https://bel.sputnik.by/20241211/mzs-belarus-ruchyla-polshchy-notu-z-za-ntsydentu-sa-sprobay-vyarbok-dyplamata-1091802813.html
МЗС Беларусі ўручыла Польшчы ноту з-за інцыдэнту са спробай вярбоўкі дыпламата
МЗС Беларусі ўручыла Польшчы ноту з-за інцыдэнту са спробай вярбоўкі дыпламата
Sputnik Беларусь
Беларускія спецслужбы высветлілі, што польская разведка рабіла спробы вярбоўкі дыпламатаў, якія знаходзяцца з місіяй за мяжой. 11.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-11T16:52+0300
2024-12-11T16:52+0300
2024-12-11T18:34+0300
польшча
малдова
мзс беларусі
разведка
бяспека
шпіянаж
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/18/1084838716_0:224:3128:1984_1920x0_80_0_0_e43a62967f689cd8148ab8786d9010a3.jpg
МІНСК, 11 сне – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажанне.Раней у эфіры беларускага тэлебачання расказалі аб тым, што польскі грамадзянін паспрабаваў ажыццявіць вярбоўку беларускага дыпламата ў Кішынёве.Польскі разведчык Марцін Грабовіч прапаноўваў беларускаму дыпламату 100 тыс еўра за супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат здолеў зняць на тэлефон свае зносіны з двума прадстаўнікамі польскіх спецслужбаў.Сёння ў беларускае знешнепалітычнае ведамства ў сувязі з гэтым інцыдэнтам быў выкліканы польскі дыпламат Кшыштаф Ажанна, дзе яму была ўручана афіцыйная нота.У сюжэце беларускага тэлебачання начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак расказаў, што гэта была чарговая спроба польскіх спецслужбаў прыкрыць правалы сваёй агентуры ў Беларусі.Паводле яго слоў, беларускі бок абавязкова адрэагуе на гэты інцыдэнт, таму што ў ім ёсць прыкметы злачынства супраць дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240906/pasol-yapon-vyklkany--mzs-belarus-1089345898.html
польшча
малдова
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/18/1084838716_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_933069b9f6ef45c4625002b20047d62b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, малдова, мзс беларусі, разведка, бяспека, шпіянаж, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце
польшча, малдова, мзс беларусі, разведка, бяспека, шпіянаж, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце
МЗС Беларусі ўручыла Польшчы ноту з-за інцыдэнту са спробай вярбоўкі дыпламата
16:52 11.12.2024 (абноўлена: 18:34 11.12.2024) Беларускія спецслужбы высветлілі, што польская разведка рабіла спробы вярбоўкі дыпламатаў, якія знаходзяцца з місіяй за мяжой.
МІНСК, 11 сне – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажанне.
Раней у эфіры беларускага тэлебачання расказалі аб тым, што польскі грамадзянін паспрабаваў ажыццявіць вярбоўку беларускага дыпламата ў Кішынёве.
Польскі разведчык Марцін Грабовіч прапаноўваў беларускаму дыпламату 100 тыс еўра за супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат здолеў зняць на тэлефон свае зносіны з двума прадстаўнікамі польскіх спецслужбаў.
Сёння ў беларускае знешнепалітычнае ведамства ў сувязі з гэтым інцыдэнтам быў выкліканы польскі дыпламат Кшыштаф Ажанна, дзе яму была ўручана афіцыйная нота.
"Я перадам тое, пра што мы сёння казалі, у Варшаву", - цытуе БелТА словы часовага паверанага ў справах Польшчы.
У сюжэце беларускага тэлебачання начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак расказаў, што гэта была чарговая спроба польскіх спецслужбаў прыкрыць правалы сваёй агентуры ў Беларусі.
Паводле яго слоў, беларускі бок абавязкова адрэагуе на гэты інцыдэнт, таму што ў ім ёсць прыкметы злачынства супраць дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"