https://bel.sputnik.by/20241208/sryyskya-baevk-zayavl-ab-zakhope-lady--krane-1091708341.html
Узброеная апазіцыя Сірыі заявіла аб захопе ўлады ў краіне
Узброеная апазіцыя Сірыі заявіла аб захопе ўлады ў краіне
Sputnik Беларусь
Прэм’ер-міністр краіны сцвярджае, што кантакт з кіраўніцтвам апазіцыянераў, якія ўвайшлі ў горад, устаноўлены і рэпрэсій не будзе. 08.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-08T10:23+0300
2024-12-08T10:23+0300
2024-12-08T13:43+0300
сірыя
навіны
у свеце
палітыка
бяспека
тэрарызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/08/1091706710_0:388:2889:2013_1920x0_80_0_0_db7ee04d18ecffdc211de12e173a808c.jpg
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Новая эпоха пачынаецца ў гісторыі Сірыі, аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр краіны Мухамед Газі аль-Джалялі.Раніцай у нядзелю ўзброеныя апазіцыянеры ў Сірыі, якія захапілі дзяржтэлебачанне, выступілі ў эфіры з заявай, што яны ўстанавілі кантроль над краінай. Па іх сцвярджэнні, яны кантралююць Дамаск. Пры гэтым баевікі заклікалі не чыніць пагромаў.Прэм’ер-міністр паведаміў, што знаходзіцца ў Дамаску і ўстанавіў кантакт з кіраўніцтвам апазіцыянераў, якія ўвайшлі ў горад.Апазіцыянеры запэўнілі кіраўніка ўрада, што помсты і рэпрэсій не будзе, аказанне паслуг насельніцтву будзе працягнута. Міністр сувязі Сірыі Іяд аль-Хатыб паведаміў, што яны таксама гарантавалі бяспеку членам кабінета міністраў, якія засталіся ў Дамаску.У Сірыі застаюцца 18 міністраў. Раней шэраг СМІ паведамляў, што на фоне ваенных дзеянняў у краіне прэзідэнт Сірыі Башар Асад нібыта пакінуў Дамаск і паляцеў "у невядомым напрамку".Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла аб разгортванні сіл у буфернай зоне на мяжы з Сірыяй у сувязі з пагрозай пранікнення баевікоў. У ЦАХАЛ падкрэслілі, што не ўмешваецца ў падзеі, якія адбываюцца ў Сірыі.Атака на СірыюТэрарыстычная групоўка "Хаят Тахрыр аш-Шам" і шэраг іншых узброеных фарміраванняў 29 лістапада пачалі аперацыю, рухаючыся з поўначы Ідліба ў бок гарадоў Алепа і Хама. Ужо 30 лістапада пад кантроль тэрарыстаў перайшоў Алепа – другі па велічыні горад у Сірыі.Поўны захоп Алепа баевікамі адбыўся ўпершыню з пачатку крызісу ў Сірыі ў 2011 годзе. Да канца 2016-га пад кантролем узброенай апазіцыі была толькі ўсходняя частка горада, пасля яна была выбіта сірыйскай арміяй пры падтрымцы Паветрана-касмічных сіл Расіі.Пазней атрады апазіцыі распачалі спробы рушыць наперад у бок Хама. Сірыйская армія на працягу некалькіх дзён адбівала атакі, але ўжо 5 снежня камандаванне арміі САР заявіла аб перадыслакацыі падраздзяленняў за межы горада.Раней у МЗС Беларусі выказалі надзею на скарэйшую стабілізацыю сітуацыі і вяртанне Сірыі да мірнага жыцця. Ведамства рэкамендавала грамадзянам Беларусі адмовіцца ад паездак у Сірыю, а тым, хто знаходзіцца ў САР – пакінуць тэрыторыю краіны.Паводле звестак ААН, колькасць людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы з-за крызісу на паўночным захадзе Сірыі, можа павялічыцца да паўтара мільёна чалавек.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241206/aan-kolkasts-bezhantsa-z-za-kanflktu--sry-mozha-vyrasts-da-15-mln-1091670008.html
сірыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/08/1091706710_121:0:2852:2048_1920x0_80_0_0_03f596829c5919952434ee783961e35e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сірыя, навіны , у свеце, палітыка, бяспека, тэрарызм
сірыя, навіны , у свеце, палітыка, бяспека, тэрарызм
Узброеная апазіцыя Сірыі заявіла аб захопе ўлады ў краіне
10:23 08.12.2024 (абноўлена: 13:43 08.12.2024) Прэм’ер-міністр краіны сцвярджае, што кантакт з кіраўніцтвам апазіцыянераў, якія ўвайшлі ў горад, устаноўлены і рэпрэсій не будзе.
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Новая эпоха пачынаецца ў гісторыі Сірыі, аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр краіны Мухамед Газі аль-Джалялі.
"У гісторыі Сірыі пачынаецца новы этап. Мы спадзяемся, што надыходзіць эпоха плюралізму", - цытуе яго тэлеканал Al-Arabiya.
Раніцай у нядзелю ўзброеныя апазіцыянеры ў Сірыі, якія захапілі дзяржтэлебачанне, выступілі ў эфіры з заявай, што яны ўстанавілі кантроль над краінай. Па іх сцвярджэнні, яны кантралююць Дамаск. Пры гэтым баевікі заклікалі не чыніць пагромаў.
Прэм’ер-міністр паведаміў, што знаходзіцца ў Дамаску і ўстанавіў кантакт з кіраўніцтвам апазіцыянераў, якія ўвайшлі ў горад.
Апазіцыянеры запэўнілі кіраўніка ўрада, што помсты і рэпрэсій не будзе, аказанне паслуг насельніцтву будзе працягнута. Міністр сувязі Сірыі Іяд аль-Хатыб паведаміў, што яны таксама гарантавалі бяспеку членам кабінета міністраў, якія засталіся ў Дамаску.
У Сірыі застаюцца 18 міністраў. Раней шэраг СМІ паведамляў, што на фоне ваенных дзеянняў у краіне прэзідэнт Сірыі Башар Асад нібыта пакінуў Дамаск і паляцеў "у невядомым напрамку".
Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла аб разгортванні сіл у буфернай зоне на мяжы з Сірыяй у сувязі з пагрозай пранікнення баевікоў. У ЦАХАЛ падкрэслілі, што не ўмешваецца ў падзеі, якія адбываюцца ў Сірыі.
Тэрарыстычная групоўка "Хаят Тахрыр аш-Шам" і шэраг іншых узброеных фарміраванняў 29 лістапада пачалі аперацыю, рухаючыся з поўначы Ідліба ў бок гарадоў Алепа і Хама. Ужо 30 лістапада пад кантроль тэрарыстаў перайшоў Алепа – другі па велічыні горад у Сірыі.
Поўны захоп Алепа баевікамі адбыўся ўпершыню з пачатку крызісу ў Сірыі ў 2011 годзе. Да канца 2016-га пад кантролем узброенай апазіцыі была толькі ўсходняя частка горада, пасля яна была выбіта сірыйскай арміяй пры падтрымцы Паветрана-касмічных сіл Расіі.
Пазней атрады апазіцыі распачалі спробы рушыць наперад у бок Хама. Сірыйская армія на працягу некалькіх дзён адбівала атакі, але ўжо 5 снежня камандаванне арміі САР заявіла аб перадыслакацыі падраздзяленняў за межы горада.
Раней у МЗС Беларусі выказалі надзею на скарэйшую стабілізацыю сітуацыі і вяртанне Сірыі да мірнага жыцця. Ведамства рэкамендавала грамадзянам Беларусі адмовіцца ад паездак у Сірыю, а тым, хто знаходзіцца ў САР – пакінуць тэрыторыю краіны.
Паводле звестак ААН, колькасць людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы з-за крызісу на паўночным захадзе Сірыі, можа павялічыцца да паўтара мільёна чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"