Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Адкрыццё фотавыставы да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы – трансляцыя

Падпісацца
Сёння ў Маскве адкрываецца фотадакументальная выстава, прысвечаная 25-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 8 снежня 1999 года падпісалі прэзідэнты Беларусі і РФ Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын.
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, у якім прынялі ўдзел прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнты дзвюх краін абмеркавалі асноўныя пытанні супрацоўніцтва Мінска і Масквы і падпісалі шэраг сумесных дакументаў, у тым ліку Канцэпцыю бяспекі.
Таксама бакі дамовіліся аб пастаўках у Беларусь найноўшай ракетнай сістэмы "Орешник". Як удакладніў расійскі лідар, гэта можа адбыцца ў другой палове 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0