https://bel.sputnik.by/20241213/zdymk-shmatseryynay-dakumentalnay-dramy-pobeda-zavyarshylsya--maskve-1091882834.html
Здымкі шматсерыйнай дакументальнай драмы "Победа" завяршыліся ў Маскве
Здымкі шматсерыйнай дакументальнай драмы "Победа" завяршыліся ў Маскве
Sputnik Беларусь
Шасцісерыйны праект уключае ў сябе фільмы, прысвечаныя самым маштабным бітвам Вялікай Айчыннай Вайны, у тым ліку фарсіраванню Дняпра і вызваленню Беларусі. 13.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-13T17:53+0300
2024-12-13T17:53+0300
2024-12-13T17:53+0300
фільм
кіно
расія
дзень перамогі
9 мая
навіны
вялікая айчынная вайна
гісторыя
культура
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104497/01/1044970162_0:0:2912:1639_1920x0_80_0_0_b49f2f1bf98679a1f398d160590d5cdb.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Здымкі шматсерыйнай дакументальнай драмы "Победа" завяршыліся ў Маскве, праект прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая будзе адзначацца ў наступным годзе, паведамілі ў прэс-службе Першага канала.Стваральнікамі праекта з’яўляюцца "Мостелефильм" і Першы канал, праца праходзіла пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту (АНА "ИРИ")", удакладнілі там. Прэм’ера драмы адбудзецца ў эфіры Першага канала ў 2025 годзе, да юбілею Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.Як расказаў Першы канал, праект уключае ў сябе шэсць фільмаў пра самыя маштабныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны: "Битва за Москву", "Сталинградская битва", "Курская дуга", "Блокада Ленинграда", "Форсирование Днепра и освобождение Белоруссии" і "Взятие Берлина". У ім паказаны партрэты канкрэтных людзей. Прычым гісторыі герояў перацякаюць адна ў іншую, рухаючы наперад расказ пра саму вайну, адзначылі ў прэс-службе.Там таксама паведамілі, што кожная з бітваў падзелена на этапы па храналогіі, родах войск і ключавых эпізодах. Пры гэтым у кожнага эпізоду ёсць свой расказчык: гэта і салдат, і дзесяцігадовы хлопчык, і бабуля, ці нямецкі афіцэр, або маршал Перамогі Георгій Жукаў.Прадзюсарамі праекта выступілі Канстанцін Эрнст, Сяргей Ціцінкоў, Марыя Грэчышнікава, Марыя Працэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241012/belaruska-rasysk-flm-pra-batsku-mnaya-vyydze--2026-godze-1090201536.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104497/01/1044970162_59:0:2790:2048_1920x0_80_0_0_f4cd4e935ee2b8cb324ab0115119d1cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фільм, кіно, расія, дзень перамогі, 9 мая, навіны , вялікая айчынная вайна, гісторыя, культура, грамадства
фільм, кіно, расія, дзень перамогі, 9 мая, навіны , вялікая айчынная вайна, гісторыя, культура, грамадства
Здымкі шматсерыйнай дакументальнай драмы "Победа" завяршыліся ў Маскве
Шасцісерыйны праект уключае ў сябе фільмы, прысвечаныя самым маштабным бітвам Вялікай Айчыннай Вайны, у тым ліку фарсіраванню Дняпра і вызваленню Беларусі.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Здымкі шматсерыйнай дакументальнай драмы "Победа" завяршыліся ў Маскве, праект прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая будзе адзначацца ў наступным годзе, паведамілі ў прэс-службе Першага канала.
Стваральнікамі праекта з’яўляюцца "Мостелефильм" і Першы канал, праца праходзіла пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту (АНА "ИРИ")", удакладнілі там. Прэм’ера драмы адбудзецца ў эфіры Першага канала ў 2025 годзе, да юбілею Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
"Адпраўным пунктам для стварэння праекта стала кінахроніка. У архівах захоўваецца велізарны аб’ём дакументальных сведчанняў, якія былі зняты знутры падзей, часта цаной жыцця – і ў іх зусім асаблівы эмацыянальны напал", - прыведзены ў паведамленні прэс-службы словы прадзюсара Марыі Працэнка.
Як расказаў Першы канал, праект уключае ў сябе шэсць фільмаў пра самыя маштабныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны: "Битва за Москву", "Сталинградская битва", "Курская дуга", "Блокада Ленинграда", "Форсирование Днепра и освобождение Белоруссии" і "Взятие Берлина". У ім паказаны партрэты канкрэтных людзей. Прычым гісторыі герояў перацякаюць адна ў іншую, рухаючы наперад расказ пра саму вайну, адзначылі ў прэс-службе.
Там таксама паведамілі, што кожная з бітваў падзелена на этапы па храналогіі, родах войск і ключавых эпізодах. Пры гэтым у кожнага эпізоду ёсць свой расказчык: гэта і салдат, і дзесяцігадовы хлопчык, і бабуля, ці нямецкі афіцэр, або маршал Перамогі Георгій Жукаў.
Прадзюсарамі праекта выступілі Канстанцін Эрнст, Сяргей Ціцінкоў, Марыя Грэчышнікава, Марыя Працэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"