https://bel.sputnik.by/20241223/lukashenka-maskva--mnsk-zamakhnulsya-na-7-mlrd-dolara-tavaraabarotu-1092163219.html
Лукашэнка: Масква і Мінск замахнуліся на 7 млрд долараў тавараабароту
Лукашэнка: Масква і Мінск замахнуліся на 7 млрд долараў тавараабароту
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Беларусь можа прыняць удзел у рэалізацыі розных праектаў у Маскве. 23.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-23T12:53+0300
2024-12-23T12:53+0300
2024-12-23T12:58+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
навіны
масква
сяргей сабянін
аляксандр лукашэнка
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/17/1092161595_163:120:2155:1240_1920x0_80_0_0_2400217daba83c7c97fa6ca1c949ed1b.jpg
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў узаемную выгаду і перспектыўнасць супрацоўніцтва з расійскай сталіцай, аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, перадае карэспандэнт Sputnik.Беларускі лідар у панядзелак у Палацы Незалежнасці прыняў кіраўніка расійскай сталіцы, на перагаворах прысутнічаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які курыруе расійскі напрамак.У размове з Сабяніным прэзідэнт адзначыў, што Беларусь шмат чаму вучыцца ў Масквы."Падглядаем у вас, многія рэчы паўтараем. (...) Мы шмат з прэзідэнтам Расіі абмяркоўваем гэтыя пытанні. Ён расказвае мне і па Маскве, і па Піцеры. Ёсць чаму павучыцца", - сказаў ён.Аўтамабільныя праектыЁн таксама адзначыў, як важны напрамак і тое, што ў расійскай сталіцы пачалі выпускаць легкавыя аўтамабілі."Вельмі вас падтрымліваю, што вы, махнуўшы рукой на гэтыя ўсе заходнія санкцыі, пачалі выпускаць свае аўтамабілі, якія мы добра некалі ведалі, але ўжо на больш высокім узроўні. Я думаю, Сяргей Сямёнавіч, месца там Беларусі знойдзецца", - выказаў надзею прэзідэнт.У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь вырабляе па кітайскай тэхналогіі аўтамабілі BELGEE, падкрэсліўшы, што гэта не з’яўляецца зборачнай вытворчасцю.Паводле слоў Лукашэнкі, нядаўна ў рэспубліку спецыяльна прыязджаў першы намеснік старшыні ўрада РФ Дзяніс Мантураў, каб паглядзець на дадзеную вытворчасць."Я Пуціна папрасіў: прышлі, няхай ён паглядзіць, мы збіраем ці нешта вырабляем. Ён паглядзеў і кажа: гэта завод сапраўдны", - адзначыў прэзідэнт у размове з Сабяніным.Ён выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле Беларусі ў аўтамабільных праектах з Масквой.У сваю чаргу Сабянін адзначыў, што супрацоўніцтва Масквы з Беларуссю паспяхова развіваецца, тавараабарот за апошні час вырас на трэць.Папярэдні раз Сабянін прыязджаў у Беларусь у 2016 годзе для ўдзелу ў Днях Масквы ў Мінску. У рамках бягучага візіту ён сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241221/navgatsyynyya-plomby-buduts-vykarystovats-sa-studzenya-pry-peravozkakh-pa-rf--belarus-1091997871.html
беларусь
расія
масква
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/17/1092161595_374:0:2027:1240_1920x0_80_0_0_e688b8edf62a0ff88e7c3744b5c971be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, навіны , масква, сяргей сабянін, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, бяспека, тавараабарот, мінск
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, навіны , масква, сяргей сабянін, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, бяспека, тавараабарот, мінск
Лукашэнка: Масква і Мінск замахнуліся на 7 млрд долараў тавараабароту
12:53 23.12.2024 (абноўлена: 12:58 23.12.2024) Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Беларусь можа прыняць удзел у рэалізацыі розных праектаў у Маскве.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў узаемную выгаду і перспектыўнасць супрацоўніцтва з расійскай сталіцай, аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, перадае карэспандэнт Sputnik.
Беларускі лідар у панядзелак у Палацы Незалежнасці прыняў кіраўніка расійскай сталіцы, на перагаворах прысутнічаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які курыруе расійскі напрамак.
"У гэтым годзе мы ўжо замахнуліся на тавараабарот у 7 мільярдаў долараў, мне цяжка паверыць, што мы можам дасягнуць такога ўзроўню, але гэта грунтоўна", - сказаў Лукашэнка.
У размове з Сабяніным прэзідэнт адзначыў, што Беларусь шмат чаму вучыцца ў Масквы.
"Падглядаем у вас, многія рэчы паўтараем. (...) Мы шмат з прэзідэнтам Расіі абмяркоўваем гэтыя пытанні. Ён расказвае мне і па Маскве, і па Піцеры. Ёсць чаму павучыцца", - сказаў ён.
"Я ўражаны тым, што вы робіце ў Маскве, асабліва апошнім часам, калі я пачуў, што вы і беспілотнікі пачалі рабіць, дапамагаючы расійскай арміі. Гэта неверагодны напрамак", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, як важны напрамак і тое, што ў расійскай сталіцы пачалі выпускаць легкавыя аўтамабілі.
"Вельмі вас падтрымліваю, што вы, махнуўшы рукой на гэтыя ўсе заходнія санкцыі, пачалі выпускаць свае аўтамабілі, якія мы добра некалі ведалі, але ўжо на больш высокім узроўні. Я думаю, Сяргей Сямёнавіч, месца там Беларусі знойдзецца", - выказаў надзею прэзідэнт.
У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь вырабляе па кітайскай тэхналогіі аўтамабілі BELGEE, падкрэсліўшы, што гэта не з’яўляецца зборачнай вытворчасцю.
Паводле слоў Лукашэнкі, нядаўна ў рэспубліку спецыяльна прыязджаў першы намеснік старшыні ўрада РФ Дзяніс Мантураў, каб паглядзець на дадзеную вытворчасць.
"Я Пуціна папрасіў: прышлі, няхай ён паглядзіць, мы збіраем ці нешта вырабляем. Ён паглядзеў і кажа: гэта завод сапраўдны", - адзначыў прэзідэнт у размове з Сабяніным.
Ён выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле Беларусі ў аўтамабільных праектах з Масквой.
"Вучыцца мы ў вас будзем абавязкова, таму што і "Москвичи", і іншыя аўтамабілі – гэта наша з вамі агульнае. І Беларусь таксама ўдзельнічала ў вытворчасці гэтых аўтамабіляў. Таму, я думаю, вы не будзеце супраць", - сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу Сабянін адзначыў, што супрацоўніцтва Масквы з Беларуссю паспяхова развіваецца, тавараабарот за апошні час вырас на трэць.
Папярэдні раз Сабянін прыязджаў у Беларусь у 2016 годзе для ўдзелу ў Днях Масквы ў Мінску. У рамках бягучага візіту ён сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"