Лукашэнка даручыў забяспечыць размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВаенныя вучэнні, архіўнае фота
Ваенныя вучэнні, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Падпісацца
Беларускія вайскоўцы павінны спланаваць магчымае выкарыстанне найноўшага ракетнага комплексу, які Масква перадасць Мінску ў 2025 годзе.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Толькі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ведае, колькі ракетных комплексаў "Орешник" будзе перададзена ў Беларусь, паведаміў журналістам начальнік Генштаба – першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка.
Ён таксама пацвердзіў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў пэўнае даручэнне наконт найноўшага ракетнага комплексу.

"Даручэнне адно – забяспечыць размяшчэнне на нашай тэрыторыі "Орешника" і правільна спланаваць яго выкарыстанне", - цытуе Муравейку БелТА.

Раней Лукашэнка заяўляў, што ў краіне ёсць каля 30 месцаў, якія падыходзяць для размяшчэння новай зброі.
Аб размяшчэнні "Орешника" ў Беларусі стала вядома пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Мінску. Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што лічыць гэта магчымым і дадаў, што комплексы могуць перадаць у другой палове 2025 года.
Размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ, аб якім раней заявіў нямецкі канцлер Олаф Шольц.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2024
Пуцін: "Орешник" мінімізуе неабходнасць выкарыстання ядзернай зброі
Стужка навiн
0