https://bel.sputnik.by/20241218/ale-baku-chakae-nvestytsyy-ras--adnalenne-karabakha-1092004238.html
Аліеў: Баку чакае інвестыцый Расіі ў аднаўленне Карабаха
Аліеў: Баку чакае інвестыцый Расіі ў аднаўленне Карабаха
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта Азербайджана, ужо ёсць інвестыцыйныя праекты – першы з іх ажыццявіў Татарстан. 18.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-18T09:26+0300
2024-12-18T09:26+0300
2024-12-18T11:20+0300
ільхам аліеў
навіны
інтэрв'ю
дзмітрый кісялёў
медыягрупа "россия сегодня"
баку
азербайджан
расія
інвестыцыі
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092001944_0:0:3156:1776_1920x0_80_0_0_f7109540c813f427add3dbf8b7dac3d0.jpg
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Азербайджанскі бок чакае расійскіх інвестыцый у аднаўленне Карабаха, заявіў у інтэрв’ю УДТРК і РІА Навіны прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ужо ёсць інвестыцыйныя праекты, і першы з іх ажыццявіў Татарстан. Размова ідзе аб сэрвісным цэнтры "Камаз", які быў адкрыты Аліевым і кіраўніком Татарстана ў Джабраільскім раёне. Такім чынам, першы інвестыцыйны праект быў рэалізаваны расійскім бокам.Дапамога БеларусіРаней падчас візіту ў Баку беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падтрымку Мінска ў аднаўленні закранутых канфліктам тэрыторый.У прыватнасці, беларускія спецыялісты планавалі заняцца будаўніцтвам аграгарадкоў у Нагорным Карабаху, а таксама аднаўленнем усёй інфраструктуры. Прадугледжвалася будаўніцтва як жылой забудовы з інфраструктурай (электрычнасць, водазабеспячэнне і гэтак далей), так і сацыяльных аб’ектаў (школы, дзіцячыя сады, бальніцы).Падзеі ў КарабахуНагорны Карабах аб’явіў аб выхадзе з Азербайджанскай ССР у аднабаковым парадку 36 гадоў таму. Пасля распаду СССР і ўзброенага канфлікту з Азербайджанам (1992-1994) рэгіён шмат гадоў існаваў як непрызнаная рэспубліка.У верасні 2020-га ў Карабаху аднавіліся баявыя дзеянні, але пры пасрэдніцтве Масквы ў ноч на 10 лістапада бакам удалося дамовіцца аб спыненні агню.Праз тры гады, у сярэдзіне верасня 2023-га на тэрыторыі Карабаха паміж Баку і Ерэванам зноў абвастрыліся ваенныя дзеянні. Пры пасрэдніцтве міратворцаў Расіі была дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню, сярод умоў перамір’я было абазначана раззбраенне армянскіх фарміраванняў і канчатковы вывад цяжкай тэхнікі з рэгіёна.У выніку непрызнаная Нагорна-Карабахская рэспубліка спыніла сваё існаванне і перайшла пад кантроль Баку. У пачатку кастрычніка прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падпісаў дэкларацыю аб прызнанні Нагорнага Карабаха тэрыторыяй Азербайджана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
баку
азербайджан
расія
нагорны карабах
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Алиев: Баку ждет инвестиций РФ в восстановление Карабаха
Sputnik Беларусь
Баку ждет инвестиций РФ в восстановление Карабаха, будет рад приходу компаний – Алиев в интервью ВГТРК и РИА Новости
2024-12-18T09:26+0300
true
PT0M44S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092001944_311:0:3040:2047_1920x0_80_0_0_c19ff93bd8642e2fa4797286735d9a29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ільхам аліеў, навіны , інтэрв'ю, дзмітрый кісялёў, медыягрупа "россия сегодня", баку, азербайджан, расія, інвестыцыі, палітыка, эканоміка, грамадства, у свеце, нагорны карабах, видео, відэа
ільхам аліеў, навіны , інтэрв'ю, дзмітрый кісялёў, медыягрупа "россия сегодня", баку, азербайджан, расія, інвестыцыі, палітыка, эканоміка, грамадства, у свеце, нагорны карабах, видео, відэа
Аліеў: Баку чакае інвестыцый Расіі ў аднаўленне Карабаха
09:26 18.12.2024 (абноўлена: 11:20 18.12.2024) Паводле слоў прэзідэнта Азербайджана, ужо ёсць інвестыцыйныя праекты – першы з іх ажыццявіў Татарстан.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Азербайджанскі бок чакае расійскіх інвестыцый у аднаўленне Карабаха, заявіў у інтэрв’ю
УДТРК і
РІА Навіны прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ужо ёсць інвестыцыйныя праекты, і першы з іх ажыццявіў Татарстан. Размова ідзе аб сэрвісным цэнтры "Камаз", які быў адкрыты Аліевым і кіраўніком Татарстана ў Джабраільскім раёне. Такім чынам, першы інвестыцыйны праект быў рэалізаваны расійскім бокам.
"Так што мы і інвестыцый чакаем, і падрадчыкам таксама будзем рады", - сказаў Аліеў у інтэрв’ю з кіраўніком міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым.
Раней падчас візіту ў Баку беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падтрымку Мінска ў аднаўленні закранутых канфліктам тэрыторый.
У прыватнасці, беларускія спецыялісты планавалі заняцца будаўніцтвам аграгарадкоў у Нагорным Карабаху, а таксама аднаўленнем усёй інфраструктуры. Прадугледжвалася будаўніцтва як жылой забудовы з інфраструктурай (электрычнасць, водазабеспячэнне і гэтак далей), так і сацыяльных аб’ектаў (школы, дзіцячыя сады, бальніцы).
Нагорны Карабах аб’явіў аб выхадзе з Азербайджанскай ССР у аднабаковым парадку 36 гадоў таму. Пасля распаду СССР і ўзброенага канфлікту з Азербайджанам (1992-1994) рэгіён шмат гадоў існаваў як непрызнаная рэспубліка.
У верасні 2020-га ў Карабаху аднавіліся баявыя дзеянні, але пры пасрэдніцтве Масквы ў ноч на 10 лістапада бакам удалося дамовіцца аб спыненні агню.
Праз тры гады, у сярэдзіне верасня 2023-га на тэрыторыі Карабаха паміж Баку і Ерэванам зноў абвастрыліся ваенныя дзеянні. Пры пасрэдніцтве міратворцаў Расіі была дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню, сярод умоў перамір’я было абазначана раззбраенне армянскіх фарміраванняў і канчатковы вывад цяжкай тэхнікі з рэгіёна.
У выніку непрызнаная Нагорна-Карабахская рэспубліка спыніла сваё існаванне і перайшла пад кантроль Баку. У пачатку кастрычніка прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падпісаў дэкларацыю аб прызнанні Нагорнага Карабаха тэрыторыяй Азербайджана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"