https://bel.sputnik.by/20241217/rezhym-ns-uvedzeny--anape-paslya-razlvu-mazutu--mora-1091994597.html
Рэжым НС уведзены ў Анапе пасля разліву мазуту ў моры
Рэжым НС уведзены ў Анапе пасля разліву мазуту ў моры
Sputnik Беларусь
Пакуль спецыяльнымі сарбентамі апрацоўваецца толькі берагавая лінія, бо ў Чорным моры працягваецца шторм. 17.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-17T17:53+0300
2024-12-17T17:53+0300
2024-12-17T18:10+0300
чорнае мора
навіны
расія
экалогія
прырода
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091987810_0:56:1300:787_1920x0_80_0_0_770eb73f8675baab17e0b6c6433d791d.jpg
МІНСК, 17 сне – Sputnik. Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў Анапе пасля разліву мазуту ў Чорным моры, паведаміла мэрыя горада.Там таксама адзначаецца, што па даручэнні губернатара разгорнуты аператыўны штаб, цяпер праводзяцца неабходныя работы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння. У іх задзейнічаны службы выратавання і МНС, прыцягнуты валанцёры і казакі.Раней рэжым НС характару быў уведзены таксама ў Цямрукскім раёне і ў станіцы Благавешчанская.Як заявілі мясцовыя ўлады, зараз на моры нельга выкарыстоўваць пасткі для нафтапрадуктаў, бо працягваецца шторм. Таму пакуль спецыяльнымі сарбентамі апрацоўваецца берагавая лінія.У нядзелю, 15 снежня, у раёне Керчанскага праліва пацярпелі крушэнне танкеры "Волгонефть 212" і "Волгонефть 239". Маракоў з караблёў удалося эвакуіраваць, адзін чалавек загінуў.Па даных Расмаррачфлоту, крушэнне адбылося з-за шторму. У выніку ў ваду патрапіў мазут, які перавозілі танкеры. Паводле інфармацыі экстраных службаў, агулам на судах знаходзілася каля 9,2 тыс тон нафтапрадуктаў. У цяперашні час мазут, які разліўся, дрэйфуе да ўзбярэжжа на ўчастку ад касы Тузла да мыса Панагія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241215/metearolag-2024-god-stane-samym-garachym-za-syu-gstoryyu-nazrannya-1091755025.html
чорнае мора
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091987810_89:0:1212:842_1920x0_80_0_0_e8edf4a1dc494865e88c65271dcfcd2b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
чорнае мора, навіны , расія, экалогія, прырода, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, грамадства
чорнае мора, навіны , расія, экалогія, прырода, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, грамадства
Рэжым НС уведзены ў Анапе пасля разліву мазуту ў моры
17:53 17.12.2024 (абноўлена: 18:10 17.12.2024) Пакуль спецыяльнымі сарбентамі апрацоўваецца толькі берагавая лінія, бо ў Чорным моры працягваецца шторм.
МІНСК, 17 сне – Sputnik. Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў Анапе пасля разліву мазуту ў Чорным моры, паведаміла мэрыя горада.
"У Анапе ўведзены рэжым НС у сувязі з выкідам нафтапрадуктаў на берагавую лінію", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што па даручэнні губернатара разгорнуты аператыўны штаб, цяпер праводзяцца неабходныя работы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння. У іх задзейнічаны службы выратавання і МНС, прыцягнуты валанцёры і казакі.
Раней рэжым НС характару быў уведзены таксама ў Цямрукскім раёне і ў станіцы Благавешчанская.
Як заявілі мясцовыя ўлады, зараз на моры нельга выкарыстоўваць пасткі для нафтапрадуктаў, бо працягваецца шторм. Таму пакуль спецыяльнымі сарбентамі апрацоўваецца берагавая лінія.
У нядзелю, 15 снежня, у раёне Керчанскага праліва пацярпелі крушэнне танкеры "Волгонефть 212" і "Волгонефть 239". Маракоў з караблёў удалося эвакуіраваць, адзін чалавек загінуў.
Па даных Расмаррачфлоту, крушэнне адбылося з-за шторму. У выніку ў ваду патрапіў мазут, які перавозілі танкеры. Паводле інфармацыі экстраных службаў, агулам на судах знаходзілася каля 9,2 тыс тон нафтапрадуктаў. У цяперашні час мазут, які разліўся, дрэйфуе да ўзбярэжжа на ўчастку ад касы Тузла да мыса Панагія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"