Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў задуму абароны краіны

© Sputnik / Мария АмелинаБеларускія вайскоўцы
Беларускія вайскоўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Падпісацца
Праграмны дакумент патрэбен для планамернай работы органаў дзяржаўнага кіравання і, у прыватнасці, беларускіх ваенных.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі зацвердзіў задуму абароны краіны на 2026-2030 гады.

"Кіраўніку дзяржавы мы прадставілі задуму абароны нашай краіны, якая ў далейшым стане асновай рашэння на абарону і дазволіць Генеральнаму штабу і ўсім дзяржаўным органам кіравання, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы гэтай задумы, пачаць планаванне абароны нашай дзяржавы ў выпадку ўзнікнення агрэсіі", - паведаміў кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін.

Гэты праграмны дакумент распрацоўваўся на аснове аналізу падзей, якія адбыліся ў 2020 годзе ў рэспубліцы. Таксама ўлічваўся вопыт правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Хрэнін расказаў, што цяпер беларускія ваенныя будуць займацца планаваннем, каб абазначыць ролю кожнага дзяржоргана, аж да кожнага жыхара краіны ў забеспячэнні абароны краіны.
"Гэта планавая работа, ніякая не "надзвычайшчына". Мы зыходзім з таго, што ніякіх агрэсіўных планаў адносна іншых дзяржаў у нас няма", - падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, беларускія вайскоўцы маюць толькі адну мэту – сфарміраваць такія ўмовы, каб ваенная агрэсія і ўцягванне рэспублікі ў вайну сталі недапушчальны.
"А ў выпадку, калі гэта адбудзецца, то даць надзейны адпор", - падсумаваў беларускі міністр абароны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Лукашэнка: абстаноўка вакол Беларусі змянілася не ў лепшы бок
Стужка навiн
0