https://bel.sputnik.by/20241218/msya-nazralnka-snd-pachala-rabotu--mnsku-1092012425.html
Місія назіральнікаў СНД пачала работу ў Мінску
Місія назіральнікаў СНД пачала работу ў Мінску
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Місіі назіральнікаў на выбарах – генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў – атрымаў пасведчанне нумар адзін. 18.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-18T12:05+0300
2024-12-18T12:05+0300
2024-12-18T12:05+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
снд
прэзідэнт
палітыка
грамадства
назіральнікі
сяргей лебедзеў
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092010995_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_d185d8fb7d98589b1e60ac613e4a3f55.jpg
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Місія назіральнікаў СНД пачала работу на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, яе ўзначальвае генеральны сакратар арганізацыі Сяргей Лебедзеў.Сёння ён сустрэўся з кіраўніком ЦВК Беларусі Ігарам Карпенкам, які ўручыў яму пасведчанне №1, перадае карэспандэнт Sputnik.Як адзначыў Лебедзеў на сустрэчы, місія назіральнікаў СНД стала 13-й, якая працуе ў Беларусі."Мы прыехалі як сябры", - сказаў ён.Лебедзеў падзякаваў за запрашэнне назіраць за выбарамі."Я вельмі крануты тым, што мне ў чарговы раз даверылі ўзначаліць місію. (...) Папярэдні вопыт узаемадзеяння з беларускімі структурамі пераконвае нас у тым, што ўзаемадзеянне будзе канструктыўным, я б нават сказаў, сяброўскім, што адпавядае адносінам паміж партнёрамі на прасторы СНД", - сказаў ён.Штаб місіі ўжо сфарміраваны, яго ўзначаліць першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў.У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка адзначыў, што ў рэспубліцы рады вітаць місію назіральнікаў СНД."Мы створым усе ўмовы неабходныя ўмовы для работы, акажам садзейнічанне па ўсіх напрамках", - сказаў Карпенка.Цяпер ідзе акрэдытацыя назіральнікаў. Ужо акрэдытавана больш за 70 міжнародных назіральнікаў.Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. ЦВК прыняла дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты ад пяці прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.Плануецца, што 23 снежня пройдзе пасяджанне ЦВК, на якім будуць разгледжаны пытанні рэгістрацыі кандыдатаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241217/tsvk-prynyala-dakumenty-dlya-regstratsy-lukashenk-kandydatam-u-prezdenty-1091984783.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/12/1092010995_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_059a1c473fef99e5af91c18f7c45453c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, снд, прэзідэнт, палітыка, грамадства, назіральнікі, сяргей лебедзеў, навіны , у беларусі, беларусь
выбары, снд, прэзідэнт, палітыка, грамадства, назіральнікі, сяргей лебедзеў, навіны , у беларусі, беларусь
Місія назіральнікаў СНД пачала работу ў Мінску
Кіраўнік Місіі назіральнікаў на выбарах – генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў – атрымаў пасведчанне нумар адзін.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Місія назіральнікаў СНД пачала работу на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, яе ўзначальвае генеральны сакратар арганізацыі Сяргей Лебедзеў.
Сёння ён сустрэўся з кіраўніком ЦВК Беларусі Ігарам Карпенкам, які ўручыў яму пасведчанне №1, перадае карэспандэнт Sputnik.
Як адзначыў Лебедзеў на сустрэчы, місія назіральнікаў СНД стала 13-й, якая працуе ў Беларусі.
"Мы прыехалі як сябры", - сказаў ён.
Лебедзеў падзякаваў за запрашэнне назіраць за выбарамі.
"Я вельмі крануты тым, што мне ў чарговы раз даверылі ўзначаліць місію. (...) Папярэдні вопыт узаемадзеяння з беларускімі структурамі пераконвае нас у тым, што ўзаемадзеянне будзе канструктыўным, я б нават сказаў, сяброўскім, што адпавядае адносінам паміж партнёрамі на прасторы СНД", - сказаў ён.
Штаб місіі ўжо сфарміраваны, яго ўзначаліць першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў.
У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка адзначыў, што ў рэспубліцы рады вітаць місію назіральнікаў СНД.
"Мы створым усе ўмовы неабходныя ўмовы для работы, акажам садзейнічанне па ўсіх напрамках", - сказаў Карпенка.
Цяпер ідзе акрэдытацыя назіральнікаў. Ужо акрэдытавана больш за 70 міжнародных назіральнікаў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. ЦВК прыняла дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты ад пяці прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
Плануецца, што 23 снежня пройдзе пасяджанне ЦВК, на якім будуць разгледжаны пытанні рэгістрацыі кандыдатаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"