https://bel.sputnik.by/20241218/mnabarony-rf-pakazala-na-kartse-regny-yakm-pagrazhae-atacms-1092032130.html
Мінабароны РФ паказала на карце рэгіёны, якім пагражае ATACMS
Мінабароны РФ паказала на карце рэгіёны, якім пагражае ATACMS
Sputnik Беларусь
Заходнія дзяржавы дазволілі ўкраінскім вайскоўцам наносіць удары ўглыб расійскай тэрыторыі дальнабойнай зброяй, якую яны ім перадалі. 18.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-18T18:08+0300
2024-12-18T18:08+0300
2024-12-18T18:08+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
валерый герасімаў
узброеныя сілы
генштаб
расія
украіна
atacms
"орешник"
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092030263_0:52:983:605_1920x0_80_0_0_af3481c74a5f953891e44385d8a5750f.jpg
МІНСК, 18 сне – Sputnik. ЗША пасля ўдараў па тэрыторыі Расіі фактычна сталі непасрэднымі ўдзельнікамі канфлікту ва Украіне, што азначае яго эскалацыю, сказаў падчас брыфінгу начальнік Генштаба УС Расіі Валерый Герасімаў.Паводле яго слоў, гэта здарылася пасля таго, як Злучаныя Штаты і іх заходнія сатэліты дазволілі ўкраінскай арміі наносіць удары дальнабойнай зброяй.Пры гэтым падчас брыфінгу для замежных ваенных аташэ паказалі слайд з картай расійскіх рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў зоне дасягальнасці дальнабойнай зброі.Пры гэтым ён растлумачыў, што ўкраінскія вайскоўцы не маюць тэхнічнай магчымасці задаваць даныя, атрыманыя ад касмічнай разведкі, каб падрыхтаваць палётнае заданне для ракет.Начальнік Генштаба нагадаў, што ходам у адказ з расійскага боку стала выкарыстанне найноўшай ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці "Орешник". Пры дапамозе гэтай ракеты быў нанесены ўдар па аб’екце ўкраінскай вайсковай прамысловасці.На слайдзе расійскага абароннага ведамства можна ўбачыць, што ракеты ATACMS, Storm Shadow і Scalp-EG могуць паражаць цэлі ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях, Крыме. Часткова радыус іх дзеяння закранае Краснадарскі край і Валгаградскую вобласць.У цэнтральнай федэральнай акрузе ў зоне дзеяння апынуліся наступныя рэгіёны: Бранская, Арлоўская, Курская, Белгародская і Варонежская вобласці, часткова Тамбоўская, Смаленская і Калужская вобласці.Беспілотнік Tekever AR3 здольны наносіць удары на адлегласці ў тысячу кіламетраў. Патэнцыяльна ён дастае да рэгіёнаў Паўночна-Каўказскай, Паўднёвай і Прыволжскай федэральных акруг.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241216/ambrazevch-oreshnik--preventynaya-mera-dlya-zhadayuchykh-vayavats-z-belarussyu-1091932457.html
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092030263_54:0:929:656_1920x0_80_0_0_ff2604999e03474b7202adcbd435786e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, валерый герасімаў, узброеныя сілы, генштаб, расія, украіна, atacms, "орешник", зша, міністэрства абароны рф, навіны , бяспека, палітыка
спецаперацыя, валерый герасімаў, узброеныя сілы, генштаб, расія, украіна, atacms, "орешник", зша, міністэрства абароны рф, навіны , бяспека, палітыка
Мінабароны РФ паказала на карце рэгіёны, якім пагражае ATACMS
Заходнія дзяржавы дазволілі ўкраінскім вайскоўцам наносіць удары ўглыб расійскай тэрыторыі дальнабойнай зброяй, якую яны ім перадалі.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. ЗША пасля ўдараў па тэрыторыі Расіі фактычна сталі непасрэднымі ўдзельнікамі канфлікту ва Украіне, што азначае яго эскалацыю, сказаў падчас брыфінгу начальнік Генштаба УС Расіі Валерый Герасімаў.
Паводле яго слоў, гэта здарылася пасля таго, як Злучаныя Штаты і іх заходнія сатэліты дазволілі ўкраінскай арміі наносіць удары дальнабойнай зброяй.
Пры гэтым падчас брыфінгу для замежных ваенных аташэ паказалі слайд з картай расійскіх рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў зоне дасягальнасці дальнабойнай зброі.
"Па сутнасці, ЗША дазволілі самі сабе выкарыстоўваць гэтыя сістэмы па тэрыторыі Расіі", - звярнуў асаблівую ўвагу Герасімаў.
Пры гэтым ён растлумачыў, што ўкраінскія вайскоўцы не маюць тэхнічнай магчымасці задаваць даныя, атрыманыя ад касмічнай разведкі, каб падрыхтаваць палётнае заданне для ракет.
Начальнік Генштаба нагадаў, што ходам у адказ з расійскага боку стала выкарыстанне найноўшай ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці "Орешник". Пры дапамозе гэтай ракеты быў нанесены ўдар па аб’екце ўкраінскай вайсковай прамысловасці.
На слайдзе расійскага абароннага ведамства можна ўбачыць, што ракеты ATACMS, Storm Shadow і Scalp-EG могуць паражаць цэлі ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях, Крыме. Часткова радыус іх дзеяння закранае Краснадарскі край і Валгаградскую вобласць.
У цэнтральнай федэральнай акрузе ў зоне дзеяння апынуліся наступныя рэгіёны: Бранская, Арлоўская, Курская, Белгародская і Варонежская вобласці, часткова Тамбоўская, Смаленская і Калужская вобласці.
Беспілотнік Tekever AR3 здольны наносіць удары на адлегласці ў тысячу кіламетраў. Патэнцыяльна ён дастае да рэгіёнаў Паўночна-Каўказскай, Паўднёвай і Прыволжскай федэральных акруг.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"