https://bel.sputnik.by/20241216/prezdent-rf-zayav-ab-peralome-na-ln-bayavoga-sudakranannya--sva-1091942074.html
Прэзідэнт РФ заявіў аб пераломе на лініі баявога судакранання ў СВА
Прэзідэнт РФ заявіў аб пераломе на лініі баявога судакранання ў СВА
Sputnik Беларусь
Расійскія вайскоўцы прасоўваюцца на шэрагу напрамкаў, вызваляючы ад украінскіх нацыяналістаў населеныя пункты. 16.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-16T16:38+0300
2024-12-16T16:38+0300
2024-12-16T16:38+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
уладзімір пуцін
расія
міністэрства абароны рф
украіна
палітыка
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/10/1091939906_0:211:2888:1836_1920x0_80_0_0_ae13f5bc88d34c1d1497a2b971809f58.jpg
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў аб тым, што на лініі баявога судакранання ў спецыяльнай ваеннай аперацыі адбыўся пералом.Ён адзначыў, што расійскія вайскоўцы цалкам перахапілі ініцыятыву.Паводле слоў Пуціна, неабходна гарантаваць бяспеку расійскага народа і будучыню Расіі.Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што тэмп, набраны апошнія месяцы на лініі баявога судакранання, будзе захаваны.Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што РФ ваюе не з украінскім народам, а з неанацысцкім рэжымам, які захапіў уладу яшчэ ў 2014-м у выніку дзяржперавароту.У той жа час ён падкрэсліў, што кіеўскі рэжым не абараняе інтарэсы ўкраінскага народа і пойдзе на зніжэнне мабілізацыі да 18 гадоў."І хлапчукоў пагоняць на забой – так, як сёння вылоўліваюць людзей на вуліцы як бадзяжных сабак падчас прымусовай мабілізацыі і гоняць іх сёння пад кулі. Таксама і хлапчукоў пагоняць, мне здаецца", - дадаў Пуцін.Па паведамленнях Мінабароны, расійскія вайскоўцы прасоваюцца ў зоне правядзення СВА, адцясняючы праціўніка. За мінулы тыдзень групоўка "Цэнтр" РФ вызваліла населеныя пункты Жоўтае, Берасткі і Зара ў ДНР. А байцы групоўкі "Усход" у сваю чаргу вызвалілі населены пункт Благадатнае ў ДНР.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241216/putsn-prytok-dobraakhvotnka-u-rasyskuyu-armyu-ne-spynyaetstsa-1091940626.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/10/1091939906_79:0:2810:2048_1920x0_80_0_0_9dc6e486c347716c2a067cdf2d43d31c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, расія, міністэрства абароны рф, украіна, палітыка, бяспека, грамадства
спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, расія, міністэрства абароны рф, украіна, палітыка, бяспека, грамадства
Прэзідэнт РФ заявіў аб пераломе на лініі баявога судакранання ў СВА
Расійскія вайскоўцы прасоўваюцца на шэрагу напрамкаў, вызваляючы ад украінскіх нацыяналістаў населеныя пункты.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў аб тым, што на лініі баявога судакранання ў спецыяльнай ваеннай аперацыі адбыўся пералом.
Ён адзначыў, што расійскія вайскоўцы цалкам перахапілі ініцыятыву.
"На самай справе гэта пералом на лініі баявога судакранання. І наша баявая актыўнасць, поўны перахоп стратэгічнай ініцыятывы", - сказаў прэзідэнт падчас пашыранага пасяджэння калегіі расійскага абароннага ведамства.
Паводле слоў Пуціна, неабходна гарантаваць бяспеку расійскага народа і будучыню Расіі.
Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што тэмп, набраны апошнія месяцы на лініі баявога судакранання, будзе захаваны.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што РФ ваюе не з украінскім народам, а з неанацысцкім рэжымам, які захапіў уладу яшчэ ў 2014-м у выніку дзяржперавароту.
У той жа час ён падкрэсліў, што кіеўскі рэжым не абараняе інтарэсы ўкраінскага народа і пойдзе на зніжэнне мабілізацыі да 18 гадоў.
"І хлапчукоў пагоняць на забой – так, як сёння вылоўліваюць людзей на вуліцы як бадзяжных сабак падчас прымусовай мабілізацыі і гоняць іх сёння пад кулі. Таксама і хлапчукоў пагоняць, мне здаецца", - дадаў Пуцін.
Па паведамленнях Мінабароны, расійскія вайскоўцы прасоваюцца ў зоне правядзення СВА, адцясняючы праціўніка. За мінулы тыдзень групоўка "Цэнтр" РФ вызваліла населеныя пункты Жоўтае, Берасткі і Зара ў ДНР. А байцы групоўкі "Усход" у сваю чаргу вызвалілі населены пункт Благадатнае ў ДНР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"