Пуцін: махлярства ва Украіне ўзведзена ў ранг дзяржпалітыкі

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкРасійскі вайсковец у кінутым украінскімі ашуканцамі кол-цэнтры ў Бердзянску
Расійскі вайсковец у кінутым украінскімі ашуканцамі кол-цэнтры ў Бердзянску - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2024
Падпісацца
Кіраўнік расійскай дзяржавы назваў суму, якую скамеры з Украіны падманам займелі з рахункаў фізічных асоб у банках РФ.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Ашуканцы і цэлыя цэнтры па выманьванні грошай у грамадзян РФ працуюць ва Украіне пад кантролем спецслужбаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі, сумешчанай з выніковай прэс-канферэнцыяй 2024 года.
"Гэтая дзейнасць ашуканская (ва Украіне - Sputnik) узведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі", - сказаў ён.
Пуцін таксама звярнуў увагу, што банкі ў Расіі навучыліся вельмі хутка выдаваць крэдыты, але яны абавязаны правяраць плацежаздольнасць пазычальнікаў. Крэдыты нярэдка бяруць менавіта ахвяры ашуканцаў.
Прэзідэнт растлумачыў, што нядаўна кіраўнік групы СБЕР Герман Грэф расказваў яму аб маштабах праблемы. Па ўсёй банкаўскай сістэме Расіі толькі з тэрыторыі Украіны вымантачылі больш за 250 млрд расійскіх рублёў (амаль 8,5 млн беларускіх рублёў - Sputnik).
Па словах Пуціна, гэта прыкладна тое ж самае, што рабіла нацысцкая Германія, калі падрабляла грошы іншых дзяржаў, каб падарваць іх эканомікі.
Кіраўнік расійскай дзяржавы заклікаў звярнуць сур’ёзную ўвагу на сённяшнюю сітуацыю. Ён прапанаваў зрабіць градацыю па хуткасці выдачы крэдытаў. Адносна невялікія сумы можна ўхваляць хутка, буйнейшыя павольней, а рашэнні па зусім буйных прымаць на працягу некалькіх дзён.
Таксама, на яго думку, трэба ўзмацніць адказнасць "дропаў" – падстаўных людзей, на якіх адкрываюць карты махляры. Пуцін дадаў, што тэлефонныя ашуканцы тэлефануюць, у тым ліку і яго знаёмым.
Прэзідэнт пры гэтым не пагадзіўся з тым, што трэба ўнесці кол-цэнтры скамераў, якія знаходзяцца ва Украіне, у спісак прыярытэтных мэт для ўдараў расійскай зброяй.
"Не. У нас у спіску прыярытэтных цэлей знаходзяцца ваенныя аб’екты і аб’екты ваенна-прамысловага комплексу. Могуць быць і цэнтры прыняцця рашэнняў... Але вось гэтыя цэнтры. Мы на іх боезапас траціць не будзем... Трэба прымаць адпаведныя рашэнні ўнутры Расіі", - лічыць расійскі лідар.
Прамую трансляцыю Вынікаў года глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Супрацоўнік МУС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Сілавікі выявілі кол-цэнтры махляроў у Мінску і Маскве
Стужка навiн
0