https://bel.sputnik.by/20241219/putsn-raskaza-pra-ls-vaennykh-baz-u-sry-1092060470.html
Пуцін расказаў пра лёс ваенных баз у Сірыі
Пуцін расказаў пра лёс ваенных баз у Сірыі
Sputnik Беларусь
Расійскія вайскоўцы былі выведзены з сірыйскай тэрыторыі і практычна не бралі ўдзел у баявых дзеяннях. 19.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-19T14:59+0300
2024-12-19T14:59+0300
2024-12-19T15:01+0300
уладзімір пуцін
вынікі года з уладзімірам пуціным
навіны
сірыя
бяспека
палітыка
расія
узброеныя сілы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102056/27/1020562759_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_87cd32165192b40fe33582f4712f89e7.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расія прапанавала партнёрам выкарыстоўваць ваенныя базы ў Сірыі для дастаўкі гуманітарнай дапамогі, сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі, сумешчанай з выніковай прэс-канферэнцыяй 2024 года.Паводле яго слоў, у Сірыі складваецца няпростая сітуацыя, але Расія разлічвае, што там наступіць мір. Таму падтрымліваюцца адносіны з усімі групоўкамі, якія там кантралююць сітуацыю і з усімі краінамі рэгіёна.Пуцін звярнуў увагу, што над гэтым трэба падумаць, "бо для сябе павінны вырашыць, як у нас будуць складвацца адносіны з тымі палітычнымі сіламі, якія зараз кантралююць і будуць кантраляваць сітуацыю ў гэтай краіне ў будучыні".Пры гэтым ён удакладніў, што інтарэсы павінны супадаць, бо калі расійскія сілы застануцца там, то яны павінны нешта рабіць у інтарэсах краіны, дзе яны знаходзяцца."Гэта пытанне, якое чакае карпатлівага даследавання абапал", - звярнуў увагу прэзідэнт РФ.Пасля чаго дадаў, што расійскі бок прапанаваў партнёрам, якія ў тым ліку, знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі, і суседнім краінам, выкарыстоўваць авіяцыйную базу Хмеймім для дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Сірыю."Гэта прынята з разуменнем і жаданнем арганізаваць гэтую работу сумесна. Тое ж самае датычыцца і ваенна-марской базы ў Тартусе", - удакладніў Уладзімір Пуцін.Прамую трансляцыю Вынікаў года глядзіце на Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241211/pyasko-rasya-vazhlva-sochyts-za-stuatsyyay-u-sry-1091800573.html
сірыя
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102056/27/1020562759_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_13bcf859e1b028fe8cd449b16cd17a72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, вынікі года з уладзімірам пуціным, навіны , сірыя, бяспека, палітыка, расія, узброеныя сілы
уладзімір пуцін, вынікі года з уладзімірам пуціным, навіны , сірыя, бяспека, палітыка, расія, узброеныя сілы
Пуцін расказаў пра лёс ваенных баз у Сірыі
14:59 19.12.2024 (абноўлена: 15:01 19.12.2024) Расійскія вайскоўцы былі выведзены з сірыйскай тэрыторыі і практычна не бралі ўдзел у баявых дзеяннях.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расія прапанавала партнёрам выкарыстоўваць ваенныя базы ў Сірыі для дастаўкі гуманітарнай дапамогі, сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі, сумешчанай з выніковай прэс-канферэнцыяй 2024 года.
Паводле яго слоў, у Сірыі складваецца няпростая сітуацыя, але Расія разлічвае, што там наступіць мір. Таму падтрымліваюцца адносіны з усімі групоўкамі, якія там кантралююць сітуацыю і з усімі краінамі рэгіёна.
"Пераважная (колькасць) з іх гаворыць нам аб тым, што былі б зацікаўлены ў тым, каб нашы ваенныя базы ў Сірыі засталіся", - расказаў расійскі лідар.
Пуцін звярнуў увагу, што над гэтым трэба падумаць, "бо для сябе павінны вырашыць, як у нас будуць складвацца адносіны з тымі палітычнымі сіламі, якія зараз кантралююць і будуць кантраляваць сітуацыю ў гэтай краіне ў будучыні".
Пры гэтым ён удакладніў, што інтарэсы павінны супадаць, бо калі расійскія сілы застануцца там, то яны павінны нешта рабіць у інтарэсах краіны, дзе яны знаходзяцца.
"Гэта пытанне, якое чакае карпатлівага даследавання абапал", - звярнуў увагу прэзідэнт РФ.
Пасля чаго дадаў, што расійскі бок прапанаваў партнёрам, якія ў тым ліку, знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі, і суседнім краінам, выкарыстоўваць авіяцыйную базу Хмеймім для дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Сірыю.
"Гэта прынята з разуменнем і жаданнем арганізаваць гэтую работу сумесна. Тое ж самае датычыцца і ваенна-марской базы ў Тартусе", - удакладніў Уладзімір Пуцін.
Прамую трансляцыю Вынікаў года
глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"