https://bel.sputnik.by/20241217/lukashenka--amane-atsan-magchymasts-porta--sez-sokhar-1091990212.html
Лукашэнка ў Амане ацаніў магчымасці порта і СЭЗ "Сохар"
Лукашэнка ў Амане ацаніў магчымасці порта і СЭЗ "Сохар"
Sputnik Беларусь
Арабская дзяржава гатова развіваць сумесныя кааперацыйныя праекты з беларускімі прадпрыемствамі, у тым ліку па стварэнні хаба для тавараў з рэспублікі. 17.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-17T16:19+0300
2024-12-17T16:19+0300
2024-12-17T16:19+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
аман
палітыка
эканоміка
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091985730_94:0:2306:1244_1920x0_80_0_0_991f9584abbc23510fb2197435c30988.jpg
МІНСК, 17 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочага візіту ў Султанат Аман азнаёміўся з патэнцыялам і магчымасцямі порта і свабоднай эканамічнай зоны "Сохар", перадае яго прэс-служба.Паводле яго слоў, Мінску важна вызначыцца ў Амане з пунктам, дзе будуць сканцэнтраваны беларускія тэхналогіі, у якіх краіна мае патрэбу.Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што аманскі бок прапанаваў напярэдадні стварыць тут у порце хаб для беларускіх тавараў. Беларускі лідар нагадаў, што правёў перагаворы з султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, у ходзе якіх расказаў яму аб вытворчых магчымасцях рэспублікі.Пасля наведвання СЭЗ кіраўнік дзяржавы пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, адзначыўшы, што з цікавасцю азнаёміўся з інфраструктурай і магчымасцямі порта і зоны "Сохар".Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што гэтыя аб’екты ў Аманскім заліве стануць надзейнай пляцоўкай для пачатку кааперацыі дзвюх краін.Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Амане з 14 снежня. Ён ужо правёў перагаворы з султанам Хайтамам бен Тарэкам Аль Саідам. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі: беларускаму лідару ў дар падарылі традыцыйны аманскі кінжал – ханджар, прэзідэнт рэспублікі паднёс султану слуцкі пояс і пісталет-кулямёт сістэмы Шпагіна (ППШ).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241216/lukashenka-raskaza-pra-shto-damovsya-z-sultanam-amana-1091943295.html
аман
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091985730_371:0:2030:1244_1920x0_80_0_0_6afb9b5690c6caff085b7df5c5025296.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , аман, палітыка, эканоміка, беларусь, у свеце
аляксандр лукашэнка, навіны , аман, палітыка, эканоміка, беларусь, у свеце
Лукашэнка ў Амане ацаніў магчымасці порта і СЭЗ "Сохар"
Арабская дзяржава гатова развіваць сумесныя кааперацыйныя праекты з беларускімі прадпрыемствамі, у тым ліку па стварэнні хаба для тавараў з рэспублікі.
МІНСК, 17 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочага візіту ў Султанат Аман азнаёміўся з патэнцыялам і магчымасцямі порта і свабоднай эканамічнай зоны "Сохар", перадае яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, Мінску важна вызначыцца ў Амане з пунктам, дзе будуць сканцэнтраваны беларускія тэхналогіі, у якіх краіна мае патрэбу.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што аманскі бок прапанаваў напярэдадні стварыць тут у порце хаб для беларускіх тавараў. Беларускі лідар нагадаў, што правёў перагаворы з султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, у ходзе якіх расказаў яму аб вытворчых магчымасцях рэспублікі.
Пасля наведвання СЭЗ кіраўнік дзяржавы пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, адзначыўшы, што з цікавасцю азнаёміўся з інфраструктурай і магчымасцямі порта і зоны "Сохар".
"Лагістычныя і вытворчыя магчымасці робяць порт і СЭЗ "Сохар" важнымі інструментамі дасягнення мэт устойлівага развіцця і працвітання вашай краіны", - гаворыцца ў запісе.
Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што гэтыя аб’екты ў Аманскім заліве стануць надзейнай пляцоўкай для пачатку кааперацыі дзвюх краін.
Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Амане з 14 снежня. Ён ужо правёў перагаворы з султанам Хайтамам бен Тарэкам Аль Саідам. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі: беларускаму лідару ў дар падарылі традыцыйны аманскі кінжал – ханджар, прэзідэнт рэспублікі паднёс султану слуцкі пояс і пісталет-кулямёт сістэмы Шпагіна (ППШ).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"