https://bel.sputnik.by/20241218/fsb-ras-zatrymala-vykanatsu-terakta-u-yakm-zagnu-general-kryla-1092006224.html
ФСБ Расіі затрымала выканаўцу тэракта, у якім загінуў генерал Кірылаў
ФСБ Расіі затрымала выканаўцу тэракта, у якім загінуў генерал Кірылаў
Sputnik Беларусь
За забойства расійскага вайскоўца грамадзяніну Узбекістана ўкраінскімі спецслужбамі было абяцана ўзнагарода ў памеры 100 тысяч долараў і выезд у Еўрасаюз. 18.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-18T09:59+0300
2024-12-18T09:59+0300
2024-12-18T09:59+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
фсб
ігар кірылаў
рхба
бяспека
расследаванне злачынстваў
злачынства
тэрарызм
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090663903_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_36a31d503e95471cfaf2b11823eab1fe.jpg
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Затрыманы завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі выканаўца тэракта, які прывёў да гібелі начальніка войск РХБА Ігара Кірылава, пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.Адзначаецца, што мужчына – грамадзянін Узбекістана 1995 года нараджэння. Ён быў затрыманы ў вёсцы Чорнае Балашыхінскага раёна Маскоўскай вобласці і перададзены ў следчыя органы.Выканаўца тэракта расказаў, што быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі. Па іх заданні ён прыбыў у Маскву, дзе атрымаў магутнае самаробнае выбуховае прыстасаванне і затым размясціў яго на электрасамакаце, прыпаркаваным каля пад’езда дома Кірылава.Для назірання за домам ён арандаваў каршэрынгавы аўтамабіль. У машыне фігурант устанавіў Wi-Fi відэакамеру, якая трансліравала здзяйсненне тэракта яго арганізатарам, якія знаходзяцца ў Дняпры (Украіна).Самаробнае выбуховае прыстасаванне было дыстанцыйна актывавана пасля атрымання відэасігналу аб тым, што афіцэры выйшлі з пад’езда.Выканаўцу тэракта ўкраінскія спецслужбы абяцалі 100 тысяч долараў і выезд у адну з краін Еўрасаюза.Гібель КірылаваВыбух на Разанскім праспекце ў Маскве адбыўся каля шасці гадзін раніцы ў аўторак.Па даных СК, выбуховае прыстасаванне магутнасцю каля 200 грам тратылу было закладзена ў самакат, які знаходзіцца каля пад’езда дома.У выніку выбуху загінулі два чалавекі – начальнік войск РХБА УС РФ генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік Ілья Палікарпаў. Па дадзеным факце расследуецца крымінальная справа па артыкулах аб тэракце, забойстве і незаконным абароце зброі."Па сукупнасці ўчыненых злачынстваў яму пагражае пакаранне да пажыццёвага пазбаўлення волі", - паведамілі ў ЦАС ФСБ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241217/mnabarony-belarus-vykazala-spachuvann--suvyaz-z-gbellyu-krylava-1091993194.html
масква
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090663903_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_86d2062830aabf92783eea1fb46fb371.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, фсб, ігар кірылаў, рхба, бяспека, расследаванне злачынстваў, злачынства, тэрарызм, тэракт, масква, расія, украіна
спецаперацыя, фсб, ігар кірылаў, рхба, бяспека, расследаванне злачынстваў, злачынства, тэрарызм, тэракт, масква, расія, украіна
ФСБ Расіі затрымала выканаўцу тэракта, у якім загінуў генерал Кірылаў
За забойства расійскага вайскоўца грамадзяніну Узбекістана ўкраінскімі спецслужбамі было абяцана ўзнагарода ў памеры 100 тысяч долараў і выезд у Еўрасаюз.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Затрыманы завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі выканаўца тэракта, які прывёў да гібелі начальніка войск РХБА Ігара Кірылава, пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.
Адзначаецца, што мужчына – грамадзянін Узбекістана 1995 года нараджэння. Ён быў затрыманы ў вёсцы Чорнае Балашыхінскага раёна Маскоўскай вобласці і перададзены ў следчыя органы.
Выканаўца тэракта расказаў, што быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі. Па іх заданні ён прыбыў у Маскву, дзе атрымаў магутнае самаробнае выбуховае прыстасаванне і затым размясціў яго на электрасамакаце, прыпаркаваным каля пад’езда дома Кірылава.
Для назірання за домам ён арандаваў каршэрынгавы аўтамабіль. У машыне фігурант устанавіў Wi-Fi відэакамеру, якая трансліравала здзяйсненне тэракта яго арганізатарам, якія знаходзяцца ў Дняпры (Украіна).
Самаробнае выбуховае прыстасаванне было дыстанцыйна актывавана пасля атрымання відэасігналу аб тым, што афіцэры выйшлі з пад’езда.
Выканаўцу тэракта ўкраінскія спецслужбы абяцалі 100 тысяч долараў і выезд у адну з краін Еўрасаюза.
Выбух на Разанскім праспекце ў Маскве адбыўся каля шасці гадзін раніцы ў аўторак.
Па даных СК, выбуховае прыстасаванне магутнасцю каля 200 грам тратылу было закладзена ў самакат, які знаходзіцца каля пад’езда дома.
У выніку выбуху загінулі два чалавекі – начальнік войск РХБА УС РФ генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік Ілья Палікарпаў. Па дадзеным факце расследуецца крымінальная справа па артыкулах аб тэракце, забойстве і незаконным абароце зброі.
"Па сукупнасці ўчыненых злачынстваў яму пагражае пакаранне да пажыццёвага пазбаўлення волі", - паведамілі ў ЦАС ФСБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"