"Здароў, скрыпучы, мяккі снег!": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў

© AP / Sergei GritsСініца зімой
Сініца зімой - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2024
Падпісацца
Сёлета снежань урэшце апраўдвае сваё імя і радуе снегам і надыходзячымі марознымі днямі. Sputnik жадае сваім чытачам не мерзнуць гэтай парой і прапануе падборку беларускіх вершаў пра зіму.
На вуліцы запанавала сапраўднае зімовае надвор'е, і гэта не нагода для суму. Самы час рыхтаваць санкі ці лыжы, бо сапраўдная зіма нарэшце завітала і да нас, і бегчы на заснежаную вуліцу. А для тых, хто не можа сабе дазволіць такой раскошы, Sputnik падрыхтаваў падборку выдатных беларускіх вершаў пра зіму.
© Sputnik / Альфред МикусДык даставай схаваныя / І саначкі каваныя...
Древний обряд проводов Коляд Тянуть Коляду на дуб в деревне Новины Березинского района - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
Дык даставай схаваныя / І саначкі каваныя...

Зіма

Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя,
І лыжы, і канькі!

Яны ўжо застаяліся –
Дай волю ім хутчэй!
Вітай, раздолле белае!
Хай кроў у жылах бегае
Шпарчэй і гарачэй!

Ніл Гілевіч
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзеда ўсюды носяць ногі, / І к нам прыйдзе на хвілінку...
Домик Деда Мороза в парке Горького в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
Дзеда ўсюды носяць ногі, / І к нам прыйдзе на хвілінку...

Дзед Мароз

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!

Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.

Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.

Якуб Колас
© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкУ небе зоркі ад марозу / Пахаладзеўшыя дрыжаць...
Метеорный поток, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
У небе зоркі ад марозу / Пахаладзеўшыя дрыжаць...

Зімой

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Максім Багдановіч
© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкЗаяц шэры, / Заяц-зух / Да зімы пашыў кажух / Белы-белы...
Фарфоровые изделия Гжельского фарфорового завода - Sputnik Беларусь, 1920, 14.12.2022
Заяц шэры, / Заяц-зух / Да зімы пашыў кажух / Белы-белы...

Мядзведзь

На ўвесь бор,
На ўвесь бор
Гучна грукае тапор.
Гэта Мішка клышаногі
Чэша дошкі для падлогі.
Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог,
Мішка шусь у свой бярлог.
Кладучыся, пазяхне,
Зарыпяць масніцы...
Хай яму ў мядзведжым сне
Толькі лета сніцца.


Заяц

Заяц шэры,
Заяц-зух
Да зімы пашыў кажух
Белы-белы. Зайца ў ім
Не пазнаць цяпер зусім.
Але зайцу не сядзіцца:
Мерзнуць вушы, лапкі.
Шые заяц рукавіцы,
Шые заяц шапку.
– А да ліскі не пайду,
Каб не трапіць у бяду...


Воўк

А ваўку-лайдаку
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
I зайцоў
Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам.
Воўк забыўся, няйначай,
Што цяпло
Вось-вось міне...
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.


Лісіца

А лісіца-ліска
Не далёка – блізка
Адшукала норку,
Пачала прыборку
Вымятае пыл хвастом.
Цёплы дом...
Хай цяпер мароз трашчыць,
Снег па лесе
Сцеле...
– Трэба зайца запрасіць
Мне на наваселле!

Рыгор Барадулін
© Sputnik / Альфред МикусКранеш – і цветам серабраным / Асыпле з галавы да ног...
Зима - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
Кранеш – і цветам серабраным / Асыпле з галавы да ног...

Зіма

Дзень цэлы плавалі вятры
Над восенню палёў бязмежных.
Пад вечар снегам завірыў,
Спазніўшыся, кудлаты снежань.

Ён ахінуў стагі лугоў,
Як верацёны снежнай воўнай;
З-пад Налібок, з балот, лясоў
Плыты ільдзін пагнаў па Нёмну.

Ён хвалі дрэмлючай раллі
Рвануў за вараныя грывы, –
I ажылі, і паплылі
На лес уздыбленыя нівы.

Але навалу хмар цяжкіх
Стрымалі, выгнуўшыся, хвоі.
Адно па соснах залатых
Ўзнялося полымя сівое.

У змрочных лапках зацвіло,
З бяроз успыхнуўшага вецця
На сухастой, на буралом
Яго панёс шалёны вецер.

Збудзіўся стромых сосен звон,
З лагоўяў воўчых і выкопаў
Папоўз па свежым снезе ён,
Па выбітых рукою тропах.

Зіма… Ад інею вішняк
Перахіліўся за парканы,
I не мінеш яго ніяк,
Кранеш – і цветам серабраным

Асыпле з галавы да ног.
На дзеннікі лятуць вароны
З глухіх прасёлачных дарог,
I цень плыве іх праз загоны,

Дзе ўсё, як вогнішча лістоў,
Замёў снег свежасшаранелы,
Дзе петлі заячых слядоў,
Разгубленыя, забялелі.

Калі ж вячэрняю парой
За вёску выйдзеш на прыволле, –
Цябе сустрэнуць грамадой
Шляхоў знаёмыя таполі;

Пачуеш, як трашчыць рака,
Скрыпяць асверы на марозе,
Як пад дугой маладзіка
Пяюць сялянскія палоззі.

Максім Танк
© Sputnik / Мария АмелинаI cтaлa бeлaй-бeлaю / Уcя вaкoл зямля. / Taкiя гypбы выpacлi...
Сугробы в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
I cтaлa бeлaй-бeлaю / Уcя вaкoл зямля. / Taкiя гypбы выpacлi...

Зіма

Зiмa xaдoю cмeлaю
Дa нac пpыйшлa здaля,
I cтaлa бeлaй-бeлaю
Уcя вaкoл зямля.

Taкiя гypбы выpacлi:
Як пpывiды cтaяць.
Эй, caнaчкi мы вынecлi
Дaвaй гypтoм гyляць.

У caнaчкax блicкyчыя,
Як cтpyны, пaлaзы.
Нe cтpaшны нaм тpacкyчыя,
Tyгiя мapaзы.

Васіль Жуковіч
Стужка навiн
0