https://bel.sputnik.by/20241220/kdb-uns-u-terarystychny-spsak-zasnavalnka-novaga-zroku-karygna-1092095640.html
КДБ унёс у тэрарыстычны спісак заснавальніка "Новага зроку" Каўрыгіна
КДБ унёс у тэрарыстычны спісак заснавальніка "Новага зроку" Каўрыгіна
Sputnik Беларусь
У Беларусі Каўрыгіну завочна вынесены прыгавор, у тым ліку і па шэрагу экстрэмісцкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 20.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-20T16:19+0300
2024-12-20T16:19+0300
2024-12-20T17:16+0300
крымінальная справа
мінскі гарадскі суд
кдб рб
бяспека
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
тэрарызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103594/51/1035945152_0:74:3620:2110_1920x0_80_0_0_516bd5a62897caafc67b4768f8d255d7.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у яго ўнесены заснавальнік медцэнтра "Новы зрок" Алег Каўрыгін.Як вынікае з інфармацыі, апублікаванай тэлеграм-каналам КДБ, грамадзянін Расіі Алег Каўрыгін, які пражывае ў Літве, унесены ў гэты пералік на падставе таго, што прыгавор суда аб прызнанні яго вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 130, арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, уступіў у законную сілу.Артыкул 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці звады" прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Артыкул 361 "Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" таксама прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.Завочны прыгаворЯк раней паведамлялася, у канцы лістапада 2024 года Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор па крымінальнай справе заснавальніку і шэрагу супрацоўнікаў медцэнтра "Новы зрок". Каўрыгіна судзілі па больш як 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса і прыгаварылі завочна да 12 гадоў пазбаўлення волі.Акрамя злачынстваў па 130 і 361 артыкулах. Ён яшчэ быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, арганізацыі і кіраванні ўхіленнем ад выплаты страхавых узносаў у асабліва буйным памеры.Па справе Каўрыгіна праходзілі яшчэ чатыры абвінавачаныя супрацоўнікі медцэнтра "Новы зрок", у ліку якіх намеснік дырэктара па фінансавых пытаннях. У дадзеных эпізодах іх злачыннай дзейнасці гаворка ішла аб заробках у канвертах супрацоўнікам цэнтра на суму больш за чатыры млн долараў за 10 гадоў.Гэтыя фігуранты справы атрымалі ад 3,3 да 3,5 года пазбаўлення волі і буйныя штрафы, іх пазбавілі права займаць пэўныя пасады. Расследаванне крымінальнай справы Каўрыгіна і іншых фігурантаў справы ішло амаль два гады. Каўрыгін зараз знаходзіцца за межамі Беларусі, ён пражывае ў Літве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241202/agenta-sbu-z-pazynym-mangust-u-belarus-prygavaryl-da-10-gado-1091570737.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103594/51/1035945152_240:0:3448:2406_1920x0_80_0_0_f4aef2a0287f56a399dde32c44bfac74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крымінальная справа, мінскі гарадскі суд, кдб рб, бяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, тэрарызм
крымінальная справа, мінскі гарадскі суд, кдб рб, бяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, тэрарызм
КДБ унёс у тэрарыстычны спісак заснавальніка "Новага зроку" Каўрыгіна
16:19 20.12.2024 (абноўлена: 17:16 20.12.2024) У Беларусі Каўрыгіну завочна вынесены прыгавор, у тым ліку і па шэрагу экстрэмісцкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у яго ўнесены заснавальнік медцэнтра "Новы зрок" Алег Каўрыгін.
Як вынікае з інфармацыі, апублікаванай тэлеграм-каналам КДБ, грамадзянін Расіі Алег Каўрыгін, які пражывае ў Літве, унесены ў гэты пералік на падставе таго, што прыгавор суда аб прызнанні яго вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 130, арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, уступіў у законную сілу.
Артыкул 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці звады" прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Артыкул 361 "Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" таксама прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Як раней паведамлялася, у канцы лістапада 2024 года Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор па крымінальнай справе заснавальніку і шэрагу супрацоўнікаў медцэнтра "Новы зрок". Каўрыгіна судзілі па больш як 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса і прыгаварылі завочна да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя злачынстваў па 130 і 361 артыкулах. Ён яшчэ быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, арганізацыі і кіраванні ўхіленнем ад выплаты страхавых узносаў у асабліва буйным памеры.
Па справе Каўрыгіна праходзілі яшчэ чатыры абвінавачаныя супрацоўнікі медцэнтра "Новы зрок", у ліку якіх намеснік дырэктара па фінансавых пытаннях. У дадзеных эпізодах іх злачыннай дзейнасці гаворка ішла аб заробках у канвертах супрацоўнікам цэнтра на суму больш за чатыры млн долараў за 10 гадоў.
Гэтыя фігуранты справы атрымалі ад 3,3 да 3,5 года пазбаўлення волі і буйныя штрафы, іх пазбавілі права займаць пэўныя пасады. Расследаванне крымінальнай справы Каўрыгіна і іншых фігурантаў справы ішло амаль два гады. Каўрыгін зараз знаходзіцца за межамі Беларусі, ён пражывае ў Літве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"