https://bel.sputnik.by/20241210/nak-u-ras--2024-godze-pradukhll-amal-200-terakta-1091769086.html
НАК: у Расіі ў 2024 годзе прадухілілі амаль 200 тэрактаў
НАК: у Расіі ў 2024 годзе прадухілілі амаль 200 тэрактаў
Sputnik Беларусь
Расійскія сілавікі прадухілілі шэсць тэрактаў у навучальных установах і ў месцах масавага знаходжання людзей. 10.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-10T15:19+0300
2024-12-10T15:19+0300
2024-12-10T15:19+0300
тэрарызм
навіны
бяспека
грамадства
расія
злачынства
расследаванне злачынстваў
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/01/1087626418_0:242:2779:1805_1920x0_80_0_0_926615136ecd5939b387fe1b08d6cf0d.jpg
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ (НАК) паведаміў аб тым, што ў Расіі ў адыходзячым годзе прадухілілі 190 тэрарыстычных актаў.Там таксама паведамілі, што шэсць прадухіленых тэрактаў рыхтавалі ўдзельнікі забароненых у РФ рухаў "Маньякі Культ Забойцаў"* і "Калумбайн"*.Злачынцы хацелі здзейсніць тэракты ў навучальных установах і месцах масавага знаходжання людзей, адзначылі ў НАК.Там таксама паведамілі, што з незаконнага абароту ў Расіі ў 2024 годзе канфіскавана больш за 100 тыс адзінак агнястрэльнай зброі, а таксама больш за 5,5 тыс выбуховых прыстасаванняў.У рамках барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай у РФ з 1 студзеня 2024 года былі заблакіраваны рахункі больш за 6 тыс асоб, якія маюць дачыненне да фінансавання тэрарызму.Агульная сума на заблакіраваных рахунках склала больш за 230 млн руб, адзначылі ў НАК.Для таго, каб абараніць інфапрастору ад прапаганды тэрарызму, неанацызму і іншых радыкальных ідэй Раскамнагляд і праваахоўныя органы выдалілі з сеткі Інтэрнэт больш за 120 тыс матэрыялаў, гаворыцца ў паведамленні НАК.Дырэктар ФСБ, старшыня НАК Аляксандр Бортнікаў на пасяджэнні заявіў, што колькасць тэрарыстычных злачынстваў у Расіі значна вырасла. У першую чаргу ён звязаў гэта з тым, што Захад падсілкоўвае рэсурсамі Украіну.Дырэктар ФСБ адзначыў, што рост тэрарыстычных пагроз звязаны з арганізаваным "калектыўным Захадам" беспрэцэдэнтнай рэсурснай падтрымкай Украіны. Паводле яго слоў, Захад "ужывае для тэрарыстычных атак прадастаўлены краінамі НАТА арсенал сродкаў, уключаючы ракетныя сістэмы, якія дазваляюць біць углыб расійскай тэрыторыі".У Маскве сёння прайшло пасяджэнне НАК, на якім былі абмеркаваны пытанні ўзгодненасці выкарыстання сіл і сродкаў, задзейнічаных у барацьбе з тэрарызмам у прыгранічных з Украінай рэгіёнах. Таксама на пасяджэнні НАК казалі пра найбольш верагодныя кірункі дзеяння дыверсійных груп праціўніка, паведамілі ў НАК.*забароненая ў РФ тэрарыстычная арганізацыяХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241210/naryshkn-rasya-zmagaetstsa-ne-z-keskay-khuntay-a-z-kalektynym-zakhadam-1091759746.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/01/1087626418_25:0:2756:2048_1920x0_80_0_0_1fe8507ab65b98daa5d5a1fcd98d3ab2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэрарызм, навіны , бяспека, грамадства, расія, злачынства, расследаванне злачынстваў, спецаперацыя
тэрарызм, навіны , бяспека, грамадства, расія, злачынства, расследаванне злачынстваў, спецаперацыя
НАК: у Расіі ў 2024 годзе прадухілілі амаль 200 тэрактаў
Расійскія сілавікі прадухілілі шэсць тэрактаў у навучальных установах і ў месцах масавага знаходжання людзей.
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ (НАК) паведаміў аб тым, што ў Расіі ў адыходзячым годзе прадухілілі 190 тэрарыстычных актаў.
"Скаардынаванымі дзеяннямі сілавых структур на стадыі падрыхтоўкі папярэджана 190 тэрактаў", - гаворыцца ў паведамленні НАК па выніках пасяджэння камітэта.
Там таксама паведамілі, што шэсць прадухіленых тэрактаў рыхтавалі ўдзельнікі забароненых у РФ рухаў "Маньякі Культ Забойцаў"* і "Калумбайн"*.
Злачынцы хацелі здзейсніць тэракты ў навучальных установах і месцах масавага знаходжання людзей, адзначылі ў НАК.
Там таксама паведамілі, што з незаконнага абароту ў Расіі ў 2024 годзе канфіскавана больш за 100 тыс адзінак агнястрэльнай зброі, а таксама больш за 5,5 тыс выбуховых прыстасаванняў.
У рамках барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай у РФ з 1 студзеня 2024 года былі заблакіраваны рахункі больш за 6 тыс асоб, якія маюць дачыненне да фінансавання тэрарызму.
Агульная сума на заблакіраваных рахунках склала больш за 230 млн руб, адзначылі ў НАК.
Для таго, каб абараніць інфапрастору ад прапаганды тэрарызму, неанацызму і іншых радыкальных ідэй Раскамнагляд і праваахоўныя органы выдалілі з сеткі Інтэрнэт больш за 120 тыс матэрыялаў, гаворыцца ў паведамленні НАК.
Дырэктар ФСБ, старшыня НАК Аляксандр Бортнікаў на пасяджэнні заявіў, што колькасць тэрарыстычных злачынстваў у Расіі значна вырасла. У першую чаргу ён звязаў гэта з тым, што Захад падсілкоўвае рэсурсамі
Украіну.
Дырэктар ФСБ адзначыў, што рост тэрарыстычных пагроз звязаны з арганізаваным "калектыўным Захадам" беспрэцэдэнтнай рэсурснай падтрымкай Украіны. Паводле яго слоў, Захад "ужывае для тэрарыстычных атак прадастаўлены краінамі НАТА арсенал сродкаў, уключаючы ракетныя сістэмы, якія дазваляюць біць углыб расійскай тэрыторыі".
У Маскве сёння прайшло пасяджэнне НАК, на якім былі абмеркаваны пытанні ўзгодненасці выкарыстання сіл і сродкаў, задзейнічаных у барацьбе з тэрарызмам у прыгранічных з Украінай рэгіёнах. Таксама на пасяджэнні НАК казалі пра найбольш верагодныя кірункі дзеяння дыверсійных груп праціўніка, паведамілі ў НАК.
*забароненая ў РФ тэрарыстычная арганізацыя
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"