https://bel.sputnik.by/20241216/marg-belarus--rasya-daskanalyats-sferu-abarony-pra-spazhytso-1091928328.html
МАРГ: Беларусь і Расія ўдасканаляць сферу абароны праў спажыўцоў
МАРГ: Беларусь і Расія ўдасканаляць сферу абароны праў спажыўцоў
Sputnik Беларусь
У пачатку снежня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД быў прыняты дэкрэт аб адзіных правілах у галіне абароны праў спажыўцоў. 16.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-16T09:56+0300
2024-12-16T09:56+0300
2024-12-16T09:56+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
марг
расспажыўнагляд
грамадства
гандаль
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
аляксей багданаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086448719_0:154:3092:1893_1920x0_80_0_0_6a1508ad6ff753080cfa28022e99a7ea.jpg
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускі і расійскі бакі вызначылі напрамкі ўдасканалення і гарманізацыі заканадаўства ў сферы абароны праў спажыўцоў, паведаміў кіраўнік міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі Аляксей Багданаў.Гэтыя напрамкі змяшчаюцца ў дэкрэце Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб адзіных правілах у галіне абароны праў спажыўцоў, які быў прыняты ў пачатку снежня ў беларускай сталіцы.Як адзначыў міністр, у дакуменце сабраны лепшыя практыкі ў галіне абароны праў спажыўцоў Беларусі РФ. У ім таксама закладзены і пэўныя некаторыя навацыі, якіх цяпер няма ў заканадаўствах абедзвюх краін.Кіраўнік МАРГ таксама падкрэсліў, што дэкрэт стварае аснову і базу для больш глыбокай інтэграцыі беларускага і расійскага заканадаўстваў у галіне абароны праў спажыўцоў.На яго думку, нельга сказаць, што заканадаўства Беларусі і РФ у гэтай сферы кардынальна рознае. Яно гарманізавана і адрозніваецца толькі ў нюансах.Шэраг навацыйПаводле слоў міністра, у дэкрэце таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі, якія плануецца рэалізаваць у заканадаўства ў бліжэйшы час. У прыватнасці, уводзіцца тэрміналогія "лічбавы тавар" і ўстанаўліваюцца правілы абароны праў спажыўцоў пры яго куплі.Як растлумачыў Багданаў, гаворка ідзе аб такім лічбавым кантэнце, як фільмы, ПЗ, музыка, гульні і гэтак далей. Акрамя таго, увага ў дакуменце ўдзелена так званаму "умоўна бясплатнаму тавару", які прапануецца пакупніку ў падарунак пры набыцці асноўнага тавару. Гэта прапануецца лічыць адзінай пакупкай, а гарантыю распаўсюджваць і на асноўны тавар, і на падарунак да яго.Акрамя таго, плануецца ўзмацніць адказнасць маркетплэйсаў за тавар, які прадаецца."Гэта таксама будзе ўкараняцца ў заканадаўства", - падкрэсліў кіраўнік МАРГ.Практычнае напаўненне дэкрэтаБагданаў праінфармаваў, што праца над дэкрэтам вялася каля трох гадоў.У развіццё дакумента ў трохмесячны тэрмін плануецца заключыць беларуска-расійскае пагадненне аб рэалізацыі адзіных правіл у галіне абароны праў спажыўцоў, дзе будуць прапісаны больш канкрэтныя механізмы ўзаемадзеяння МАРГ і Расспажыўнагляду, вызначаны тэрміны, нюансы – гэта значыць дакумент будзе мець практычнае напаўненне.Таксама ў планах стварыць кансультатыўны савет, які будзе адпрацоўваць сітуацыі, якія ўзнікаюць на рынку па меры развіцця гандлю, абагульняць практыкі, выпрацоўваць прапановы па ўкараненні ў заканадаўства дзвюх краін навацый.У гэты савет увойдуць прадстаўнікі МАРГ і Расспажыўнагляду, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія займаюцца абаронай праў спажыўцоў на тэрыторыі дзвюх краін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241205/lukashenka-tavaraabarot-belarus--ras-stanovts-rekord-u-2024-godze-1091636783.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086448719_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_612f9bcb07e5c7f7d13ee0d4202d265d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, расспажыўнагляд, грамадства, гандаль, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, аляксей багданаў, саюзная дзяржава
марг, расспажыўнагляд, грамадства, гандаль, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, аляксей багданаў, саюзная дзяржава
МАРГ: Беларусь і Расія ўдасканаляць сферу абароны праў спажыўцоў
У пачатку снежня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД быў прыняты дэкрэт аб адзіных правілах у галіне абароны праў спажыўцоў.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускі і расійскі бакі вызначылі напрамкі ўдасканалення і гарманізацыі заканадаўства ў сферы абароны праў спажыўцоў, паведаміў кіраўнік міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі Аляксей Багданаў.
Гэтыя напрамкі змяшчаюцца ў дэкрэце Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб адзіных правілах у галіне абароны праў спажыўцоў, які быў прыняты ў пачатку снежня ў беларускай сталіцы.
Як адзначыў міністр, у дакуменце сабраны лепшыя практыкі ў галіне абароны праў спажыўцоў Беларусі РФ. У ім таксама закладзены і пэўныя некаторыя навацыі, якіх цяпер няма ў заканадаўствах абедзвюх краін.
"Гэта не закон прамога дзеяння, не значыць, што з новага года ён набудзе моц. Гэта рамачны нарматыўны акт, які ўстанаўлівае прынцыпы будучай уніфікацыі нашых заканадаўстваў", - растлумачыў Багданаў у інтэрв’ю тэлеканалу "БелРос".
Кіраўнік МАРГ таксама падкрэсліў, што дэкрэт стварае аснову і базу для больш глыбокай інтэграцыі беларускага і расійскага заканадаўстваў у галіне абароны праў спажыўцоў.
На яго думку, нельга сказаць, што заканадаўства Беларусі і РФ у гэтай сферы кардынальна рознае. Яно гарманізавана і адрозніваецца толькі ў нюансах.
Паводле слоў міністра, у дэкрэце таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі, якія плануецца рэалізаваць у заканадаўства ў бліжэйшы час. У прыватнасці, уводзіцца тэрміналогія "лічбавы тавар" і ўстанаўліваюцца правілы абароны праў спажыўцоў пры яго куплі.
Як растлумачыў Багданаў, гаворка ідзе аб такім лічбавым кантэнце, як фільмы, ПЗ, музыка, гульні і гэтак далей. Акрамя таго, увага ў дакуменце ўдзелена так званаму "умоўна бясплатнаму тавару", які прапануецца пакупніку ў падарунак пры набыцці асноўнага тавару. Гэта прапануецца лічыць адзінай пакупкай, а гарантыю распаўсюджваць і на асноўны тавар, і на падарунак да яго.
Акрамя таго, плануецца ўзмацніць адказнасць маркетплэйсаў за тавар, які прадаецца.
"Гэта таксама будзе ўкараняцца ў заканадаўства", - падкрэсліў кіраўнік МАРГ.
Практычнае напаўненне дэкрэта
Багданаў праінфармаваў, што праца над дэкрэтам вялася каля трох гадоў.
У развіццё дакумента ў трохмесячны тэрмін плануецца заключыць беларуска-расійскае пагадненне аб рэалізацыі адзіных правіл у галіне абароны праў спажыўцоў, дзе будуць прапісаны больш канкрэтныя механізмы ўзаемадзеяння МАРГ і Расспажыўнагляду, вызначаны тэрміны, нюансы – гэта значыць дакумент будзе мець практычнае напаўненне.
Таксама ў планах стварыць кансультатыўны савет, які будзе адпрацоўваць сітуацыі, якія ўзнікаюць на рынку па меры развіцця гандлю, абагульняць практыкі, выпрацоўваць прапановы па ўкараненні ў заканадаўства дзвюх краін навацый.
У гэты савет увойдуць прадстаўнікі МАРГ і Расспажыўнагляду, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія займаюцца абаронай праў спажыўцоў на тэрыторыі дзвюх краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"