https://bel.sputnik.by/20241212/lukashenka-prysvo-uladzmru-karyzne-zvanne-narodnaga-paeta-1091812070.html
Лукашэнка прысвоіў Уладзіміру Карызне званне народнага паэта
Лукашэнка прысвоіў Уладзіміру Карызне званне народнага паэта
Sputnik Беларусь
Вядомы паэт-песеннік з'яўляецца аўтарам слоў гімна Беларусі, таксама яго пяру належаць звыш двухсот тэкстаў да песень. 12.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-12T10:03+0300
2024-12-12T10:03+0300
2024-12-12T10:03+0300
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
культура
указ
беларуская літаратура
палітыка
уладзімір карызна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088099639_101:0:1200:618_1920x0_80_0_0_dc2bcbda7dcfc15fd7cbbf506fae8c60.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка падпісаў напярэдадні ўказ №462, паводле якога дзяржузнагарод і ганаровых званняў удастоены 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.Сярод іх вядомы паэт-песеннік Уладзімір Карызна.Карызна нарадзіўся 25 мая 1938 года ў вёсцы Закружка Мінскага раёна. Скончыў філфак БДУ ў 1961 годзе і паехаў працаваць настаўнікам у Браслаўскі раён. Таксама ён адначасова ўзначальваў літаб’яднанне пры раённай газеце "Браслаўская звязда".З 1967 па 1980 год паэт на розных пасадах працаваў на Рэспубліканскім радыё. Пасля свой шлях ён працягнуў рэдактарам аддзела навукі і мастацтва літчасопіса "Полымя", старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дашкольнікаў выдавецтва "Юнацтва" і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Крыніца".Першы верш паэта апублікавалі ў 1956 годзе ў газеце "Чырвоная змена". А ў 1963-м у свет выйшаў яго першы зборнік лірыкі "Край мой сінявокі".За сваю кар’еру ён напісаў звыш двухсот тэкстаў да песень.Яго многія вершы былі пакладзены на музыку, іх выконвалі ансамблі "Песняры", "Сябры" і "Верасы". Таксама Карызна напісаў словы да гімна Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241209/lukashenka-pavnshava-dyrektara-ermtazha-z-yubleem-1091727615.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088099639_246:0:1070:618_1920x0_80_0_0_6eef9a9d5059af7b6ce19468672ade3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , культура, указ, беларуская літаратура, палітыка, уладзімір карызна
аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , культура, указ, беларуская літаратура, палітыка, уладзімір карызна
Лукашэнка прысвоіў Уладзіміру Карызне званне народнага паэта
Вядомы паэт-песеннік з'яўляецца аўтарам слоў гімна Беларусі, таксама яго пяру належаць звыш двухсот тэкстаў да песень.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка падпісаў напярэдадні ўказ №462, паводле якога дзяржузнагарод і ганаровых званняў удастоены 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.
Сярод іх вядомы паэт-песеннік Уладзімір Карызна.
"Народным паэтам стаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Карызна нарадзіўся 25 мая 1938 года ў вёсцы Закружка Мінскага раёна. Скончыў філфак БДУ ў 1961 годзе і паехаў працаваць настаўнікам у Браслаўскі раён. Таксама ён адначасова ўзначальваў літаб’яднанне пры раённай газеце "Браслаўская звязда".
З 1967 па 1980 год паэт на розных пасадах працаваў на Рэспубліканскім радыё. Пасля свой шлях ён працягнуў рэдактарам аддзела навукі і мастацтва літчасопіса "Полымя", старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дашкольнікаў выдавецтва "Юнацтва" і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Крыніца".
Першы верш паэта апублікавалі ў 1956 годзе ў газеце "Чырвоная змена". А ў 1963-м у свет выйшаў яго першы зборнік лірыкі "Край мой сінявокі".
За сваю кар’еру ён напісаў звыш двухсот тэкстаў да песень.
Яго многія вершы былі пакладзены на музыку, іх выконвалі ансамблі "Песняры", "Сябры" і "Верасы". Таксама Карызна напісаў словы да гімна Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"