Гістарычныя кадры: 25 гадоў таму была створана Саюзная дзяржава
Гістарычныя кадры: 25 гадоў таму была створана Саюзная дзяржава
Sputnik Беларусь
Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі быў падпісаны 8 снежня 1999 года. Sputnik Беларусь узгадвае гістарычную падзею. 08.12.2024, Sputnik Беларусь
Гэтаму Дагавору папярэднічала некалькі іншых дакументаў – Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі (падпісаны 2 красавіка 1996), Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі (2 красавіка 1997). Потым з’явіўся праект непасрэдна Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які пасля карэкціроўкі і ўзгаднення падпісалі прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын.Пасля таго, як дакумент ратыфікавалі парламенты дзвюх краін, 26 студзеня 2000 года ён набыў моц. Як праходзілі пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і хто займаў пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ў розныя гады – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі быў падпісаны 8 снежня 1999 года. Sputnik Беларусь узгадвае гістарычную падзею.
Гэтаму Дагавору папярэднічала некалькі іншых дакументаў – Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі (падпісаны 2 красавіка 1996), Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі (2 красавіка 1997). Потым з’явіўся праект непасрэдна Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які пасля карэкціроўкі і ўзгаднення падпісалі прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын.
Пасля таго, як дакумент ратыфікавалі парламенты дзвюх краін, 26 студзеня 2000 года ён набыў моц. Як праходзілі пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і хто займаў пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ў розныя гады – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.
8 снежня 1999 года. Крэмль. Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Мікалаевіч Ельцын (справа).
26 студзеня 2000 года. Крэмль. В.а. прэзідэнта РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
1 красавіка 2000 года. Павел Паўлавіч Барадзін, першы дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Займаў пасаду з 26 студзеня 2000 года да 25 лістапада 2011-га.
3 лютага 2009 года. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі падпісання сумесных дакументаў па выніках пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
10 снежня 2009 года. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падчас падпісання сумеснай дэкларацыі з нагоды 10-й гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
25 лістапада 2011 года. Прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў (у цэнтры), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (справа), старшыня ўрада РФ Уладзімір Пуцін (злева) у падмаскоўнай рэзідэнцыі "Горки" на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
25 лістапада 2011 года. Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў і старшыня ўрада РФ Уладзімір Пуцін у падмаскоўнай рэзідэнцыі "Горки" на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
25 лістапада 2011 года. Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў (злева), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (у цэнтры) і кіраўнік ААТ "Газпром" Аляксей Мілер (справа) пасля цырымоніі падпісання сумесных дакументаў па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
17 снежня 2012 года. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў сваім працоўным кабінеце. З 25 лістапада 2011 года назначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, выкананне абавязкаў пачаў з 15 снежня.
25 снежня 2013 года. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы ў Крамлі.
29 верасня 2015 года. Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў (справа) і прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў перад пачаткам пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
25 лютага 2016 года. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (злева) і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас размовы перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў Мінску.
18 верасня 2017 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас інспекцыі дзеянняў УС Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі на асноўным этапе вучэння "Захад-2017" на палігоне "Лужскі".
6 сакавіка 2020 года. Спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка наведала Брэсцкую крэпасць. Мацвіенка – ініцыятар вырашэння многіх пытанняў у Саюзнай дзяржаве, у тым ліку "саюзных віз" і адмены роўмінгу ў рамках дзвюх краін. У якасці спікера СФ Мацвіенка з’яўляецца суарганізатарам Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
10 лістапада 2021 года. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на цырымоніі падпісання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гг. па выніках пасяджэння сумеснай калегіі МЗС Расіі і Беларусі ў Доме прыёмаў МЗС РФ.
28 верасня 2022 года. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў (займае пасаду з 19 сакавіка 2021 года) на Расійска-беларускім экспертна-медыйным форуме "Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Навука. Космас. Адукацыя" ў Міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры медыягрупы "Россия сегодня" ў Маскве.
6 красавіка 2023 года. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы ў Маскве.
5 лістапада 2024 года. Старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін і прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка (справа) на пасяджэнні ў Мінску Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Мінску 6 снежня 2024 года.