https://bel.sputnik.by/20241212/maskalkova-rf--ukrana-abmyanyayutstsa-pasylkam-dlya-vaennapalonnykh-1091847711.html
Маскалькова: РФ і Украіна абмяняюцца пасылкамі для ваеннапалонных
Маскалькова: РФ і Украіна абмяняюцца пасылкамі для ваеннапалонных
Sputnik Беларусь
Амбудсмен выказала падзяку Беларусі за пасрэдніцтва ў пытанні абмену ваеннапалоннымі. 12.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-12T17:23+0300
2024-12-12T17:23+0300
2024-12-12T17:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
таццяна маскалькова
правы чалавека
генацыд
ваеннапалонныя
расія
украіна
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0c/1091846446_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_85e975b55d2078c9c52b927fe16907e8.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Расія і Украіна дасягнулі дамоўленасці аб тым, што перад Новым годам абмяняюцца пасылкамі для ваеннапалонных, заявіла Упаўнаважаны па правах чалавека РФ Таццяна Маскалькова журналістам у Мінску.Маскалькова таксама выказала падзяку Беларусі за пасярэдніцтва ў пытанні абмену ваеннапалоннымі.Маскалькова ўдакладніла, што пытаннямі абмену займаюцца расійскія вайскоўцы, яны вядуць дыялог з украінскім бокам, але перагаворы ідуць складана.Раней аб тым, што Расія гатова правесці абмен 630 ваеннапалоннымі з Украінай, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Пазней Маскалькова ў сваім Telegram-канале размясціла спісак з 630 прозвішч украінскіх вайскоўцаў, выказаўшы надзею на ўключэнне іх у бліжэйшы абменны працэс. Паводле яе звестак, гэтыя людзі знаходзяцца ў расійскім палоне ўжо больш за год.У лістападзе Маскалькова правяла сустрэчу з украінскім Упаўнаважаным Дзмітрыем Лубінцом у Беларусі. У ходзе сустрэчы была абмеркавана тэма выбудоўвання далейшага ўзаемадзеяння па аказанні дапамогі грамадзянскім асобам, арганізацыі ўзаемных наведванняў палонных і ўз’яднанні сямей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241125/pyasko-peragavory-pa-vyartann-rasyan-z-ukrany-pratsyagvayutstsa-1091395050.html
расія
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0c/1091846446_68:0:1207:854_1920x0_80_0_0_65c094a14bbc31bbb67bef5ce27d3ddd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, таццяна маскалькова, правы чалавека, генацыд, ваеннапалонныя, расія, украіна, бяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
спецаперацыя, таццяна маскалькова, правы чалавека, генацыд, ваеннапалонныя, расія, украіна, бяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Маскалькова: РФ і Украіна абмяняюцца пасылкамі для ваеннапалонных
Амбудсмен выказала падзяку Беларусі за пасрэдніцтва ў пытанні абмену ваеннапалоннымі.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Расія і Украіна дасягнулі дамоўленасці аб тым, што перад Новым годам абмяняюцца пасылкамі для ваеннапалонных, заявіла Упаўнаважаны па правах чалавека РФ Таццяна Маскалькова журналістам у Мінску.
"Мы з украінскім амбудсменам дамовіліся, што да Новага года мы перададзім пасылкі з дому з дзіцячымі малюнкамі, рэчамі, і літаральна ў снежні на расійска-беларускай мяжы будзе гэты абмен, ці недзе ў іншым месцы", - сказала яна.
Маскалькова таксама выказала падзяку Беларусі за пасярэдніцтва ў пытанні абмену ваеннапалоннымі.
"Мы ўдзячны беларускаму боку, які выступае міратворцам і пасрэднікам у пытанні абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй", - паведаміла амбудсмен.
Маскалькова ўдакладніла, што пытаннямі абмену займаюцца расійскія вайскоўцы, яны вядуць дыялог з украінскім бокам, але перагаворы ідуць складана.
Раней аб тым, што Расія гатова правесці абмен 630 ваеннапалоннымі з Украінай, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Пазней Маскалькова ў сваім Telegram-канале размясціла спісак з 630 прозвішч украінскіх вайскоўцаў, выказаўшы надзею на ўключэнне іх у бліжэйшы абменны працэс. Паводле яе звестак, гэтыя людзі знаходзяцца ў расійскім палоне ўжо больш за год.
У лістападзе Маскалькова правяла сустрэчу з украінскім Упаўнаважаным Дзмітрыем Лубінцом у Беларусі. У ходзе сустрэчы была абмеркавана тэма выбудоўвання далейшага ўзаемадзеяння па аказанні дапамогі грамадзянскім асобам, арганізацыі ўзаемных наведванняў палонных і ўз’яднанні сямей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"