https://bel.sputnik.by/20241212/lukashenka-razlchvae-na-pratsyag-supratsontstva-mnska--ashkhabada-1091811002.html
Лукашэнка разлічвае на працяг супрацоўніцтва Мінска і Ашхабада
Лукашэнка разлічвае на працяг супрацоўніцтва Мінска і Ашхабада
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, у краіне добра разумеюць значнасць палітыкі пастаяннага нейтралітэту, якая паслядоўна праводзіцца кіраўніцтвам Туркменістана. 12.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-12T09:17+0300
2024-12-12T09:17+0300
2024-12-12T09:29+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
туркменістан
у беларусі
беларусь
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1b/1067256940_0:77:3073:1805_1920x0_80_0_0_98f1e5906b6bcc2d041cfb69796e4d62.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту.Тэкст апублікавала прэс-служба прэзідэнта Беларусі.Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі добра разумеюць значнасць палітыкі пастаяннага нейтралітэту, якая паслядоўна праводзіцца кіраўніцтвам незалежнай туркменскай дзяржавы. Такая пазіцыя на практыцы садзейнічае ўмацаванню стабільнасці і бяспекі на рэгіянальным і глабальным узроўнях.Беларускі лідар выказаў упэўненасць у тым, што ўмацаванне дружбы і даверу, імкненне слухаць і чуць пазіцыю партнёра маюць важнейшае значэнне ў развіцці плённых узаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі.Лукашэнка пажадаў Бердымухамедаву добрага здароўя і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, а туркменскаму народу – дабрабыту і згоды.Адносіны паміж краінаміПаводле даных МЗС Беларусі, напрацаваную за гады незалежнасці дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана складаюць больш як 100 пагадненняў рознага ўзроўню. Паміж Мінскам і Ашхабадам падтрымліваецца актыўны палітычны дыялог.Прыярытэтным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. На туркменскім рынку традыцыйна шырока прадстаўлена беларуская прадукцыя, у прыватнасці, аўтамабільная, трактарная і сельскагаспадарчая тэхніка. Уклад у пашырэнне таварнай наменклатуры ўзаемных паставак уносіць работа створаных у Ашхабадзе і Мінску нацыянальных гандлёвых дамоў.Актыўна развіваюцца і гуманітарныя сувязі. Праводзяцца пасяджэнні камісій па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, Дні культуры. У беларускіх навучальных установах навучаюцца каля чатырох тысяч грамадзян Туркменістана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241206/lukashenka-pryznasya-shto-velm-shanue-adnosny-z-zhaparavym-1091661354.html
туркменістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1b/1067256940_101:0:2832:2048_1920x0_80_0_0_555beb50697e93f3fe29cc35ed6e046e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, туркменістан, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка
аляксандр лукашэнка, віншаванне, туркменістан, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка
Лукашэнка разлічвае на працяг супрацоўніцтва Мінска і Ашхабада
09:17 12.12.2024 (абноўлена: 09:29 12.12.2024) Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, у краіне добра разумеюць значнасць палітыкі пастаяннага нейтралітэту, якая паслядоўна праводзіцца кіраўніцтвам Туркменістана.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту.
Тэкст апублікавала прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі добра разумеюць значнасць палітыкі пастаяннага нейтралітэту, якая паслядоўна праводзіцца кіраўніцтвам незалежнай туркменскай дзяржавы. Такая пазіцыя на практыцы садзейнічае ўмацаванню стабільнасці і бяспекі на рэгіянальным і глабальным узроўнях.
"Разлічваю на працяг канструктыўнага супрацоўніцтва Мінска і Ашхабада", - адзначаецца ў віншаванні.
Беларускі лідар выказаў упэўненасць у тым, што ўмацаванне дружбы і даверу, імкненне слухаць і чуць пазіцыю партнёра маюць важнейшае значэнне ў развіцці плённых узаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі.
Лукашэнка пажадаў Бердымухамедаву добрага здароўя і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, а туркменскаму народу – дабрабыту і згоды.
Паводле даных МЗС Беларусі, напрацаваную за гады незалежнасці дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана складаюць больш як 100 пагадненняў рознага ўзроўню. Паміж Мінскам і Ашхабадам падтрымліваецца актыўны палітычны дыялог.
Прыярытэтным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. На туркменскім рынку традыцыйна шырока прадстаўлена беларуская прадукцыя, у прыватнасці, аўтамабільная, трактарная і сельскагаспадарчая тэхніка. Уклад у пашырэнне таварнай наменклатуры ўзаемных паставак уносіць работа створаных у Ашхабадзе і Мінску нацыянальных гандлёвых дамоў.
Актыўна развіваюцца і гуманітарныя сувязі. Праводзяцца пасяджэнні камісій па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, Дні культуры. У беларускіх навучальных установах навучаюцца каля чатырох тысяч грамадзян Туркменістана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"