца ў Беларусь.Першае выкарыстанне "Орешника"Украінскія ўзброеныя сілы 19 лістапада ўдарылі па аб’ектах у Курскай і Бранскай абласцях, ужыўшы дальнабойныя амерыканскія ракеты ATACMS і брытанскія Storm Shadow.У адказ на гэта Узброеныя сілы РФ нанеслі камбінаваны ўдар па адным з аб’ектаў абаронна-прамысловага комплексу Украіны, падчас якога ўпершыню ў баявых умовах была выпрабаваная найноўшая балістычная ракетная сістэма сярэдняй далёкасці "Орешник".Пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў Расіі пачалася серыйная вытворчасць гэтай ракетнай сістэмы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241206/ryzhanko-prezdent-ne-zhartava-pra-plyatsok-dlya-oreshnika--belarus-1091676435.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/04/1087764981_69:0:2798:2047_1920x0_80_0_0_3aa2ce32618bd711d14aa61bb6c96d94.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , аляксандр лукашэнка, "орешник", бяспека, уладзімір пуцін, узбраенні, палітыка, вышэйшы дзяржаўны савет
саюзная дзяржава, навіны , аляксандр лукашэнка, "орешник", бяспека, уладзімір пуцін, узбраенні, палітыка, вышэйшы дзяржаўны савет
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць ракетны комплекс "Орешник" на тэрыторыі рэспублікі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы з удзелам прэзідэнтам Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння ВДС беларускі лідар звярнуўся да расійскага калегі з гэтай просьбай.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўні ўдар "Орешником" па цэлях ва Украіне падзейнічаў на былых партнёраў, а цяпер сапернікаў Беларусі і Расіі.
"І не палічыце гэта за нейкае нахабства, я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення, і перш за ўсё "Орешник", былі размешчаны на тэрыторыі Беларусі", - заявіў Лукашэнка пасля падпісання дакументаў, звяртаючыся да свайго расійскага калегі.
Гэта сур’ёзна супакоіла б некаторыя розумы, якія ўжо гатовы ваяваць супраць Беларусі, а таксама і супраць Расіі на тэрыторыі Беларусі, сказаў Лукашэнка.
"У нас (у Беларусі - Sputnik) ёсць пэўныя месцы, дзе мы можам размясціць гэтую зброю, з адной толькі умовай, што цэлі для гэтай зброі будуць вызначацца ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. А пакуль вы нас навучыце карыстацца гэтай зброяй, каб расійскія спецыялісты абслугоўвалі і ажыццяўлялі пускі па пэўных цэлях баявымі зарадамі "Орешника", - сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі значна ўзмацніла б абарону Саюзнай дзяржавы, і перш за ўсё тэрыторыі Беларусі.
Расійскі лідар у адказ на просьбу Лукашэнка сказаў, што "Орешник" могуць размясціць у Беларусі ўжо ў 2025 годзе. Комплексы, паводле слоў Пуціна, будуць паступаць на ўзбраенне расійскай арміі і паралельна пастаўляцца ў Беларусь.
Першае выкарыстанне "Орешника"
Украінскія ўзброеныя сілы 19 лістапада ўдарылі па аб’ектах у Курскай і Бранскай абласцях, ужыўшы дальнабойныя амерыканскія ракеты ATACMS і брытанскія Storm Shadow.
У адказ на гэта Узброеныя сілы РФ нанеслі камбінаваны ўдар па адным з аб’ектаў абаронна-прамысловага комплексу Украіны, падчас якога ўпершыню ў баявых умовах была выпрабаваная найноўшая балістычная ракетная сістэма сярэдняй далёкасці "Орешник".
Пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў Расіі пачалася серыйная вытворчасць гэтай ракетнай сістэмы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"