Які сёння дзень: 8 снежня 2024 года

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 8 снежня 2024 года
Які сёння дзень: 8 снежня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 23 дні.
Якія падзеі адбыліся 8 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 снежня

У 1409 годзе ў Бярэсці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
У 1432 годзе адбылася Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
У 1506 годзе: Жыгімонт Стары быў выбраны каралём польскім.
У 1812 годзе расійскія войскі вызвалілі Гродна ў ходзе вайны 1812 года.
У 1926 годзе ў склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
У 1991 годзе ў Белавежскай пушчы, у Віскулях, кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створаны СНД.
У 1999 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 8 снежня

1929 год: Рыгор Родчанка, беларускі краязнавец, педагог, фалькларыст, паэт, літаратуразнавец.
1935 год: Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Гарацый і каралева Шатландыі Марыя Сцюарт.

8 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Клімента І, апостала ад 70, і святапакутніка Пятра Александрыйскага.
У народзе Кліментаў дзень таксама называлі Клім Халодны, казалі: "Клім – клін клінам зіма выбівае, у мужыка марозам слязу гоніць". З гэтага дня пачыналіся сапраўдныя маразы.
Жанчыны садзіліся каля вакна і пралі: дзякуючы вялікай колькасці снегу, у хаце было светла. З дому імкнуліся не выходзіць: мароз, ды яшчэ і ваўкі падыходзілі блізка да вёскі.
Калі ў Кліментаў дзень ідзе снег, лета будзе дажджлівае. Многа снега – наступны год будзе ўраджайны.
Стужка навiн
0