https://bel.sputnik.by/20241213/admyanl-merapryemstvy--perakryl-tsentr---shto-zaraz-adbyvaetstsa--vtsebsku-1091887545.html
Адмянілі мерапрыемствы і перакрылі цэнтр – што зараз адбываецца ў Віцебску
Адмянілі мерапрыемствы і перакрылі цэнтр – што зараз адбываецца ў Віцебску
Sputnik Беларусь
Сёння ў Віцебску адбыўся пажар у гандлёвым цэнтры "Беларусь", ёсць пацярпелыя – ім аказваецца медыцынская дапамога. 13.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-13T19:59+0300
2024-12-13T19:59+0300
2024-12-14T16:23+0300
эксклюзіў
пажар
віцебск
грамадства
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
бяспека
мнс беларусі
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0d/1091889830_217:0:1280:598_1920x0_80_0_0_2914d2035dacb1f68940ca0d9daae96f.jpg
Некалькі гадзін таму ў Віцебску загарэўся адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў. Што адбываецца ў горадзе на Дзвіне зараз, чытайце ў рэпартажы Sputnik.Па паведамленнях МНС, на месцы пажару працуюць больш за два дзесяткі адзінак тэхнікі і больш за 80 ратавальнікаў. З будынка былі эвакуіраваны 215 чалавек, медыцынская дапамога спатрэбілася 10 пацярпелым. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, шасцёра з іх знаходзяцца ў Віцебскай абласной бальніцы з парэзамі, апёкамі і атручэннем чадным газам, а адзін чалавек – у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. На дапамогу віцебскім медыкам, паведамілі ў ведамстве, выехалі спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.Гандлёвы цэнтр "Беларусь" – адзін з найбуйнейшых ГЦ у Віцебску, ён займае трохпавярховы будынак. У ГЦ размешчана больш за дзвесце гандлёвых кропак і некалькі буйных крам.На першым паверсе гандлёвага цэнтра, дзе адбылося ўзгаранне, акрамя дробных гандлёвых кропак, размешчана вялікая прадуктовая крама са сваёй вытворчасцю.Размешчаны гандлёвы цэнтр каля плошчы Перамогі, дзе штогод устанаўліваюць галоўную гарадскую ёлку. Сёлета традыцыйны Парад Дзядоў Марозаў і запальванне ёлкі былі запланаваны на шэсць гадзін вечара 13 снежня, аднак з-за пажару ў ГЦ усе святочныя мерапрыемствы адменены."Мы з дзецьмі прыехалі на плошчу ў палове шостай вечара, хацелі паглядзець шэсце, але ўсе ўваходы ў падземны пераход на плошчы Перамогі перакрыла міліцыя, а па гучнагаварыцелях аб’яўлялі, што святочныя мерапрыемствы адменены", - распавяла карэспандэнту Sputnik жыхарка Віцебска Дар’я.Паводле яе слоў, дым ад ГЦ ішоў моцны і даходзіў да плошчы Перамогі."У нас з дзецьмі дымам пахнуць рукі і адзенне, хаця мы стаялі метраў за 300 ад гандлёвага цэнтра", - адзначыла субяседніца.Пасля 18:00, адзначыла Дар’я, людзей папрасілі пакінуць і саму плошчу Перамогі. Да дзяўчыны падышлі супрацоўнікі міліцыі і параілі адысці далей, каб "дзеці не дыхалі чадным газам".Цяпер міліцыяй перакрыты не толькі выхад на плошчу, але таксама і падземны пераход ад плошчы Перамогі да моста Блахіна. Перакрыты і сам мост, каля якога знаходзіцца гандлёвы цэнтр "Беларусь".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241213/mnzdaroya-nakravala-spetsyyalsta-respublkanskaga-zronyu-na-dapamogu--vtsebsk-1091886010.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0d/1091889830_483:0:1280:598_1920x0_80_0_0_02ce735d41fb1044cd4b5ac58ff218d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эксклюзіў, пажар, віцебск, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, бяспека, мнс беларусі, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, гандлёвы цэнтр, рэпартаж
эксклюзіў, пажар, віцебск, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, бяспека, мнс беларусі, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, гандлёвы цэнтр, рэпартаж
Адмянілі мерапрыемствы і перакрылі цэнтр – што зараз адбываецца ў Віцебску
19:59 13.12.2024 (абноўлена: 16:23 14.12.2024) Эксклюзіў
Сёння ў Віцебску адбыўся пажар у гандлёвым цэнтры "Беларусь", ёсць пацярпелыя – ім аказваецца медыцынская дапамога.
Некалькі гадзін таму ў Віцебску загарэўся адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў. Што адбываецца ў горадзе на Дзвіне зараз, чытайце ў рэпартажы Sputnik.
Па паведамленнях МНС, на месцы пажару працуюць больш за два дзесяткі адзінак тэхнікі і больш за 80 ратавальнікаў. З будынка былі эвакуіраваны 215 чалавек, медыцынская дапамога спатрэбілася 10 пацярпелым. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, шасцёра з іх знаходзяцца ў Віцебскай абласной бальніцы з парэзамі, апёкамі і атручэннем чадным газам, а адзін чалавек – у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. На дапамогу віцебскім медыкам, паведамілі ў ведамстве, выехалі спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.
Гандлёвы цэнтр "Беларусь" – адзін з найбуйнейшых ГЦ у Віцебску, ён займае трохпавярховы будынак. У ГЦ размешчана больш за дзвесце гандлёвых кропак і некалькі буйных крам.
На першым паверсе гандлёвага цэнтра, дзе адбылося ўзгаранне, акрамя дробных гандлёвых кропак, размешчана вялікая прадуктовая крама са сваёй вытворчасцю.
Размешчаны гандлёвы цэнтр каля плошчы Перамогі, дзе штогод устанаўліваюць галоўную гарадскую ёлку. Сёлета традыцыйны Парад Дзядоў Марозаў і запальванне ёлкі былі запланаваны на шэсць гадзін вечара 13 снежня, аднак з-за пажару ў ГЦ усе святочныя мерапрыемствы адменены.
"Мы з дзецьмі прыехалі на плошчу ў палове шостай вечара, хацелі паглядзець шэсце, але ўсе ўваходы ў падземны пераход на плошчы Перамогі перакрыла міліцыя, а па гучнагаварыцелях аб’яўлялі, што святочныя мерапрыемствы адменены", - распавяла карэспандэнту Sputnik жыхарка Віцебска Дар’я.
Паводле яе слоў, дым ад ГЦ ішоў моцны і даходзіў да плошчы Перамогі.
"У нас з дзецьмі дымам пахнуць рукі і адзенне, хаця мы стаялі метраў за 300 ад гандлёвага цэнтра", - адзначыла субяседніца.
Пасля 18:00, адзначыла Дар’я, людзей папрасілі пакінуць і саму плошчу Перамогі. Да дзяўчыны падышлі супрацоўнікі міліцыі і параілі адысці далей, каб "дзеці не дыхалі чадным газам".
Цяпер міліцыяй перакрыты не толькі выхад на плошчу, але таксама і падземны пераход ад плошчы Перамогі да моста Блахіна. Перакрыты і сам мост, каля якога знаходзіцца гандлёвы цэнтр "Беларусь".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"