https://bel.sputnik.by/20241216/krutoy-gts-belarus-u-vtsebsku-khutchey-za-s-znyasuts-1091941471.html
Крутой: ГЦ "Беларусь" у Віцебску хутчэй за ўсё знясуць
Крутой: ГЦ "Беларусь" у Віцебску хутчэй за ўсё знясуць
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта расказаў журналістам аб выніках разбору палётаў пасля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры. 16.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-16T16:15+0300
2024-12-16T16:15+0300
2024-12-16T16:15+0300
дзмітрый крутой
гандлёвы цэнтр
навіны
бяспека
грамадства
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
віцебск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_de2ee1ae8587baa4e9ecaadb1dc395ae.jpg
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Улады прапануюць пабудаваць на месцы віцебскага гандлёвага цэнтра іншы аб’ект, паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой.Крутой таксама паабяцаў, што іншыя аб’екты ўласніка ГЦ, якія ёсць у Віцебску, будуць "падвергнуты праверцы і стараннай рэвізіі".Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі, у ГЦ "Беларусь" у 2020 годзе ўжо быў "падобны інцыдэнт з пажарам", але не з такімі сур’ёзнымі наступствамі, як зараз. Аднак не былі ліквідаваны парушэнні, звязаныя з сістэмай пажаратушэння.Кіраўнік адміністрацыі нагадаў, што раней у гэтым будынку быў кінатэатр, а ў 2006 годзе яго пачалі перабудоўваць пад ГЦ. Пасля сёлетняга пажару сур’ёзна пацярпелі перакрыцці. Цяпер вывучаюцца дакументы па перабудове."…Вывучаецца, хто прымаў гэтыя рашэнні, хто даваў гэтыя дазволы, а потым іх праглядваў і ўзаконьваў", - дадаў Крутой.У панядзелак 16 снежня ў Віцебску адбылося пасяджэнне штаба па факце пажару ў ГЦ, які здарыўся 13 снежня. Агонь ахапіў прыкладна 2 000 кв м будынка.Узгаранне пачалося прыкладна ў 16:00, а бліжэй да ночы ратавальнікам удалося поўнасцю патушыць пажар. У выніку надзвычайнага здарэння былі шпіталізаваны два дзесяткі чалавек, сярод якіх двое дзяцей.Следчы камітэт узбудзіў па факце пажару крымінальную справу па ч. 2 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі). Па справе ўжо ёсць затрыманыя.Да сур’ёзнай перабудовы будынка ў ім быў шырокафарматны кінатэатр "Беларусь", які адкрыўся ў 1972 годзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241216/mus-zatrymala-padazronykh-pa-sprave-ab-pazhary--vtsebskm-gts-1091938019.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_1bd1368ba26137b0e48cdec61382c7f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый крутой, гандлёвы цэнтр, навіны , бяспека, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, віцебск, у беларусі, беларусь
дзмітрый крутой, гандлёвы цэнтр, навіны , бяспека, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, віцебск, у беларусі, беларусь
Крутой: ГЦ "Беларусь" у Віцебску хутчэй за ўсё знясуць
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта расказаў журналістам аб выніках разбору палётаў пасля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Улады прапануюць пабудаваць на месцы віцебскага гандлёвага цэнтра іншы аб’ект, паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой.
"Улічваючы тэхнічны стан будынка, ён будзе хутчэй за ўсё падлягаць зносу. На гэтым месцы і ўладамі Віцебска і ўладамі вобласці будзе прапанавана зрабіць іншы аб’ект – больш адпаведны цэнтральнай частцы горада", - цытуе Крутога афіцыйны Telegram-канал Віцебскага аблвыканкама.
Крутой таксама паабяцаў, што іншыя аб’екты ўласніка ГЦ, якія ёсць у Віцебску, будуць "падвергнуты праверцы і стараннай рэвізіі".
Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі, у ГЦ "Беларусь" у 2020 годзе ўжо быў "падобны інцыдэнт з пажарам", але не з такімі сур’ёзнымі наступствамі, як зараз. Аднак не былі ліквідаваны парушэнні, звязаныя з сістэмай пажаратушэння.
Кіраўнік адміністрацыі нагадаў, што раней у гэтым будынку быў кінатэатр, а ў 2006 годзе яго пачалі перабудоўваць пад ГЦ. Пасля сёлетняга пажару сур’ёзна пацярпелі перакрыцці. Цяпер вывучаюцца дакументы па перабудове.
"…Вывучаецца, хто прымаў гэтыя рашэнні, хто даваў гэтыя дазволы, а потым іх праглядваў і ўзаконьваў", - дадаў Крутой.
У панядзелак 16 снежня ў Віцебску адбылося пасяджэнне штаба па факце пажару ў ГЦ, які здарыўся 13 снежня. Агонь ахапіў прыкладна 2 000 кв м будынка.
Узгаранне пачалося прыкладна ў 16:00, а бліжэй да ночы ратавальнікам удалося поўнасцю патушыць пажар. У выніку надзвычайнага здарэння былі шпіталізаваны два дзесяткі чалавек, сярод якіх двое дзяцей.
Следчы камітэт узбудзіў па факце пажару крымінальную справу па ч. 2 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі). Па справе ўжо ёсць затрыманыя.
Да сур’ёзнай перабудовы будынка ў ім быў шырокафарматны кінатэатр "Беларусь", які адкрыўся ў 1972 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"