https://bel.sputnik.by/20241210/tsvk-prynyala-dakumenty--syrankova-1091770465.html
ЦВК прыняла дакументы ў Сыранкова
ЦВК прыняла дакументы ў Сыранкова
Sputnik Беларусь
Раённыя і гарадскія выбарчыя камісіі яшчэ правяраюць падпісныя лісты прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і да 21 снежня павінны перадаць у ЦВК. 10.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-10T16:12+0300
2024-12-10T16:12+0300
2024-12-10T16:12+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
цвк рэспублікі беларусь
сяргей сыранкоў
навіны
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0a/1091769304_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_385b8811d60a1404b917ea0cc803a28f.jpg
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Лідар Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў прынёс у ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, перадае карэспандэнт Sputnik. Гэта першы прэтэндэнт, які падаў пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю.У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у пакеце дакументаў – пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца, біяграфічныя даныя, даведка або копіі дакументаў аб адукацыі, месцы працы.Таксама ў пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах за 2023 год.Да 21 снежня выбарчыя камісіі павінны будуць перадаць у Цэнтрвыбаркам правераныя падпісныя лісты.ЦВК прыняла і будзе правяраць сапраўднасць дакументаў і пасля гэтага прыме рашэнне.Сыранкоў паведаміў, што ў падтрымку яго вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты сабрана больш за 170 тыс подпісаў. Па заканадаўстве, для рэгістрацыі кандыдатам трэба сабраць 100 тыс дакладных подпісаў."Пададзены вычарпальны пералік дакументаў для рэгістрацыі мяне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты", - заявіў ён журналістам пасля падачы дакументаў.Сыранкоў нагадаў, што ў мінулую пятніцу ў Беларусі завяршыўся перыяд збору подпісаў."Дзякуючы зладжанай працы ініцыятыўнай групы, па ўсёй краіне былі арганізаваны на дастаткова якасным узроўні пікеты, праводзіліся абходы з мэтай збору подпісаў. Сам працэс збору подпісаў не быў самамэтай. Для нас было вельмі важна пагутарыць з выбаршчыкамі, грамадзянамі, каб зразумець, чым сёння жывуць людзі, якія праблемы іх хвалююць", - сказаў Сыранкоў.Выбары ў БеларусіЗ 21 па 25 студзеня 2025 года ўключна ў краіне пройдзе датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.Вынікі галасавання Цэнтрвыбаркам падвядзе не пазней за 5 лютага.Пры неабходнасці другі тур адбудзецца не пазней за 9 лютага 2025 года.Цяпер у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241204/syargeenka-za-35-gado-u-belarus-prayshl-4-referendumy--amal-30-vybara-1091617891.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0a/1091769304_83:0:1043:720_1920x0_80_0_0_73dfaab0fe38e284fe2f3415ab64f818.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цвк рэспублікі беларусь, сяргей сыранкоў, навіны , выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
цвк рэспублікі беларусь, сяргей сыранкоў, навіны , выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
ЦВК прыняла дакументы ў Сыранкова
Раённыя і гарадскія выбарчыя камісіі яшчэ правяраюць падпісныя лісты прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і да 21 снежня павінны перадаць у ЦВК.
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Лідар Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў прынёс у ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, перадае карэспандэнт Sputnik. Гэта першы прэтэндэнт, які падаў пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у пакеце дакументаў – пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца, біяграфічныя даныя, даведка або копіі дакументаў аб адукацыі, месцы працы.
Таксама ў пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах за 2023 год.
Да 21 снежня выбарчыя камісіі павінны будуць перадаць у Цэнтрвыбаркам правераныя падпісныя лісты.
ЦВК прыняла і будзе правяраць сапраўднасць дакументаў і пасля гэтага прыме рашэнне.
Сыранкоў паведаміў, што ў падтрымку яго вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты сабрана больш за 170 тыс подпісаў. Па заканадаўстве, для рэгістрацыі кандыдатам трэба сабраць 100 тыс дакладных подпісаў.
"Пададзены вычарпальны пералік дакументаў для рэгістрацыі мяне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты", - заявіў ён журналістам пасля падачы дакументаў.
Сыранкоў нагадаў, што ў мінулую пятніцу ў Беларусі завяршыўся перыяд збору подпісаў.
"Дзякуючы зладжанай працы ініцыятыўнай групы, па ўсёй краіне былі арганізаваны на дастаткова якасным узроўні пікеты, праводзіліся абходы з мэтай збору подпісаў. Сам працэс збору подпісаў не быў самамэтай. Для нас было вельмі важна пагутарыць з выбаршчыкамі, грамадзянамі, каб зразумець, чым сёння жывуць людзі, якія праблемы іх хвалююць", - сказаў Сыранкоў.
З 21 па 25 студзеня 2025 года ўключна ў краіне пройдзе датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
Вынікі галасавання Цэнтрвыбаркам падвядзе не пазней за 5 лютага.
Пры неабходнасці другі тур адбудзецца не пазней за 9 лютага 2025 года.
Цяпер у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"