https://bel.sputnik.by/20241206/valfavch-algarytm-vykarystannya-tyaz-ne-prapsany--kantseptsy-byaspek-sd-1091673082.html
Вальфовіч: алгарытм выкарыстання ТЯЗ не прапісаны ў канцэпцыі бяспекі СД
Вальфовіч: алгарытм выкарыстання ТЯЗ не прапісаны ў канцэпцыі бяспекі СД
Sputnik Беларусь
У канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы вызначаны стратэгічныя інтарэсы, прыярытэтныя напрамкі развіцця СД і пытанні механізма забеспячэння бяспекі. 06.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-06T13:48+0300
2024-12-06T13:48+0300
2024-12-06T13:54+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
аляксандр вальфовіч
бяспека
палітыка
ядзерная зброя
навіны
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_0:175:3017:1872_1920x0_80_0_0_3ef622d396e5fb3c07d5c972a8231c89.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Алгарытм выкарыстання тактычнай ядзернай зброі не прапісаны ў канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае Sputnik.Дзяржсакратар Савета бяспекі растлумачыў, што ў канцэпцыі вызначаны стратэгічныя інтарэсы Саюзнай дзяржавы, апісана тое становішча, у якім сёння функцыянуе СД, вызначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця і пытанні механізма забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы."Такім чынам мы вызначылі тыя рызыкі, якія могуць перайсці ў выклікі і пагрозы для нашых дзвюх дзяржаў, і адпаведна механізмы, як супрацьдзейнічаць гэтым выклікам і пагрозам. Таму гэта не самамэта гэтага дакумента прапісваць парадак выкарыстання ТЯЗ, гэта адно з пытанняў стратэгічнага стрымлівання", - сказаў Вальфовіч.Ён мяркуе, што сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД будзе падпісаны іншы дакумент – дагавор аб гарантыях бяспекі Беларусі і Расіі."Гэта першы такі нарматыўны дакумент, які сапраўды вызначае і сведчыць аб тым, што дзве дзяржавы адна за адну і гарантуюць адна адной бяспеку", - падкрэсліў дзяржсакратар беларускага Савета бяспекі.Саюзная канцэпцыя бяспекіУ новай канцэпцыі ўлічаны палажэнні дактрынальна-стратэгічных дакументаў Саюзнай дзяржавы – Ваеннай дактрыны, Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі і Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расіі.У абноўленым дакуменце таксама замацавана палажэнне аб тым, што Беларусь і Расія будуць сумесна процідзейнічаць палітыцы ЗША, НАТА і ЕС для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы "па ўзаемавыгадным і раўнапраўным міжнародным супрацоўніцтве".Дзеючая саюзная канцэпцыя была прынята ў 1999 годзе, распрацоўка новага дакумента выклікана зменай геапалітычнай сітуацыі. Рэалізоўваць палажэнні сучаснага дакумента краіны пачнуць з 2025 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241119/rf-mozha-adkazats-yadzernay-zbroyay-na-agresyu-suprats-belarus-1091232592.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_143:0:2872:2047_1920x0_80_0_0_4b8ad6ca30677a459a41f4f3c94c8ccc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, аляксандр вальфовіч, бяспека, палітыка, ядзерная зброя, навіны , мінск, у беларусі, беларусь, савет бяспекі беларусі, вышэйшы дзяржаўны савет
саюзная дзяржава, аляксандр вальфовіч, бяспека, палітыка, ядзерная зброя, навіны , мінск, у беларусі, беларусь, савет бяспекі беларусі, вышэйшы дзяржаўны савет
Вальфовіч: алгарытм выкарыстання ТЯЗ не прапісаны ў канцэпцыі бяспекі СД
13:48 06.12.2024 (абноўлена: 13:54 06.12.2024) У канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы вызначаны стратэгічныя інтарэсы, прыярытэтныя напрамкі развіцця СД і пытанні механізма забеспячэння бяспекі.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Алгарытм выкарыстання тактычнай ядзернай зброі не прапісаны ў канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае Sputnik.
"У канцэпцыі не прапісаны алгарытм выкарыстання тактычнай ядзернай зброі, таму што гэта дакумент крыху іншы", - сказаў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі растлумачыў, што ў канцэпцыі вызначаны стратэгічныя інтарэсы Саюзнай дзяржавы, апісана тое становішча, у якім сёння функцыянуе СД, вызначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця і пытанні механізма забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы.
"Такім чынам мы вызначылі тыя рызыкі, якія могуць перайсці ў выклікі і пагрозы для нашых дзвюх дзяржаў, і адпаведна механізмы, як супрацьдзейнічаць гэтым выклікам і пагрозам. Таму гэта не самамэта гэтага дакумента прапісваць парадак выкарыстання ТЯЗ, гэта адно з пытанняў стратэгічнага стрымлівання", - сказаў Вальфовіч.
Ён мяркуе, што сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД будзе падпісаны іншы дакумент – дагавор аб гарантыях бяспекі Беларусі і Расіі.
"Гэта першы такі нарматыўны дакумент, які сапраўды вызначае і сведчыць аб тым, што дзве дзяржавы адна за адну і гарантуюць адна адной бяспеку", - падкрэсліў дзяржсакратар беларускага Савета бяспекі.
Саюзная канцэпцыя бяспекі
У новай канцэпцыі ўлічаны палажэнні дактрынальна-стратэгічных дакументаў Саюзнай дзяржавы – Ваеннай дактрыны, Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі і Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расіі.
У абноўленым дакуменце таксама замацавана палажэнне аб тым, што Беларусь і Расія будуць сумесна процідзейнічаць палітыцы ЗША, НАТА і ЕС для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы "па ўзаемавыгадным і раўнапраўным міжнародным супрацоўніцтве".
Дзеючая саюзная канцэпцыя была прынята ў 1999 годзе, распрацоўка новага дакумента выклікана зменай геапалітычнай сітуацыі. Рэалізоўваць палажэнні сучаснага дакумента краіны пачнуць з 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"