Подготовка военнослужащих перед отправкой в зону СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дзеці з ЛНР і ДНР прыехалі на аздараўленне ў Беларусь – відэа

© Sputnik / Татьяна ФедоренкоДзеці з ЛНР і ДНР прыехалі на аздараўленне ў Беларусь
Дзеці з ЛНР і ДНР прыехалі на аздараўленне ў Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Падпісацца
Эксклюзіў
Беларуская здраўніца пад Магілёвам прыме 36 адпачывальнікаў з Марыупаля, Данецка і Луганска. Па дарозе ў санаторый цягнік зрабіў прыпынак у Гомелі. Як прайшла сустрэча сямей з ЛНР і ДНР з беларусамі, глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.
Цягнік "Адлер-Мінск" на пероне сустракае моладзь і прадстаўнікі дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Валанцёрка Ларыса Падольская для дзяцей сама напякла піражкоў, перажывае, што астынуць. Гаворыць, што сама маці і бабуля, і такая ўвага пасля доўгай дарогі будзе дарэчы.
"Вось дзеткам у дарогу напякла сасіскі ў цесце і піражкі. Сама маці і бабуля, хацела іх нечым заняць у дарозе", - гаворыць валанцёр.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоВаланцёрка Ларыса Падольская спякла для дзяцей з ЛНР і ДНР піражкі, каб яны адчулі беларускую гасціннасць
Волонтер благотворительного фонда Алексея Талая Лариса Подольская - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Валанцёрка Ларыса Падольская спякла для дзяцей з ЛНР і ДНР піражкі, каб яны адчулі беларускую гасціннасць
Па прыбыцці цягніка перон ажыўляецца. З чамаданамі, сумкамі, прыхапіўшы з сабой у дарогу любімыя мяккія цацкі, дзеці выходзяць з вагонаў. Старэйшыя ўсміхаюцца, нешта бурна абмяркоўваюць, маленькія – хаваюцца за дарослых, ці то саромеюцца, ці то баяцца.
Старшыня грамадскай арганізацыі інвалідаў і іх сямей "Шаг навстречу" з Данецка Галіна Крылова тлумачыць, што многія дзеці напалоханы, з 2014 года яны жывуць пад абстрэламі, таму такая рэакцыя цалкам зразумелая.
"Будзем адпачываць два тыдні пасля выбухаў сваіх, адсутнасці вады. Прыводзіць псіхалагічны стан нашых дзяцей у норму. На сёння абстаноўка ў горадзе лепшая, абстрэлаў менш, паціху прыходзім у сябе. Але ўсё роўна яшчэ цяжка, дзесьці грыміць, дзеці палохаюцца, за гэтыя тры гады ў іх падарвана здароўе", - расказвае Галіна Крылова і дадае, што з 2014 года іх арганізацыя не спыняе працу і працягвае дапамагаць людзям.
Шматдзетная маці з Данецка Крысціна едзе на адпачынак у Беларусь разам з усёй сям’ёй. З усіх сваякоў з-за ўзросту баявыя дзеянні не застала толькі аднагадовая дачка. Іх дом не пацярпеў і сярод родных усе жывыя. Жанчына гаворыць, што дапамагла вера.
"Баяліся, верылі, спадзяваліся. Страшна, вядома, асабліва за дзяцей. Пад абстрэламі ў школу хадзілі і вучыліся так", - успамінае Крысціна.
Недалёка хаваецца за сваю маці пяцігадовая Міраслава і асцярожна сочыць блакітнымі вачамі за тым, што адбываецца. З ёй адпачываць у Беларусь едзе брат і, зразумела, маці з рэдкім іменем Ілона. Жанчына расказвае, што падчас абстрэлаў у іх доме праламала дах, выбіла вокны, але ўсе цудам засталіся жывыя.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоІлона і яе пяцігадовая дачка Міраслава жывуць у Марыупалі
Илона и ее пятилетняя дочь Мирослава живут в Мариуполе - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Ілона і яе пяцігадовая дачка Міраслава жывуць у Марыупалі
"Мы перажылі падзеі Марыупаля з самага пачатку баявых дзеянняў. Хаваліся ў падвале, як і ўсе, у нас свая хата, усе выжылі, дзякуй богу, бабуля мая хворая перажыла. З вадой было цяжка, але было пячное ацяпленне, гэта нас і выратавала. Абстрэльвалі, але мы выжылі”, - расказвае пра страшныя падзеі Ілона.
Маленькая Дыяна родам з Марыупаля, але з гонарам заяўляе, што прыехала з Расіі. Яна і не памятае, што некалі гэты горад быў часткай Украіны. Да грудзей прыціскае цацачнага Барсіка, з ім весялей адпачываць у Беларусі, упэўнена школьніца.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоДыяна разам з маці, братамі і цацачным любімцам Барсікам таксама прыехалі ў Беларусь з Марыупаля
Диана вместе с мамой, братьями и игрушечным любимцем Барсиком тоже приехали в Беларусь из Мариуполя - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Дыяна разам з маці, братамі і цацачным любімцам Барсікам таксама прыехалі ў Беларусь з Марыупаля
Маці дзяўчынкі кажа, што, калі ў Марыупалі пачаліся баявыя дзеянні, яна з малодшым дзіцем ляжала ў бальніцы, астатнія трое дзяцей гасцявалі ў бабулі. Доўгі час сям’я не магла ўз’яднацца.
"Мы ў розных месцах былі. Пакуль усе сабраліся, ледзь сэрца не разарвалася. Паўтара месяца не бачыла сваіх дзяцей, не ведала, жывыя яны ці не. Праз час знайшлі адзін аднаго", - расказвае шматдзетная маці. З яе слоў, бамбёжкі яны яшчэ чуюць, але ўжо далёка ад роднага горада.
Яшчэ адна шматдзетная маці з Данецка Юля едзе на адпачынак з трыма дзецьмі. Жанчына не хавае слёз, калі гаворка заходзіць пра родны горад. "Не магу казаць, вельмі балюча", - кажа жыхарка Данецка. І дадае: нават зараз людзі не адчуваюць сябе ў поўнай бяспецы, абстрэлы ДНР працягваюцца.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоПа дарозе ў санаторый пад Магілёвам, дзе будуць адпачываць сем'і з Данбаса, цягнік зрабіў прыпынак у Гомелі
Дети из ЛНР и ДНР приехали на оздоровление в Беларусь  - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Па дарозе ў санаторый пад Магілёвам, дзе будуць адпачываць сем'і з Данбаса, цягнік зрабіў прыпынак у Гомелі
Адпачынак для дзяцей з ЛНР і ДНР у санаторыі "Дубровенка" ў Магілёўскай вобласці арганізаваны пры ўдзеле дабрачыннага фонду Аляксея Талая і падтрымцы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і Старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0