https://bel.sputnik.by/20241211/mnmalnaya-zarplata-vyrastse--belarus-na-100-rubl-1091797252.html
Мінімальная зарплата вырасце ў Беларусі на 100 рублёў
Мінімальная зарплата вырасце ў Беларусі на 100 рублёў
Sputnik Беларусь
Памер мінімальнай заработнай платы, якую могуць атрымліваць беларусы, мяняецца ў залежнасці ад узроўню інфляцыі ў краіне. 11.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-11T13:04+0300
2024-12-11T13:04+0300
2024-12-11T13:04+0300
зарплата
мзп
навіны
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
пастанова
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/19/1080604230_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7cb7772b345c35f24dcff2c77fc484b5.jpg
МІНСК, 11 сне – Sputnik. З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі вырасце месячная мінімальная заработная плата, паведамляе прэс-служба Саўміна.Памер "мінімалкі" складзе 726 руб, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.Цяперашні паказчык, устаноўлены 1 студзеня 2024 года, складае 626 руб.У гэтым годзе памер МЗП вырас на 72 руб ў параўнанні з 2023-м (з 554 руб).Мінімальны заробак – гэта самы нізкі парог аплаты працы ў краіне. Менш за гэтую суму арганізацыі і прадпрыемствы не маюць права плаціць супрацоўнікам, выключэннем з’яўляюцца працоўныя адносіны па дагаворы падраду.Што да намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы беларусаў (да выліку падаткаў), у кастрычніку 2024 года яна склала 2 363,4 руб.У параўнанні з вераснем, зарплата сярэднестатыстычнага работніка ў рэспубліцы стала большай на 49,5 руб.Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка раней заяўляў, што ў бюджэце краіны на 2025 год будзе захавана сацыяльная накіраванасць.Плануецца павялічыць расходы на аплату працы ў бюджэтнай сферы, а таксама выплаты сацыяльнай дапамогі і пенсій. Таксама кіраўнік урада адзначаў, што заробкі беларусаў у наступным годзе могуць вырасці на 4,7%.Акрамя таго, з 1 студзеня 2025 года ў Беларусі паднімуць базавую стаўку – гэта велічыня, якая ўплывае на памер заработнай платы ў работнікаў бюджэтнай сферы. З наступнага года яна будзе павялічана на 17 руб і складзе 270 руб.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241211/eek-belarus-ldzrue-pa-rostse-zarplat-u-eaes-1091791986.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/19/1080604230_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_983bfb9e73e2824693daaa89374e3c4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, мзп, навіны , эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, пастанова, савет міністраў рб
зарплата, мзп, навіны , эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, пастанова, савет міністраў рб
Мінімальная зарплата вырасце ў Беларусі на 100 рублёў
Памер мінімальнай заработнай платы, якую могуць атрымліваць беларусы, мяняецца ў залежнасці ад узроўню інфляцыі ў краіне.
МІНСК, 11 сне – Sputnik. З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі вырасце месячная мінімальная заработная плата, паведамляе прэс-служба Саўміна.
Памер "мінімалкі" складзе 726 руб, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Цяперашні паказчык, устаноўлены 1 студзеня 2024 года, складае 626 руб.
У гэтым годзе памер МЗП вырас на 72 руб ў параўнанні з 2023-м (з 554 руб).
Мінімальны заробак – гэта самы нізкі парог аплаты працы ў краіне. Менш за гэтую суму арганізацыі і прадпрыемствы не маюць права плаціць супрацоўнікам, выключэннем з’яўляюцца працоўныя адносіны па дагаворы падраду.
Што да намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы беларусаў (да выліку падаткаў), у кастрычніку 2024 года яна склала 2 363,4 руб.
У параўнанні з вераснем, зарплата сярэднестатыстычнага работніка ў рэспубліцы стала большай на 49,5 руб.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка раней заяўляў, што ў бюджэце краіны на 2025 год будзе захавана сацыяльная накіраванасць.
Плануецца павялічыць расходы на аплату працы ў бюджэтнай сферы, а таксама выплаты сацыяльнай дапамогі і пенсій. Таксама кіраўнік урада адзначаў, што заробкі беларусаў у наступным годзе могуць вырасці на 4,7%.
Акрамя таго, з 1 студзеня 2025 года ў Беларусі паднімуць базавую стаўку – гэта велічыня, якая ўплывае на памер заработнай платы ў работнікаў бюджэтнай сферы. З наступнага года яна будзе павялічана на 17 руб і складзе 270 руб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"