https://bel.sputnik.by/20241219/putsn-zakhodnyaya-padrykhtoka-vayskotsa-praygrae--paranann-z-savetskay-shkolay-1092072517.html
Пуцін: заходняя падрыхтоўка вайскоўцаў прайграе ў параўнанні з савецкай школай
Пуцін: заходняя падрыхтоўка вайскоўцаў прайграе ў параўнанні з савецкай школай
Sputnik Беларусь
Украінскія баевікі не могуць замацавацца на пазіцыях, у зоне СВА ідзе расходаванне баявой тэхнікі, рыштунку, амуніцыі, боепрыпасаў і асабовага складу УСУ. 19.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-19T17:55+0300
2024-12-19T17:55+0300
2024-12-19T17:55+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
уладзімір пуцін
вынікі года з уладзімірам пуціным
бяспека
перамір'е
украіна
расія
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091972931_0:0:3073:1730_1920x0_80_0_0_273d618ed5c4cf86ccf9b2d1b17a5df1.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расійская армія ідзе наперад у зоне СВА, а праціўнік не можа замацавацца на пазіцыях, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі, сумешчанай з выніковай прэс-канферэнцыяй.Расійскі лідар адказаў на пытанне аб тым, ці можна спыніць баявыя дзеянні ў зоне СВА на нейкі час. Паводле яго слоў, мірныя ініцыятывы Кітая, Бразіліі і ПАР па ўрэгуляванні канфлікту – гэта шчырая і збалансаваная спроба пошуку рашэння, якая нічога не навязвае РФ ці Украіне. У адрозненне ад заходніх краін, якія фактычна ваююць з Расіяй рукамі ўкраінцаў.Ён дадаў, што УСУ арганізавана адыходзяць і не могуць замацавацца, а расійскія вайскоўцы ідуць наперад."Калі спыніцца на тыдзень – гэта значыць даць магчымасць праціўніку замацавацца на гэтых пазіцыях. Даць магчымасць перадыхнуць і атрымаць неабходнае абсталяванне, боепрыпасы, што вельмі важна з боку падрыхтоўкі асабовага складу", - дадаў кіраўнік дзяржавы.Ён звярнуў увагу на тое, што сёння Кіеў вымушаны "набіраць людзей з вуліцы" і кідаць пад кулі.Ён паведаміў, што нават тыя УСУшнікі, якія праходзяць падрыхтоўку ў Заходніх краінах, не цягнуць у параўнанні з савецкай школай."Адносна працяглы перыяд перамір’я дасць магчымасць праціўніку заняцца падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай асабовага складу", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.Ён падкрэсліў, што РФ патрэбна не перамір’е, а моцны мір, забяспечаны гарантыямі для Расіі.Таксама прэзідэнт РФ расказаў дэталі размовы з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які прапаноўваў Каляднае перамір’е на дзень-два."Я сказаў: "Вы спачатку пагаварыце з украінскім бокам". Мы мінімум тры разы згаджаліся на мерапрыемствы падобнага роду: і па суднаходстве ў Чорным моры, і па юрыдычнай інфраструктуры. (прэзідэнт Турцыі Тайіп Рэджэп - Sputnik) Эрдаган мне прапаноўваў, як пасрэднік", - раскрыў дэталі расійскі лідар.У адказ Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ніякага перамір’я. Такі ж лёс напаткаў і ініцыятыву Орбана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241219/putsn-zayav-ab-gatonasts-da-peragavora--kampramsu-z-ukranay-1092064356.html
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091972931_186:0:2917:2048_1920x0_80_0_0_914ad4bbc813184c2d57057806413be5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, вынікі года з уладзімірам пуціным, бяспека, перамір'е, украіна, расія, палітыка, віктор орбан, рэджэп таіп эрдаган
спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, вынікі года з уладзімірам пуціным, бяспека, перамір'е, украіна, расія, палітыка, віктор орбан, рэджэп таіп эрдаган
Пуцін: заходняя падрыхтоўка вайскоўцаў прайграе ў параўнанні з савецкай школай
Украінскія баевікі не могуць замацавацца на пазіцыях, у зоне СВА ідзе расходаванне баявой тэхнікі, рыштунку, амуніцыі, боепрыпасаў і асабовага складу УСУ.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расійская армія ідзе наперад у зоне СВА, а праціўнік не можа замацавацца на пазіцыях, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі, сумешчанай з выніковай
прэс-канферэнцыяй.
Расійскі лідар адказаў на пытанне аб тым, ці можна спыніць баявыя дзеянні ў зоне СВА на нейкі час. Паводле яго слоў, мірныя ініцыятывы Кітая, Бразіліі і ПАР па ўрэгуляванні канфлікту – гэта шчырая і збалансаваная спроба пошуку рашэння, якая нічога не навязвае РФ ці Украіне. У адрозненне ад заходніх краін, якія фактычна ваююць з Расіяй рукамі ўкраінцаў.
"Ці можна спыніць прама зараз баявыя дзеянні? Я ж казаў, што адбываецца. Адбываецца расходаванне баявой тэхнікі, рыштунку, амуніцыі, боепрыпасаў, і, што галоўнае, асабовага складу Узброеных Сіл Украіны. Што мы бачым сёння на полі бою: наша армія ідзе наперад, праціўнік не можа замацавацца на пазіцыях, з якіх адышоў у дадзены дзень", - сказаў Пуцін.
Ён дадаў, што УСУ арганізавана адыходзяць і не могуць замацавацца, а расійскія вайскоўцы ідуць наперад.
"Калі спыніцца на тыдзень – гэта значыць даць магчымасць праціўніку замацавацца на гэтых пазіцыях. Даць магчымасць перадыхнуць і атрымаць неабходнае абсталяванне, боепрыпасы, што вельмі важна з боку падрыхтоўкі асабовага складу", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу на тое, што сёння Кіеў вымушаны "набіраць людзей з вуліцы" і кідаць пад кулі.
"У іх няма часу на падрыхтоўку. І нашы рабяты фіксуюць гэта на полі бою. Падрыхтоўка зусім не тая – гэта не савецкая школа падрыхтоўкі вайскоўцаў. Гэта іншая гісторыя", - падкрэсліў Пуцін.
Ён паведаміў, што нават тыя УСУшнікі, якія праходзяць падрыхтоўку ў Заходніх краінах, не цягнуць у параўнанні з савецкай школай.
"Адносна працяглы перыяд перамір’я дасць магчымасць праціўніку заняцца падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай асабовага складу", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што РФ патрэбна не перамір’е, а моцны мір, забяспечаны гарантыямі для Расіі.
Таксама прэзідэнт РФ расказаў дэталі размовы з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які прапаноўваў Каляднае перамір’е на дзень-два.
"Я сказаў: "Вы спачатку пагаварыце з украінскім бокам". Мы мінімум тры разы згаджаліся на мерапрыемствы падобнага роду: і па суднаходстве ў Чорным моры, і па юрыдычнай інфраструктуры. (прэзідэнт Турцыі Тайіп Рэджэп - Sputnik) Эрдаган мне прапаноўваў, як пасрэднік", - раскрыў дэталі расійскі лідар.
У адказ Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ніякага перамір’я. Такі ж лёс напаткаў і ініцыятыву Орбана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"