Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Канферэнцыя "Саюзная дзяржава: інтэграцыя, развіццё, давер" – відэа

Падпісацца
У панядзелак у Маскве праходзіць канферэнцыя "Саюзная дзяржава: інтэграцыя, развіццё, давер", прысвечаная 25-годдзю з моманту падпісання Дагавора "Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы" Расіі і Беларусі. Глядзіце прамую трансляцыю на Sputnik.
Мадэратарам дыялогавай пляцоўкі выступае дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Сярод асноўных тэм абмеркавання палітыкаў, парламентарыяў і экспертаў: нюансы фарміравання адзінай эканамічнай прасторы дзвюх краін, навукова-тэхналагічнае развіццё Саюзнай дзяржавы, кааперацыя ў прамысловасці, рэалізацыя сумесных праектаў і праграм, імпартазамяшчэнне і тэхналагічны суверэнітэт, узаемадзеянне паміж рэгіёнамі, роля інтэграцыйнага аб’яднання ў сістэме міжнародных адносін.
У ліку спікераў канферэнцыі:
намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Пётр ТАЛСТОЙ,
намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Канстанцін КАСАЧОЎ,
намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Аляксей АВЯРЧУК,
прэзідэнт НДЦ "Курчатовский институт" Міхаіл КАВАЛЬЧУК,
Генеральны сакратар СНД Сяргей ЛЕБЯДЗЕЎ,
кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Канстанцін БУРАК,
пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр РАГОЖНІК,
Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Таццяна МАСКАЛЬКОВА,
намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім ІПАТАЎ,
намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кацярына ПЯТРУЦКАЯ,
першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей ЧЫЖЫК,
старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў ТАТАРЫНОВІЧ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0