Кіраўнік Міністэрства культуры расказаў, ці з’явіцца ў Беларусі музей выцінанкі

© Sputnik / Екатерина ВоробьеваВыцінанка
Выцінанка - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2024
Падпісацца
Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА ўключыў беларускую выцінанку ў спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі расказаў, пры якой умове ў рэспубліцы можа з’явіцца музей выцінанкі.
"Я думаю, што калі нашы цудоўныя рукадзельніцы, якія займаюцца гэтай бліскучай, карпатлівай творчай працай, будуць гэта прадаўжаць і развіваць, то ў нас вельмі хутка з’явіцца музей выцінанкі. Я буду першым, хто будзе гэта падтрымліваць", - сказаў Руслан Чарнецкі, наведваючы Нацыянальны мастацкі музей.
У панядзелак у НММ адбылося мерапрыемства з нагоды ўключэння беларускай выцінанкі ў спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў урачыста перадаў сертыфікат ЮНЕСКА майстрам выцінанкі, якія прадстаўляюць Гомельскую, Брэсцкую і Мінскую вобласці.

Беларуская выцінанка

Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА на 19-й сесіі ў Парагваі вырашыў уключыць беларускую выцінанку ў спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы так – "Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". Як адзначылі ў МЗС, выцінанка шырока распаўсюджана ў рэспубліцы, удакладніўшы, што гэты від мастацтва зарадзіўся яшчэ ў XVI стагоддзі.
Выцінанка, у тым ліку, выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання вокнаў у калядныя святы. Яе арнаменты ў наш час пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення.
Уключыць гэты від народнага мастацтва ў спісак ЮНЕСКА ўдалося дзякуючы сумеснай рабоце як саміх майстроў выцінанкі, так і прадстаўнікоў Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, Мінкультуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, МЗС і Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2024
Рыжанкоў падзяліўся рэцэптам выратавання свету ад нарошчвання ваенных пагроз
Стужка навiн
0