https://bel.sputnik.by/20241212/armya-rf-vyzvalla-novavanaku--kurskay-voblasts-1091840863.html
Армія РФ вызваліла Новаіванаўку ў Курскай вобласці
Армія РФ вызваліла Новаіванаўку ў Курскай вобласці
Sputnik Беларусь
Расійскія войскі працягваюць вызваляць тэрыторыю прыгранічнага рэгіёна, а страты ўкраінскіх вайскоўцаў растуць з кожным днём: да цяперашняга моманту яны... 12.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-12T15:35+0300
2024-12-12T15:35+0300
2024-12-12T15:36+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
курская вобласць
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/18/1073589722_0:93:2935:1744_1920x0_80_0_0_22d1fef5a486c1c9dc1e6e08ad79eaf0.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі вызвалілі населены пункт Новаіванаўка ў Курскай вобласці, паведамілі ў Мінабароны РФ.Над сялом, якое знаходзіцца ў Суджанскім раёне за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай, кантроль устанавіла расійская групоўка войск "Поўнач". Вайскоўцы правялі наступальную аперацыю і знішчылі фарміраванні трох механізаваных, двух танкавых, двух дэсантна-штурмавых брыгад, двух брыгад тэрытарыяльнай абароны, а таксама адной цяжкай механізаванай брыгады і брыгады марпехаў УСУ.Авіяцыя і артылерыя ў сваю чаргу паразіліл жывую сілу і тэхніку праціўніка ў раёнах Сумскай вобласці, якія мяжуюць з Курскім рэгіёнам. За мінулыя суткі страты УСУ склалі больш за 200 вайскоўцаў, танк, БМП, дзве бронемашыны, чатыры аўтамабілі і тры мінамёты.У Мінабароны РФ праінфармавалі: усяго за час баявых дзеянняў на курскам напрамку УСУ страцілі больш за 40 тыс ваенных, 236 танкаў, 175 баявых машын пяхоты, 123 БТР і іншай тэхнікі. Аперацыя па знішчэнні ўкраінскіх сіл у рэгіёне працягваецца.Сітуацыя блізкая да развязкіУварванне УСУ ў Курскую вобласць пачалося 6 жніўня 2024 года, для гэтых мэт ўкраінская армія ў тым ліку задзейнічала замежных наёмнікаў.Намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ генерал-маёр Апці Алаўдзінаў раней паведамляў, што сярод наёмнікаў былі амерыканцы, немцы, палякі, французы, грузіны і іншыя. Па словах генерала, большая частка наёмнікаў панесла сур’ёзныя страты. У выніку замежнікі збеглі з Курскай вобласці.Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў раней паведаміў, што сітуацыя ў Курскай вобласці блізкая да развязкі, яна будзе абавязкова нармалізавана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241212/kreml-papyaredz-ab-adkaze-za-ataku-usu-na-taganrog-1091838278.html
расія
курская вобласць
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/18/1073589722_243:0:2692:1837_1920x0_80_0_0_21cb6df26dcdeb66b257632d491f52c1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, курская вобласць, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , расія, курская вобласць, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
Армія РФ вызваліла Новаіванаўку ў Курскай вобласці
15:35 12.12.2024 (абноўлена: 15:36 12.12.2024) Расійскія войскі працягваюць вызваляць тэрыторыю прыгранічнага рэгіёна, а страты ўкраінскіх вайскоўцаў растуць з кожным днём: да цяперашняга моманту яны складаюць больш за 40 тыс чалавек.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі вызвалілі населены пункт Новаіванаўка ў Курскай вобласці, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Над сялом, якое знаходзіцца ў Суджанскім раёне за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай, кантроль устанавіла расійская групоўка войск "Поўнач". Вайскоўцы правялі наступальную аперацыю і знішчылі фарміраванні трох механізаваных, двух танкавых, двух дэсантна-штурмавых брыгад, двух брыгад тэрытарыяльнай абароны, а таксама адной цяжкай механізаванай брыгады і брыгады марпехаў УСУ.
Авіяцыя і артылерыя ў сваю чаргу паразіліл жывую сілу і тэхніку праціўніка ў раёнах Сумскай вобласці, якія мяжуюць з Курскім рэгіёнам. За мінулыя суткі страты УСУ склалі больш за 200 вайскоўцаў, танк, БМП, дзве бронемашыны, чатыры аўтамабілі і тры мінамёты.
У Мінабароны РФ праінфармавалі: усяго за час баявых дзеянняў на курскам напрамку УСУ страцілі больш за 40 тыс ваенных, 236 танкаў, 175 баявых машын пяхоты, 123 БТР і іншай тэхнікі. Аперацыя па знішчэнні ўкраінскіх сіл у рэгіёне працягваецца.
Сітуацыя блізкая да развязкі
Уварванне УСУ ў Курскую вобласць пачалося 6 жніўня 2024 года, для гэтых мэт ўкраінская армія ў тым ліку задзейнічала замежных наёмнікаў.
Намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ генерал-маёр Апці Алаўдзінаў раней паведамляў, што сярод наёмнікаў былі амерыканцы, немцы, палякі, французы, грузіны і іншыя. Па словах генерала, большая частка наёмнікаў панесла сур’ёзныя страты. У выніку замежнікі збеглі з Курскай вобласці.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў раней паведаміў, што сітуацыя ў Курскай вобласці блізкая да развязкі, яна будзе абавязкова нармалізавана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"