https://bel.sputnik.by/20241211/galochanka-nazva-peleng-unkalnym-pradpryemstvam-dlya-susvetnay-pramyslovasts-1091805931.html
Галоўчанка назваў "Пеленг" унікальным прадпрыемствам для сусветнай прамысловасці
Галоўчанка назваў "Пеленг" унікальным прадпрыемствам для сусветнай прамысловасці
Sputnik Беларусь
Беларускае прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу – вытворца складаных аптычных прыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку ў космасе. 11.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-11T18:58+0300
2024-12-11T18:58+0300
2024-12-11T19:13+0300
пеленг
раман галоўчанка
навіны
прамысловасць
эканоміка
у беларусі
беларусь
ваенна-прамысловы комплекс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0b/1091805342_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_26f9a0b9c8655c0325b9278cdaa4507a.jpg
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Вялікі патэнцыял прадпрыемства "Пеленг" быў закладзены яшчэ ў савецкія часы, сказаў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным ААТ "Пеленг", перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, ААТ "Пеленг" – унікальнае прадпрыемства не толькі для нашай рэспублікі, але і для сусветнай прамысловасці."У савецкі час быў закладзены вельмі вялікі патэнцыял. Значная колькасць вырабаў была распрацавана і запушчана ў серыйную вытворчасць ва ўмовах асаблівай сакрэтнасці і патрабавальнасці, якая суправаджала ўсе распрацоўкі для патрэб ваенна-прамысловага комплексу", - адзначыў Галоўчанка.Кіраўнік урада звярнуў асаблівую ўвагу, што ў часы развалу Савецкага Саюза прадпрыемству ўдалося не толькі выстаяць, але і захаваць профіль сваёй дзейнасці. У гады незалежнасці прадпрыемства змагло выйсці на міжнародны рынак узбраенняў. На прадпрыемстве выконваліся важнейшыя навукова-тэхнічныя праграмы, у тым ліку, звязаныя з асваеннем космасу.Галоўчанка падкрэсліў, што "дзякуючы беларускім тэхналогіям вагу касмічнага апарата ўдалося знізіць да 400 кг, у той час, як узоры партнёраў з аналагічнай нагрузкай важылі ў разы больш".Абсалютны лідарНа яго думку, цяпер прадпрыемства – безумоўны лідар па распрацоўцы і вытворчасці ўніверсальных прыцэльных комплексаў, сістэм кіравання агнём, іншай спецыяльнай тэхнікі не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў свеце.Галоўчанка расказаў аб тым, што ў апошнія гады "Пеленгу" ўдалося дыверсіфікаваць сваю вытворчасць. Цяпер на прадпрыемстве выпускаюць метэаралагічнае абсталяванне, ахоўныя сістэмы, крыміналістычную тэхніку.За апошнія 30 гадоў прадпрыемства стала ўладальнікам больш за 300 патэнтаў на розныя вынаходкі, многія з якіх былі ўкаранёны ў вытворчасць.У завяршэнне прэм’ер-міністр назваў эканамічныя паказчыкі работы прадпрыемства ўзорам для пераймання для ўсёй беларускай прамысловасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240913/belaruskya-zbroynk-zrabl-vysokadakladnyya-snarady-dlya-sstemy-grad-1089518816.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0b/1091805342_98:0:1235:853_1920x0_80_0_0_cdf132dc7b03c43f7752bae72953636f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пеленг, раман галоўчанка, навіны , прамысловасць, эканоміка, у беларусі, беларусь, ваенна-прамысловы комплекс
пеленг, раман галоўчанка, навіны , прамысловасць, эканоміка, у беларусі, беларусь, ваенна-прамысловы комплекс
Галоўчанка назваў "Пеленг" унікальным прадпрыемствам для сусветнай прамысловасці
18:58 11.12.2024 (абноўлена: 19:13 11.12.2024) Беларускае прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу – вытворца складаных аптычных прыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку ў космасе.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Вялікі патэнцыял прадпрыемства "Пеленг" быў закладзены яшчэ ў савецкія часы, сказаў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным ААТ "Пеленг", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, ААТ "Пеленг" – унікальнае прадпрыемства не толькі для нашай рэспублікі, але і для сусветнай прамысловасці.
"У савецкі час быў закладзены вельмі вялікі патэнцыял. Значная колькасць вырабаў была распрацавана і запушчана ў серыйную вытворчасць ва ўмовах асаблівай сакрэтнасці і патрабавальнасці, якая суправаджала ўсе распрацоўкі для патрэб ваенна-прамысловага комплексу", - адзначыў Галоўчанка.
Кіраўнік урада звярнуў асаблівую ўвагу, што ў часы развалу Савецкага Саюза прадпрыемству ўдалося не толькі выстаяць, але і захаваць профіль сваёй дзейнасці. У гады незалежнасці прадпрыемства змагло выйсці на міжнародны рынак узбраенняў. На прадпрыемстве выконваліся важнейшыя навукова-тэхнічныя праграмы, у тым ліку, звязаныя з асваеннем космасу.
"Вы выступілі галоўным канструктарам для мэтавай апаратуры нашага касмічнага апарата "БелКА", шматлікіх прыцэльных комплексаў для бронетэхнікі", - звярнуўся да ўдзельнікаў сходу беларускі прэм’ер.
Галоўчанка падкрэсліў, што "дзякуючы беларускім тэхналогіям вагу касмічнага апарата ўдалося знізіць да 400 кг, у той час, як узоры партнёраў з аналагічнай нагрузкай важылі ў разы больш".
На яго думку, цяпер прадпрыемства – безумоўны лідар па распрацоўцы і вытворчасці ўніверсальных прыцэльных комплексаў, сістэм кіравання агнём, іншай спецыяльнай тэхнікі не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў свеце.
"Прадпрыемства ўносіць свой уклад ва ўмацаванне статусу нашай радзімы як касмічнай дзяржавы, распрацоўваючы і выпускаючы касмічную тапаграфічную здымачную апаратуру, фотаграметрычную тэхніку, прыборы для траекторных вымярэнняў і многае іншае", - нагадаў кіраўнік урада.
Галоўчанка расказаў аб тым, што ў апошнія гады "Пеленгу" ўдалося дыверсіфікаваць сваю вытворчасць. Цяпер на прадпрыемстве выпускаюць метэаралагічнае абсталяванне, ахоўныя сістэмы, крыміналістычную тэхніку.
За апошнія 30 гадоў прадпрыемства стала ўладальнікам больш за 300 патэнтаў на розныя вынаходкі, многія з якіх былі ўкаранёны ў вытворчасць.
У завяршэнне прэм’ер-міністр назваў эканамічныя паказчыкі работы прадпрыемства ўзорам для пераймання для ўсёй беларускай прамысловасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"