https://bel.sputnik.by/20241219/spa-zbla-84-ukranskya-besplotnk-za-noch-nad-regnam-ras-1092041768.html
СПА збіла 84 украінскія беспілотнікі за ноч над рэгіёнамі Расіі
СПА збіла 84 украінскія беспілотнікі за ноч над рэгіёнамі Расіі
Sputnik Беларусь
УСУ рэгулярна прадпрымаюць спробы атакаваць прыгранчіныя расійскія рэгіёны пры дапамозе беспілотных апаратаў. 19.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-19T09:46+0300
2024-12-19T09:46+0300
2024-12-19T09:46+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
беспілотнікі
дроны
бяспека
грамадства
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1c/1089882763_0:153:3361:2044_1920x0_80_0_0_6db82c2fcb3fa00be9152fd8008fb5c3.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Сродкі расійскай супрацьпаветранай абароны знішчылі 84 украінскія беспілотнікі над рэгіёнамі Расіі за мінулую ноч, паведамілі ў Мінабароны.Кіеўскі рэжым распачаў спробы правесці тэрарыстычныя атакі па аб’ектах на расійскай тэрыторыі з выкарыстаннем БПЛА самалётнага тыпу.Па даных ведамства, 36 БПЛА былі знішчаны над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, 21 – над Бранскай, 14 – над Белгародскай, 6 – над Варонежскай, па 3 – над тэрыторыямі Курскай і Тамбоўскай абласцей і 1 – над тэрыторыяй Краснадарскага краю.Як паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, дроны УСУ пашкодзілі два дамы, шэсць аўтамабіляў і дах аднаго з карпусоў сельгаспрадпрыемства. У папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, наступствы атак яшчэ ўдакладняюцца.Паводле звестак улад Растоўскай вобласці, большая частка паветраных цэлей была нейтралізавана СПА. Аднак з-за атакі беспілотнікаў адбылося ўзгаранне на Новашахцінскім заводзе нафтапрадуктаў, якое неўзабаве было ліквідавана. Акрамя таго, з прычыны падзення асколкаў беспілотніка пад Растовам паранены мірны жыхар."Інфармацыя аб іншых наступствах на зямлі яшчэ будзе ўдакладняцца", - напісаў у Telegram-канале часова выконваючы абавязкі губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар.Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў паведаміў, што пацярпелых і разбурэнняў з-за атакі БПЛА няма.Атакі УСУ на прыгранічныя раёны Расіі здараюцца практычна штодня. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя РСЗА, ракеты артылерыя і беспілотнікі – у прыватнасці, самалётнага тыпу, якія могуць пераадольваць вялізныя адлегласці.Таксама для атак украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць узбраенні, якія пастаўляюцца Захадам, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні Расіі аб тым, што падобныя крокі не спрыяюць вырашэнню канфлікту.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241218/myadzvedze-pa-logtsy-the-times-chynonk-nata--zakonnaya-vaennaya-tsel-dlya-rf-1092023609.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1c/1089882763_227:0:2956:2047_1920x0_80_0_0_c1cf489117bdae4cb2e3ca73df2a194e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, беспілотнікі, дроны, бяспека, грамадства, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, беспілотнікі, дроны, бяспека, грамадства, міністэрства абароны рф
СПА збіла 84 украінскія беспілотнікі за ноч над рэгіёнамі Расіі
УСУ рэгулярна прадпрымаюць спробы атакаваць прыгранчіныя расійскія рэгіёны пры дапамозе беспілотных апаратаў.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Сродкі расійскай супрацьпаветранай абароны знішчылі 84 украінскія беспілотнікі над рэгіёнамі Расіі за мінулую ноч, паведамілі ў Мінабароны.
Кіеўскі рэжым распачаў спробы правесці тэрарыстычныя атакі па аб’ектах на расійскай тэрыторыі з выкарыстаннем БПЛА самалётнага тыпу.
Па даных ведамства, 36 БПЛА былі знішчаны над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, 21 – над Бранскай, 14 – над Белгародскай, 6 – над Варонежскай, па 3 – над тэрыторыямі Курскай і Тамбоўскай абласцей і 1 – над тэрыторыяй Краснадарскага краю.
Як паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, дроны УСУ пашкодзілі два дамы, шэсць аўтамабіляў і дах аднаго з карпусоў сельгаспрадпрыемства. У папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, наступствы атак яшчэ ўдакладняюцца.
Паводле звестак улад Растоўскай вобласці, большая частка паветраных цэлей была нейтралізавана СПА. Аднак з-за атакі беспілотнікаў адбылося ўзгаранне на Новашахцінскім заводзе нафтапрадуктаў, якое неўзабаве было ліквідавана. Акрамя таго, з прычыны падзення асколкаў беспілотніка пад Растовам паранены мірны жыхар.
"Інфармацыя аб іншых наступствах на зямлі яшчэ будзе ўдакладняцца", - напісаў у Telegram-канале часова выконваючы абавязкі губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар.
Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў паведаміў, што пацярпелых і разбурэнняў з-за атакі БПЛА няма.
Атакі УСУ на прыгранічныя раёны Расіі здараюцца практычна штодня. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя РСЗА, ракеты артылерыя і беспілотнікі – у прыватнасці, самалётнага тыпу, якія могуць пераадольваць вялізныя адлегласці.
Таксама для атак украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць узбраенні, якія пастаўляюцца Захадам, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні Расіі аб тым, што падобныя крокі не спрыяюць вырашэнню канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"