https://bel.sputnik.by/20241220/cherg-na-myazhy-zakhovayutstsa-kalya-4-000-fur-chakayuts-uezdu--es-1092086220.html
Чэргі на мяжы захоўваюцца: каля 4 000 фур чакаюць уезду ў ЕС
Чэргі на мяжы захоўваюцца: каля 4 000 фур чакаюць уезду ў ЕС
Sputnik Беларусь
Цяпер самым загружаным для фур з’яўляецца польскі напрамак – пункт пропуску "Кукурыкі". 20.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-20T12:22+0300
2024-12-20T12:22+0300
2024-12-20T12:22+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
польшча
літва
латвія
навіны
аўто
фуры
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103445/12/1034451274_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_a8053c8c15374c3172497b89279b439c.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Вялікія чэргі вялікагрузных аўтамабіляў захоўваюцца на мяжы Беларусі і краін Еўрапейскага саюза, чакаюць уезду ў ЕС каля чатырох тысяч фур, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце рэспублікі.Паводле даных ведамства, цяпер самы загружаны маршрут – праз польскі пункт пропуску "Кукурыкі" (сумежны беларускі – "Казловічы"). Там зараз стаяць звыш 2 140 грузавых аўто, а яго кантрольныя службы з панядзелка аформілі на пропуск толькі 56% машын ад нормы.На літоўскім напрамку ў двух пунктах пропуску ("Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі")) стаяць каля 1 050 фур. Пры гэтым літоўскі бок з пачатку тыдня прыняў толькі 19% вялікагрузаў ад нормы.Перад латвійскім пунктам пропуску "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") ёсць чарга з 750 грузавікоў. Яго кантрольныя службы з панядзелка прынялі толькі 29% фур ад прапускной здольнасці ПП.Акрамя таго, у пятніцу ўезду ў Польшчу перад пагранпераходам "Цярэспаль" чакаюць 23 аўтобусы.Закрыццё пунктаў пропускуСумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14-ці.Скарачэнне колькасці пунктаў пропуску, а таксама нерытмічны прыём транспарту сумежнымі краінамі прыводзіць да вялікіх чэрг на межах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241219/latvya-pratsyagnula-rezhym-uzmotsnenaga-kantrolyu-myazhy-z-belarussyu-1092045338.html
польшча
літва
латвія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103445/12/1034451274_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_75500aef3ed1092889f30dc446d33c34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, літва, латвія, навіны , аўто, фуры, у беларусі, беларусь, дпк беларусі
загарода, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, літва, латвія, навіны , аўто, фуры, у беларусі, беларусь, дпк беларусі
Чэргі на мяжы захоўваюцца: каля 4 000 фур чакаюць уезду ў ЕС
Цяпер самым загружаным для фур з’яўляецца польскі напрамак – пункт пропуску "Кукурыкі".
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Вялікія чэргі вялікагрузных аўтамабіляў захоўваюцца на мяжы Беларусі і краін Еўрапейскага саюза, чакаюць уезду ў ЕС каля чатырох тысяч фур, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце рэспублікі.
Паводле даных ведамства, цяпер самы загружаны маршрут – праз польскі пункт пропуску "Кукурыкі" (сумежны беларускі – "Казловічы"). Там зараз стаяць звыш 2 140 грузавых аўто, а яго кантрольныя службы з панядзелка аформілі на пропуск толькі 56% машын ад нормы.
На літоўскім напрамку ў двух пунктах пропуску ("Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі")) стаяць каля 1 050 фур. Пры гэтым літоўскі бок з пачатку тыдня прыняў толькі 19% вялікагрузаў ад нормы.
Перад латвійскім пунктам пропуску "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") ёсць чарга з 750 грузавікоў. Яго кантрольныя службы з панядзелка прынялі толькі 29% фур ад прапускной здольнасці ПП.
Акрамя таго, у пятніцу ўезду ў Польшчу перад пагранпераходам "Цярэспаль" чакаюць 23 аўтобусы.
Закрыццё пунктаў пропуску
Сумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14-ці.
Скарачэнне колькасці пунктаў пропуску, а таксама нерытмічны прыём транспарту сумежнымі краінамі прыводзіць да вялікіх чэрг на межах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"