https://bel.sputnik.by/20241208/mzs-ras-asad-paknu-prezdentskuyu-pasadu--zekha-z-sry-1091715078.html
МЗС Расіі: Асад пакінуў прэзідэнцкую пасаду і з'ехаў з Сірыі
МЗС Расіі: Асад пакінуў прэзідэнцкую пасаду і з'ехаў з Сірыі
Sputnik Беларусь
Расійскі бок заклікаў усіх уцягнутых у канфлікт у Сірыі адмовіцца ад гвалту і вырашаць пытанні палітычным шляхам. 08.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-08T14:57+0300
2024-12-08T14:57+0300
2024-12-08T14:57+0300
мзс рф
сірыя
навіны
бяспека
палітыка
расія
башар асад
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101959/85/1019598525_0:0:3175:1787_1920x0_80_0_0_6e450280b74266271be6671c37bb62e0.jpg
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Масква з крайняй заклапочанасцю сочыць за падзеямі ў Сірыі, аб гэтым заявілі ў расійскім МЗС."З крайняй заклапочанасцю сочым за драматычнымі падзеямі ў Сірыі", - гаворыцца ў заяве, размешчанай у Telegram-канале ведамства.Расія заклікала ўсе бакі канфлікту адмовіцца ад прымянення гвалту і вырашаць пытанні палітычным шляхам з улікам меркаванняў усіх этнаканфесіянальных сіл краіны.У МЗС паведамілі, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад правёў перагаворы з удзельнікамі ўзброенага канфлікту.Удакладняецца, што Масква ў гэтых перагаворах не ўдзельнічала. Расійскія ваенныя базы на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасці. На дадзены момант сур’ёзнай пагрозы іх бяспецы няма.Сітуацыя ў СірыіУ ноч на нядзелю ўзброеная апазіцыя захапіла ўладу ў Сірыі.У Дамаску засталіся кіраўнік урада Мухамед Газі аль-Джалялі і яшчэ некалькі міністраў. Дзе знаходзіцца прэзідэнт Сірыі, а таксама міністр абароны, афіцыйна не паведамляецца. Па даных СМІ, на фоне ваенных дзеянняў Асад мог пакінуць Дамаск на самалёце.Кіраўнік урада Сірыі паведаміў, што кантакт з кіраўніцтвам апазіцыянераў, якія ўвайшлі ў горад, устаноўлены і рэпрэсій не будзе."У гісторыі Сірыі пачынаецца новы этап. Мы спадзяемся, што надыходзіць эпоха плюралізму", - заявіў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241208/sm-gavorats-ab-znknenn-prezdenta-sry-asada-shto-pra-geta-vyadoma-1091713998.html
сірыя
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101959/85/1019598525_240:0:2971:2048_1920x0_80_0_0_5b92f8586fbc26dfad509045aeafd205.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, сірыя, навіны , бяспека, палітыка, расія, башар асад, у свеце
мзс рф, сірыя, навіны , бяспека, палітыка, расія, башар асад, у свеце
МЗС Расіі: Асад пакінуў прэзідэнцкую пасаду і з'ехаў з Сірыі
Расійскі бок заклікаў усіх уцягнутых у канфлікт у Сірыі адмовіцца ад гвалту і вырашаць пытанні палітычным шляхам.
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Масква з крайняй заклапочанасцю сочыць за падзеямі ў Сірыі, аб гэтым заявілі ў расійскім МЗС.
"З крайняй заклапочанасцю сочым за драматычнымі падзеямі ў Сірыі", - гаворыцца ў заяве, размешчанай у Telegram-канале ведамства.
Расія заклікала ўсе бакі канфлікту адмовіцца ад прымянення гвалту і вырашаць пытанні палітычным шляхам з улікам меркаванняў усіх этнаканфесіянальных сіл краіны.
У МЗС паведамілі, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад правёў перагаворы з удзельнікамі ўзброенага канфлікту.
"Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне пакінуць прэзідэнцкую пасаду і пакінуў краіну, даўшы ўказанне ажыццявіць перадачу ўлады мірным шляхам", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.
Удакладняецца, што Масква ў гэтых перагаворах не ўдзельнічала. Расійскія ваенныя базы на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасці. На дадзены момант сур’ёзнай пагрозы іх бяспецы няма.
У ноч на нядзелю ўзброеная апазіцыя захапіла ўладу ў Сірыі.
У Дамаску засталіся кіраўнік урада Мухамед Газі аль-Джалялі і яшчэ некалькі міністраў. Дзе знаходзіцца прэзідэнт Сірыі, а таксама міністр абароны, афіцыйна не паведамляецца. Па даных СМІ, на фоне ваенных дзеянняў Асад мог пакінуць Дамаск на самалёце.
Кіраўнік урада Сірыі паведаміў, што кантакт з кіраўніцтвам апазіцыянераў, якія ўвайшлі ў горад, устаноўлены і рэпрэсій не будзе.
"У гісторыі Сірыі пачынаецца новы этап. Мы спадзяемся, што надыходзіць эпоха плюралізму", - заявіў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"