https://bel.sputnik.by/20241214/kavelashvl-vybrany-prezdentam-gruz-1091901927.html
Кавелашвілі выбралі прэзідэнтам Грузіі
Кавелашвілі выбралі прэзідэнтам Грузіі
Sputnik Беларусь
Для выбрання прэзідэнтам кандыдату было неабходна набраць не менш за 200 галасоў з 300 магчымых. 14.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-14T14:31+0300
2024-12-14T14:31+0300
2024-12-14T14:34+0300
навіны
грузія
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0e/1091901733_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_4b4be8705cebe183f07dc095867ff335.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Прэзідэнтам Грузіі выбраны кандыдат ад кіруючай партыі "Грузінская мара" Міхаіл Кавелашвілі, заявіў старшыня ЦВК Георгій Каландарышвілі.Паводле яго прадстаўніка ЦВК, Кавелашвілі набраў 224 галасы з 300 магчымых. Усяго для выбрання на прэзідэнцкую пасаду яму неабходна было атрымаць не менш за 200 галасоў.Старшыня ЦВК паведаміў, што цалкам прагаласавала 225 выбаршчыкаў, адзін бюлетэнь быў ануляваны.Упершыню выбары прэзідэнта ў Грузіі прайшлі праз галасаванне выбарчай калегіі з 300 чалавек.У склад выбарчай камісіі былі ўключаны 150 дэпутатаў парламента Грузіі – гэта палова з ліку надзеленых правам галасаваць, 21 дэпутат Вярхоўнага савета Аджарыі, 20 прадстаўнікоў Вярхоўнага савета Абхазіі і 109 дэпутатаў раённых сакрэбула – муніцыпальных органаў улады розных рэгіёнаў краіны.Галасаванне прайшло шляхам апускання імянных бюлетэняў у скрыню. Пасля завяршэння ЦВК падлічыла галасы.У грузінскіх прэзідэнцкіх выбарах не ўдзельнічала апазіцыя, таму адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Грузіі стаў вылучэнец ад кіруючай партыі "Грузінская мара – Дэмакратычная Грузія", былы дэпутат парламента, Міхаіл Кавелашвілі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241214/tsvk-gruz-vybary-prezdenta-adbylsya-1091899742.html
грузія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0e/1091901733_114:0:1935:1366_1920x0_80_0_0_4dc84dff13e8b6026417282c083ead76.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , грузія, выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, у свеце
навіны , грузія, выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, у свеце
Кавелашвілі выбралі прэзідэнтам Грузіі
14:31 14.12.2024 (абноўлена: 14:34 14.12.2024) Для выбрання прэзідэнтам кандыдату было неабходна набраць не менш за 200 галасоў з 300 магчымых.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Прэзідэнтам Грузіі выбраны кандыдат ад кіруючай партыі "Грузінская мара" Міхаіл Кавелашвілі, заявіў старшыня ЦВК Георгій Каландарышвілі.
"Прэзідэнтам Грузіі абраны Міхаіл Кавелашвілі", - сказаў ён.
Паводле яго прадстаўніка ЦВК, Кавелашвілі набраў 224 галасы з 300 магчымых. Усяго для выбрання на прэзідэнцкую пасаду яму неабходна было атрымаць не менш за 200 галасоў.
Старшыня ЦВК паведаміў, што цалкам прагаласавала 225 выбаршчыкаў, адзін бюлетэнь быў ануляваны.
Упершыню выбары прэзідэнта ў Грузіі прайшлі праз галасаванне выбарчай калегіі з 300 чалавек.
У склад выбарчай камісіі былі ўключаны 150 дэпутатаў парламента Грузіі – гэта палова з ліку надзеленых правам галасаваць, 21 дэпутат Вярхоўнага савета Аджарыі, 20 прадстаўнікоў Вярхоўнага савета Абхазіі і 109 дэпутатаў раённых сакрэбула – муніцыпальных органаў улады розных рэгіёнаў краіны.
Галасаванне прайшло шляхам апускання імянных бюлетэняў у скрыню. Пасля завяршэння ЦВК падлічыла галасы.
У грузінскіх прэзідэнцкіх выбарах не ўдзельнічала апазіцыя, таму адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Грузіі стаў вылучэнец ад кіруючай партыі "Грузінская мара – Дэмакратычная Грузія", былы дэпутат парламента, Міхаіл Кавелашвілі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"