https://bel.sputnik.by/20241218/fsb-pakazala-vdea-dopytu-padazronaga--zaboystve-generala-krylava-1092026699.html
ФСБ паказала відэа допыту падазронага ў забойстве генерала Кірылава
ФСБ паказала відэа допыту падазронага ў забойстве генерала Кірылава
Sputnik Беларусь
Падрыўнік аказаўся грамадзянінам Узбекістана, на допыце ён прызнаўся, што быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі для арганізацыі тэракта. Глядзіце відэа... 18.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-18T15:56+0300
2024-12-18T15:56+0300
2024-12-18T15:56+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
відэа
фсб
тэракт
тэрарызм
расія
масква
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092012527_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_4f4a6f59836cfdf762d99973afc481ea.jpg
Падазроны ў забойстве генерала Ігара Кірылава і яго памочніка Ільі Палікарпава быў затрыманы ў Падмаскоўі, паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ."Затрыманы грамадзянін Рэспублікі Узбекістан, 1995 года нараджэння, які ўчыніў падрыў самаробнай выбухнога прыстасавання", - сказалі ў ведамстве."Я прыехаў у Маскву па заданні ўкраінскіх спецслужбаў", - сказаў на допыце затрыманы.Таксама ён паведаміў, што пагадзіўся на ўчыненне тэракта з-за грошай і еўрапейскага пашпарта. Паводле яго слоў, за ўчыненне тэракта яму абяцалі $100 тыс і выезд на ПМЖ у Еўрасаюз.Праваахоўнікі высветлілі, што падазроны размясціў выбуховае прыстасаванне на электрасамакаце і пакінуў яго каля пад’езда дома Кірылава. З машыны каршэрынгу падрыўнік назіраў за тым, што адбываецца, а таксама вёў трансляцыю для арганізатараў тэракта ў горад Дняпро.Гібель генерала КірылаваНачальнік войск РХБА УС РФ генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік Ілья Палікарпаў загінулі ў Маскве напярэдадні ў выніку тэракта.Каля пад’езда дома Кірылава раніцай у аўторак спрацавала самаробная бомба магутнасцю каля 200 грам тратылу, прымацаваная да самаката. Расійскі СК узбудзіў крымінальную справу па артыкулах аб тэракце, забойстве і незаконным абароце зброі.Выканаўца тэракта быў затрыманы па гарачых слядах праз суткі пасля ўчынення злачынства, яму пагражае пакаранне да пажыццёвага пазбаўлення волі, паведамілі ў ФСБ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
масква
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092012527_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_7922e37987c2631a35c9e69686ad5c51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, відэа, фсб, тэракт, тэрарызм, расія, масква, бяспека, грамадства, ігар кірылаў, рхба, украіна, видео
спецаперацыя, відэа, фсб, тэракт, тэрарызм, расія, масква, бяспека, грамадства, ігар кірылаў, рхба, украіна, видео
ФСБ паказала відэа допыту падазронага ў забойстве генерала Кірылава
Падрыўнік аказаўся грамадзянінам Узбекістана, на допыце ён прызнаўся, што быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі для арганізацыі тэракта. Глядзіце відэа допыту, апублікаванае ФСБ Расіі.
Падазроны ў забойстве генерала Ігара Кірылава і яго памочніка Ільі Палікарпава быў затрыманы ў Падмаскоўі, паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ.
"Затрыманы грамадзянін Рэспублікі Узбекістан, 1995 года нараджэння, які ўчыніў падрыў самаробнай выбухнога прыстасавання", - сказалі ў ведамстве.
"Я прыехаў у Маскву па заданні ўкраінскіх спецслужбаў", - сказаў на допыце затрыманы.
Таксама ён паведаміў, што пагадзіўся на ўчыненне тэракта з-за грошай і еўрапейскага пашпарта. Паводле яго слоў, за ўчыненне тэракта яму абяцалі $100 тыс і выезд на ПМЖ у Еўрасаюз.
Праваахоўнікі высветлілі, што падазроны размясціў выбуховае прыстасаванне на электрасамакаце і пакінуў яго каля пад’езда дома Кірылава. З машыны каршэрынгу падрыўнік назіраў за тым, што адбываецца, а таксама вёў трансляцыю для арганізатараў тэракта ў горад Дняпро.
Начальнік войск РХБА УС РФ генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік Ілья Палікарпаў загінулі ў Маскве напярэдадні ў выніку тэракта.
Каля пад’езда дома Кірылава раніцай у аўторак спрацавала самаробная бомба магутнасцю каля 200 грам тратылу, прымацаваная да самаката. Расійскі СК узбудзіў крымінальную справу па артыкулах аб тэракце, забойстве і незаконным абароце зброі.
Выканаўца тэракта быў затрыманы па гарачых слядах праз суткі пасля ўчынення злачынства, яму пагражае пакаранне да пажыццёвага пазбаўлення волі, паведамілі ў ФСБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"