Президентские выборы 26 января 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Акрэдытацыя СМІ для працы на выбарах пачалася ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Палацы Рэспублікі арганізаваны прэс-цэнтр, архіўнае фота
У Палацы Рэспублікі арганізаваны прэс-цэнтр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Падпісацца
Для атрыманьня часовай акрэдытацыі для працы на выбарах замежным СМІ трэба падаць заяўкі ў МЗС Беларусі да 13 студзеня.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Акрэдытацыя журналістаў для працы ў Інфармацыйным цэнтры Цэнтрвыбаркама пачалася ў Беларусі, паведаміла Міністэрства інфармацыі краіны.
Выбары прэзідэнта пройдуць 26 студзеня 2025 года, як і падчас папярэдніх электаральных кампаній, за некалькі дзён да асноўнай даты галасавання ў Палацы рэспублікі пачне працаваць Інфацэнтр ЦВК.
"З 12 снежня 2024 года па 13 студзеня 2025 года журналісты беларускіх і замежных СМІ могуць падаваць заяўкі на акрэдытацыю для працы ў Інфацэнтры ЦВК", - паведаміла міністэрства.
Таксама ў МЗС Беларусі праінфармавалі, што 12 снежня пачалася акрэдытацыя замежных СМІ. Замежным журналістам трэба да 13 студзеня прайсці працэдуру часовай акрэдытацыі на сайце МЗС рэспублікі.
Інфацэнтр у Палацы рэспублікі на гэтых выбарах адкрыецца на адзін дзень раней, чым падчас папярэдніх выбарчых кампаній, ён будзе функцыянаваць з 24 па 27 студзеня.
Акрамя Інфацэнтра для СМІ будзе арганізавана работа выязных студый рэспубліканскіх тэлеканалаў і інфармацыйных агенцтваў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Олег Гайдукевич в ЦИК - Sputnik Беларусь, 1920, 11.12.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Гайдукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Беларусі
Стужка навiн
0