Фота

Лепшыя і любімыя: самыя вядомыя стужкі "Беларусьфільма"

Падпісацца
Да стагоддзя беларускага кінематографа Sputink Беларусь узгадвае самыя вядомыя і любімыя карціны, знятыя нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфльм".
Беларусь ад навінак сусветнай індустрыі не адставала: першыя фільмы ў краіне пачалі паказваць яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя, да пачатку ХХ у Мінску было ўжо 56 прыватных кінатэатраў. Мінскія кінааператары здымалі і свае фільмы – "200-годдзе Царскага Сяла", палёты рускага авіятара Утачкіна над Камароўскім полем у Мінску, "Крушэнне цягніка на станцыі Руднікі". Уласную кінавытворчасць паспрабавалі наладзіць і ў Віцебску.
Аднак афіцыйным днём нараджэння беларускага кінематографа лічыцца 17 снежня 1924 года – менавіта ў гэты дзень урад Беларускай ССР прыняў рашэнне арганізаваць уласную кінавытворчасць і стварыць з гэтай мэтай спецыяльнае ўпраўленне "Белдзяржкіно". Спачатку абсталявалі кіналабараторыю для выпуску кінахронікі, а мастацкія фільмы часткова здымалі ў Беларусі (натуру), а часткова – на базе кінастудый Ленінграда і Масквы (павільён).
Праз чатыры гады адкрылася ўласна беларуская кінафабрыка мастацкіх фільмаў "Савецкая Беларусь", якая з 1946 года ўсім вядома як кінастудыя "Беларусьфільм". У падборцы Sputnik Беларусь – самыя знакамітыя і любімыя карціны, знятыя нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфльм".
© Sputnik

Лірычная музычная камедыя рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна "Маё каханне" выйшла на экраны летам перадваеннага 1940 года.

Музыку да фільма напісаў Ісаак Дунаеўскі, сцэнарый – Іосіф Прут, а аператарам выступіў Давід Шлюглейт, які ўвайшоў у гісторыю беларускага кінематографа як аператар першага мастацкага фільма, знятага ў Беларускай ССР – "Лясная быль".

Лірычная музычная камедыя рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна "Маё каханне" выйшла на экраны летам перадваеннага 1940 года.Музыку да фільма напісаў Ісаак Дунаеўскі, сцэнарый – Іосіф Прут, а аператарам выступіў Давід Шлюглейт, які ўвайшоў у гісторыю беларускага кінематографа як аператар першага мастацкага фільма, знятага ў Беларускай ССР – "Лясная быль". - Sputnik Беларусь
1/10

Лірычная музычная камедыя рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна "Маё каханне" выйшла на экраны летам перадваеннага 1940 года.

Музыку да фільма напісаў Ісаак Дунаеўскі, сцэнарый – Іосіф Прут, а аператарам выступіў Давід Шлюглейт, які ўвайшоў у гісторыю беларускага кінематографа як аператар першага мастацкага фільма, знятага ў Беларускай ССР – "Лясная быль".

© Photo : Беларусьфильм, 1965

Фільм-казку "Город мастеров", знятую рэжысёрам Уладзімірам Бычковым паводле п’есы Тамары Габе, упершыню паказалі ў 1965 годзе.

Галоўныя ролі выканалі Марыяна Вярцінская, Георгій Лапета, Леў Лемке і Савелій Крамараў.

Фільм-казку "Город мастеров", знятую рэжысёрам Уладзімірам Бычковым паводле п’есы Тамары Габе, упершыню паказалі ў 1965 годзе.Галоўныя ролі выканалі Марыяна Вярцінская, Георгій Лапета, Леў Лемке і Савелій Крамараў. - Sputnik Беларусь
2/10

Фільм-казку "Город мастеров", знятую рэжысёрам Уладзімірам Бычковым паводле п’есы Тамары Габе, упершыню паказалі ў 1965 годзе.

Галоўныя ролі выканалі Марыяна Вярцінская, Георгій Лапета, Леў Лемке і Савелій Крамараў.

© Photo : Беларусьфильм (1958)

Ваенную драму "Часы остановились в полночь" у савецкіх кінатэатрах упершыню прадэманстравалі 27 лютага 1959 года.

У аснове карціны – рэальныя падзеі, якія адбываліся ў акуірпаваным Мінску, у прыватнасці аперацыі па ліквідацыі Вільгельма Кубэ.

Ваенную драму "Часы остановились в полночь" у савецкіх кінатэатрах упершыню прадэманстравалі 27 лютага 1959 года.У аснове карціны – рэальныя падзеі, якія адбываліся ў акуірпаваным Мінску, у прыватнасці аперацыі па ліквідацыі Вільгельма Кубэ. - Sputnik Беларусь
3/10

Ваенную драму "Часы остановились в полночь" у савецкіх кінатэатрах упершыню прадэманстравалі 27 лютага 1959 года.

У аснове карціны – рэальныя падзеі, якія адбываліся ў акуірпаваным Мінску, у прыватнасці аперацыі па ліквідацыі Вільгельма Кубэ.

© Photo : Беларусьфильм

Фільм "Я родом из детства" рэжысёр Віктар Тураў зняў па сцэнарыі Генадзя Шпалікава, шырокаму гледачу яго ўпершыню паказалі 27 снежня 1966 года.

У карціне прагучалі некалькі песень Уладзіміра Высоцкага (дзве выканаў сам аўтар, астатнія – Марк Бернэс), а таксама кампазіцыя "Враги сожгли родную хату" Блантэра на вершы Ісакоўскага.

І рэжысёру, і аўтару сцэнарыя, і аператару на момант здымак фільма было менш за трыццаць гадоў.

Фільм "Я родом из детства" рэжысёр Віктар Тураў зняў па сцэнарыі Генадзя Шпалікава, шырокаму гледачу яго ўпершыню паказалі 27 снежня 1966 года.У карціне прагучалі некалькі песень Уладзіміра Высоцкага (дзве выканаў сам аўтар, астатнія – Марк Бернэс), а таксама кампазіцыя "Враги сожгли родную хату" Блантэра на вершы Ісакоўскага.І рэжысёру, і аўтару сцэнарыя, і аператару на момант здымак фільма было менш за трыццаць гадоў. - Sputnik Беларусь
4/10

Фільм "Я родом из детства" рэжысёр Віктар Тураў зняў па сцэнарыі Генадзя Шпалікава, шырокаму гледачу яго ўпершыню паказалі 27 снежня 1966 года.

У карціне прагучалі некалькі песень Уладзіміра Высоцкага (дзве выканаў сам аўтар, астатнія – Марк Бернэс), а таксама кампазіцыя "Враги сожгли родную хату" Блантэра на вершы Ісакоўскага.

І рэжысёру, і аўтару сцэнарыя, і аператару на момант здымак фільма было менш за трыццаць гадоў.

© Photo : Беларусьфильм (1975)

Прэм’ера культавых "Приключений Буратино", якія зняў Леанід Нячаеў, адбылася 1-2 студзеня 1976 гады.

"Загалоўную кампазіцыю "Бу-ра-ти-но!" і сёння памятаюць многія пакаленні савецкіх дзяцей, а рэплікі персанажаў разышліся на цытаты.

Менавіта ў гэтай карціне прагучалі знакамітыя:

– Пацыент хутчэй жывы, чым мёртвы. – Пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы.

– У вас у кішэні два яблыкі. – Хлусіце: ніводнага.

– Поле Цудаў у Краіне Дурняў.

Прэм’ера культавых "Приключений Буратино", якія зняў Леанід Нячаеў, адбылася 1-2 студзеня 1976 гады."Загалоўную кампазіцыю "Бу-ра-ти-но!" і сёння памятаюць многія пакаленні савецкіх дзяцей, а рэплікі персанажаў разышліся на цытаты.Менавіта ў гэтай карціне прагучалі знакамітыя:– Пацыент хутчэй жывы, чым мёртвы. – Пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы.– У вас у кішэні два яблыкі. – Хлусіце: ніводнага.– Поле Цудаў у Краіне Дурняў. - Sputnik Беларусь
5/10

Прэм’ера культавых "Приключений Буратино", якія зняў Леанід Нячаеў, адбылася 1-2 студзеня 1976 гады.

"Загалоўную кампазіцыю "Бу-ра-ти-но!" і сёння памятаюць многія пакаленні савецкіх дзяцей, а рэплікі персанажаў разышліся на цытаты.

Менавіта ў гэтай карціне прагучалі знакамітыя:

– Пацыент хутчэй жывы, чым мёртвы. – Пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы.

– У вас у кішэні два яблыкі. – Хлусіце: ніводнага.

– Поле Цудаў у Краіне Дурняў.

© Photo : Беларусьфильм, 1977

Яшчэ адна паспяховая работа рэжысёра Нячаева – карціна "Про Красную Шапочку" – выйшла на экраны 31 снежня 1977 года.

Сцэнарый пісалі, арыентуючыся на Таню Працэнку, выканаўцу ролі Мальвіны ў "Приключениях Буратино", аднак незадоўга да здымак яна трапіла ў бальніцу, і на ролю зацвердзілі Яну Паплаўскую.

Акцёрскі склад сапраўды зорны: Рына Зялёная, Яўген Еўсцігнееў, Уладзімір Басаў, Мікалай Трафімаў, Галіна Волчак, Ралан Быкаў, Стэфанія Станюта...

Яшчэ адна паспяховая работа рэжысёра Нячаева – карціна "Про Красную Шапочку" – выйшла на экраны 31 снежня 1977 года.Сцэнарый пісалі, арыентуючыся на Таню Працэнку, выканаўцу ролі Мальвіны ў "Приключениях Буратино", аднак незадоўга да здымак яна трапіла ў бальніцу, і на ролю зацвердзілі Яну Паплаўскую.Акцёрскі склад сапраўды зорны: Рына Зялёная, Яўген Еўсцігнееў, Уладзімір Басаў, Мікалай Трафімаў, Галіна Волчак, Ралан Быкаў, Стэфанія Станюта... - Sputnik Беларусь
6/10

Яшчэ адна паспяховая работа рэжысёра Нячаева – карціна "Про Красную Шапочку" – выйшла на экраны 31 снежня 1977 года.

Сцэнарый пісалі, арыентуючыся на Таню Працэнку, выканаўцу ролі Мальвіны ў "Приключениях Буратино", аднак незадоўга да здымак яна трапіла ў бальніцу, і на ролю зацвердзілі Яну Паплаўскую.

Акцёрскі склад сапраўды зорны: Рына Зялёная, Яўген Еўсцігнееў, Уладзімір Басаў, Мікалай Трафімаў, Галіна Волчак, Ралан Быкаў, Стэфанія Станюта...

© Photo : "Беларусьфильм" (1979)

Фільме "Дикая охота короля Стаха", зняты паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, называюць першым савецкім містычным трылерам.

У якасці замка маёнтка Балотныя Яліны быў выбраны Падгарэцкі замак у Львоўскай вобласці, вядомы кінагледачу як каралеўскі палац у фільме "Д'Артаньян и три мушкетера". А сцэны з балотамі, з Дзікім паляваннем, здымаліся на ваенных палігонах – ва Уруччы і ў падмаскоўным Алабіна, дзе раней існаваў спецыяльны кінематаграфічны конны полк.

Фільм сабраў мноства ўзнагарод на розных фестывалях за мяжой.

Фільме "Дикая охота короля Стаха", зняты паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, называюць першым савецкім містычным трылерам.У якасці замка маёнтка Балотныя Яліны быў выбраны Падгарэцкі замак у Львоўскай вобласці, вядомы кінагледачу як каралеўскі палац у фільме "Д'Артаньян и три мушкетера". А сцэны з балотамі, з Дзікім паляваннем, здымаліся на ваенных палігонах – ва Уруччы і ў падмаскоўным Алабіна, дзе раней існаваў спецыяльны кінематаграфічны конны полк.Фільм сабраў мноства ўзнагарод на розных фестывалях за мяжой. - Sputnik Беларусь
7/10

Фільме "Дикая охота короля Стаха", зняты паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, называюць першым савецкім містычным трылерам.

У якасці замка маёнтка Балотныя Яліны быў выбраны Падгарэцкі замак у Львоўскай вобласці, вядомы кінагледачу як каралеўскі палац у фільме "Д'Артаньян и три мушкетера". А сцэны з балотамі, з Дзікім паляваннем, здымаліся на ваенных палігонах – ва Уруччы і ў падмаскоўным Алабіна, дзе раней існаваў спецыяльны кінематаграфічны конны полк.

Фільм сабраў мноства ўзнагарод на розных фестывалях за мяжой.

© Sputnik / Перайсці ў медыябанк

Трагікамедыя "Белые росы" рэжысёра Ігара Дабралюбава па сцэнарыі Аляксея Дударава выйшла ў пракат у 1984 годзе і стала самым касавым фільмам у гісторыі беларускага кінематографа (рэкорд удалося пабіць толькі стужцы "Меня зовут Арлекино"). Часопіс "Советский экран" прызнаў "Белые росы" лепшай камедыяй года.

Песню кампазітара Яна Фрэнкеля на вершы паэта Міхаіла Таніча "Страдания" ("Обломал немало веток, наломал немало дров") у фільме выконвае Мікалай Карачанцаў. Яна стала настолькі папулярнай, што ВІА "Верасы" выступілі з ёй на фестывалі "Песня года – 84". Мікалай Карачанцаў запісаў студыйную версію песні на пласцінцы 1986 года і выконваў на сваіх канцэртах. Таксама песню выконвалі Андрэй Міронаў, Дзмітры Калдун, Band Odessa і сам кампазітар Ян Фрэнкель на канцэртах.

Трагікамедыя "Белые росы" рэжысёра Ігара Дабралюбава па сцэнарыі Аляксея Дударава выйшла ў пракат у 1984 годзе і стала самым касавым фільмам у гісторыі беларускага кінематографа (рэкорд удалося пабіць толькі стужцы "Меня зовут Арлекино"). Часопіс "Советский экран" прызнаў "Белые росы" лепшай камедыяй года.Песню кампазітара Яна Фрэнкеля на вершы паэта Міхаіла Таніча "Страдания" ("Обломал немало веток, наломал немало дров") у фільме выконвае Мікалай Карачанцаў. Яна стала настолькі папулярнай, што ВІА "Верасы" выступілі з ёй на фестывалі "Песня года – 84". Мікалай Карачанцаў запісаў студыйную версію песні на пласцінцы 1986 года і выконваў на сваіх канцэртах. Таксама песню выконвалі Андрэй Міронаў, Дзмітры Калдун, Band Odessa і сам кампазітар Ян Фрэнкель на канцэртах. - Sputnik Беларусь
8/10

Трагікамедыя "Белые росы" рэжысёра Ігара Дабралюбава па сцэнарыі Аляксея Дударава выйшла ў пракат у 1984 годзе і стала самым касавым фільмам у гісторыі беларускага кінематографа (рэкорд удалося пабіць толькі стужцы "Меня зовут Арлекино"). Часопіс "Советский экран" прызнаў "Белые росы" лепшай камедыяй года.

Песню кампазітара Яна Фрэнкеля на вершы паэта Міхаіла Таніча "Страдания" ("Обломал немало веток, наломал немало дров") у фільме выконвае Мікалай Карачанцаў. Яна стала настолькі папулярнай, што ВІА "Верасы" выступілі з ёй на фестывалі "Песня года – 84". Мікалай Карачанцаў запісаў студыйную версію песні на пласцінцы 1986 года і выконваў на сваіх канцэртах. Таксама песню выконвалі Андрэй Міронаў, Дзмітры Калдун, Band Odessa і сам кампазітар Ян Фрэнкель на канцэртах.

© Sputnik

Ваенная драма "Знак беды" паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава была знята рэжысёрам Міхаілам Пташуком у 1986 годзе.

Карціна атрымала Гран-пры "Статуя Свабоды" на МКФ у Сопаце і Гран-пры тэлерадыёкампаніі ВВС за лепшы неангламоўны фільм. Ніна Русланава, якая выканала галоўную ролю, за гэту работу атрымала дзяржпрэмію БССР, залаты медаль імя Даўжэнкі і прэмію "Ника".

Ваенная драма "Знак беды" паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава была знята рэжысёрам Міхаілам Пташуком у 1986 годзе.Карціна атрымала Гран-пры "Статуя Свабоды" на МКФ у Сопаце і Гран-пры тэлерадыёкампаніі ВВС за лепшы неангламоўны фільм. Ніна Русланава, якая выканала галоўную ролю, за гэту работу атрымала дзяржпрэмію БССР, залаты медаль імя Даўжэнкі і прэмію "Ника". - Sputnik Беларусь
9/10

Ваенная драма "Знак беды" паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава была знята рэжысёрам Міхаілам Пташуком у 1986 годзе.

Карціна атрымала Гран-пры "Статуя Свабоды" на МКФ у Сопаце і Гран-пры тэлерадыёкампаніі ВВС за лепшы неангламоўны фільм. Ніна Русланава, якая выканала галоўную ролю, за гэту работу атрымала дзяржпрэмію БССР, залаты медаль імя Даўжэнкі і прэмію "Ника".

© Беларусьфильм (2000)

Яшчэ адна ваенная драма Міхаіла Пташука "В августе 44-го…" была створана ў 2000 годзе. Гэта другая – удалая – спроба экранізацыі рамана Уладзіміра Багамолава "В августе сорок четвертого" ("Момент истины").

Прэм’ера на расійскім тэлебачанні адбылася 9 мая 2002 года – і за куплю фільма разгарнулася сур’ёзная барацьба.

Яшчэ адна ваенная драма Міхаіла Пташука "В августе 44-го…" была створана ў 2000 годзе. Гэта другая – удалая – спроба экранізацыі рамана Уладзіміра Багамолава "В августе сорок четвертого" ("Момент истины").Прэм’ера на расійскім тэлебачанні адбылася 9 мая 2002 года – і за куплю фільма разгарнулася сур’ёзная барацьба. - Sputnik Беларусь
10/10

Яшчэ адна ваенная драма Міхаіла Пташука "В августе 44-го…" была створана ў 2000 годзе. Гэта другая – удалая – спроба экранізацыі рамана Уладзіміра Багамолава "В августе сорок четвертого" ("Момент истины").

Прэм’ера на расійскім тэлебачанні адбылася 9 мая 2002 года – і за куплю фільма разгарнулася сур’ёзная барацьба.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0