https://bel.sputnik.by/20241210/lukashenka-u-belarus-try-dzesyatk-plyatsovak-dlya-razmyashchennya-oreshnika-1091767907.html
Лукашэнка: у Беларусі тры дзесяткі пляцовак для размяшчэння "Орешника"
Лукашэнка: у Беларусі тры дзесяткі пляцовак для размяшчэння "Орешника"
Sputnik Беларусь
Плануецца, што расійскі ракетны комплекс паступіць на ўзбраенне рэспублікі ў другой палове 2025 года. 10.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-10T14:27+0300
2024-12-10T14:27+0300
2024-12-10T14:27+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
"орешник"
навіны
узбраенні
аляксандр лукашэнка
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060404187_0:0:3071:1727_1920x0_80_0_0_35b4e7929c4fdf05ad34149555abd3a0.jpg
МІНСК, 10 сне – Sputnik. У Беларусі захаваны пляцоўкі ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет, паведаміў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства "ПОЖСНАБ" у Барысаве.На гэты момант ваенна-палітычнае кіраўніцтва краіны думае над тым, на якіх пляцоўках могуць быць устаноўлены "Орешники". Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у рэспубліцы ёсць каля 30 патэнцыяльных месцаў."Вось мы выберам, таму што там мінімальная адлегласць да аб’ектаў паражэння павінна быць. Размесцім і нацэлім", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.Беларускі лідар звярнуў увагу, што аб’екты паражэння на тэрыторыі магчымага праціўніка будзе вызначаць Мінск, а не расіяне. Пра гэта на ВДС 6 снежня казаў і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.Пры гэтым расійскі бок дапаможа з эксплуатацыяй комплексаў, якія будуць размешчаны ў будучым на тэрыторыі Беларусі."Гэта значыць разам будзем націскаць на кнопку, не дай бог, калі гэта трэба. Але цэлі будзем вызначаць мы. Пагадзіўся (прэзідэнт Расіі Пуцін - Sputnik)", - сказаў беларускі лідар.Прэзідэнт Расіі пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Мінску заявіў, што лічыць магчымым размяшчэнне ракетнага комплексу "Орешник" на тэрыторыі Беларусі.Па яго словах, гэта можа адбыцца ў другой палове 2025 года. Комплексы будуць паступаць на ўзбраенне ў Расіі і Беларусі паралельна. У РФ ужо пачалася серыйная вытворчасць гэтых ракетных сістэм.Размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ, аб якім раней заявіў нямецкі канцлер Олаф Шольц.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241209/bagadzel-ab-oreshnike-pytanne--belarus-stats-ab-tselym-syameystve-raket-1091733462.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060404187_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_700888993330c25f56aa916b7f102723.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, "орешник", навіны , узбраенні, аляксандр лукашэнка, бяспека, палітыка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, "орешник", навіны , узбраенні, аляксандр лукашэнка, бяспека, палітыка
Лукашэнка: у Беларусі тры дзесяткі пляцовак для размяшчэння "Орешника"
Плануецца, што расійскі ракетны комплекс паступіць на ўзбраенне рэспублікі ў другой палове 2025 года.
МІНСК, 10 сне – Sputnik. У Беларусі захаваны пляцоўкі ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет, паведаміў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства "ПОЖСНАБ" у Барысаве.
На гэты момант ваенна-палітычнае кіраўніцтва краіны думае над тым, на якіх пляцоўках могуць быць устаноўлены "Орешники". Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у рэспубліцы ёсць каля 30 патэнцыяльных месцаў.
"Вось мы выберам, таму што там мінімальная адлегласць да аб’ектаў паражэння павінна быць. Размесцім і нацэлім", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларускі лідар звярнуў увагу, што аб’екты паражэння на тэрыторыі магчымага праціўніка будзе вызначаць Мінск, а не расіяне. Пра гэта на ВДС 6 снежня казаў і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Пры гэтым расійскі бок дапаможа з эксплуатацыяй комплексаў, якія будуць размешчаны ў будучым на тэрыторыі Беларусі.
"Гэта значыць разам будзем націскаць на кнопку, не дай бог, калі гэта трэба. Але цэлі будзем вызначаць мы. Пагадзіўся (прэзідэнт Расіі Пуцін - Sputnik)", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт Расіі пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Мінску заявіў, што лічыць магчымым размяшчэнне ракетнага комплексу "Орешник" на тэрыторыі Беларусі.
Па яго словах, гэта можа адбыцца ў другой палове 2025 года. Комплексы будуць паступаць на ўзбраенне ў Расіі і Беларусі паралельна. У РФ ужо пачалася серыйная вытворчасць гэтых ракетных сістэм.
Размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ, аб якім раней заявіў нямецкі канцлер Олаф Шольц.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"